Дарадца Авакава: Пуцін адкажа за гэта перад міжнародным трыбуналам
Дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка рэканструюе ланцужок трагічных падзей, якія адбыліся 17 ліпеня, і рэзка выказваецца ў адрас расійскага кіраўніцтва.
«Пуцін і яго кліка зразумеўшы, што здзейснілі акт міжнароднага тэрарызму, спахапіліся і пачалі запускаць дэзынфармацыю пра тое, што грамадзянскі самалёт нібыта збіла ўкраінская армія, якая перакінула на днях дывізіён «Букаў»пад Данецк.
Аднак тут схлусіць і падмануць ўвесь свет ужо не атрымаецца! — піша Герашчанка ў сваім Facebook. — Намі зафіксаваны факт наяўнасці ў тэрарыстаў ўстаноўкі «Бук», якая была сёння зафіксавана ў раёне гарадоў Тарэз і Снежнае.
Забрахаліся спадары спонсары міжнароднага тэрарызму!
ЗРК «Бук» мае максімальную далёкасць пападання — 25—30 кіламетраў.
Ад Данецка да Тарэза — 70 кіламетраў.
А да Снежнага — 80 км.
Таму ніякім чынам нашы вайскоўцы на маглі збіць пасажырскі самалёт.
Гэта зрабілі тэрарысты, якім Пуцін ласкава ўручыў такую лютую зброю, як ЗРК «Бук» для абароны ад украінскіх ВПС.
Яны думалі, што страляюць па ўкраінскім ваенным самалёце, загубілі амаль трыста ні ў чым не вінаватых жыхароў Еўропы і Азіі!
Пуцін даў малпам гранату і павінен будзе адказаць за гэта перад міжнародным трыбуналам!
Ніжэй хроніка сённяшніх падзей у Тарэзе і Снежным, якія папярэднічалі трагедыі.
10.00: у Снежным з'явіліся 5 танкаў з белымі сцягамі і надпісамі «Оплот». Баевікі, якія ехалі на тэхніцы, абматалі галовы белымі павязкамі.
12.00: з боку Шахцёрска па Тарэзу праехала ўстаноўка СПА. Мясцовыя жыхары апазналі ў ёй «БУК».
13.00: Тры танкі з надпісамі «Восток» і браніраваны КамАЗ з людзьмі і зеніткі на борце праехалі па цэнтры Тарэза ў бок Снежнага.
15.00: танкі з белымі сцягамі выйшлі з цэнтра Снежнага ў раён кальца на ўездзе. Танкі, што праехалі праз Тарэз, таксама засвяціліся ў цэнтры горада.
15.20: 4 танкі «Восток», Урал, КамАЗ з зеніткай і жоўты аўтобус з баевікамі, чорны джып з чырвонымі нумарамі выехалі з Снежнага і праз Торез паехалі ў бок Шахцёрска.
16.20: У раёне пасёлка Грабава ў Тарэзе пускам ракеты з ЗРК «Бук» быў збіты пасажырскі самалёт кампаніі «Malaysia Airlines», які рабіў рэйс Куала-Лумпур—Амстэрдам.
Лайнер ляцеў на вышыні каля 10 кіламетраў, калі тэрарысты выкарысталі ЗРК «Бук».
Тэрарысты пацвердзілі факт пападання ракет ў самалёт, назваўшы яго АНам, а не Боінгам».
Каментары