Здарэнні1212

«Пакуль я выплываў сам, хлопчык зноў зваліўся ў ваду, астатнія смяяліся»

Вучань 11 класа Уладзімір Грахоўскі выратаваў першакласніка, які ледзьве не патануў у рацэ Бярэзіна, што ў вёсцы Падбярэзь на Валожыншчыне.

— Ды і нічога я такога не зрабіў. Проста выканаў свой абавязак ужо дарослага, адказнага за ўчынкі чалавека, – пачынае Уладзімір пры сустрэчы.

Здарэнне адбылося на першамайскія святы. Уладзімір разам з бацькамі паехаў на лецішча, што ў вёсцы Падбярэзь.

— Мама мяне адправіла ў шчаўе, гэта было 1 мая. Я сустрэўся са сваімі былымі аднакласнікамі ( я раней вучыўся тут, у Падбярэзі), і мы пайшлі да ракі.

На рацэ, як успамінае Уладзімір, купаліся дзеці.

— Іх там было чалавек 20, рознага ўзросту, ад першага да сёмага класа. Там, на рацэ, ёсць пабудаваная дамба. А пад ёй бетонныя пліты, там заўсёды дзеці лазяць. І вады там па костачку. Але небяспека ў тым, што пліты ж не ўсюды. Я мяркую, што Лёша (так завуць хлопчыка, якога выратаваў Уладзімір) проста не ведаў, што пліты скончыліся. Ступіў на наступную і бултыхнуўся ў ваду.

Што было далей, Уладзімір ўспамінае цьмяна.

 – Памятаю, што мае аднагодкі, з якімі я прыйшоў на раку, стаялі і смяяліся. А да мяне дайшло, што яшчэ хвіліна і не будзе каго ратаваць. Памятаю, як на паверхні засталася толькі Лёшкіна ручка.

Я нырнуў у ваду, выцягнуў малога, паставіў яго на пліты. А сам разумею, што я да дна не дастаю і на пліты стаць няма як. Пакуль я прымяраўся, як вылезці з вады, той Лёшка паслізнуўся і зноў апынуўся ў вадзе.

Давялося яшчэ раз ныраць і на гэты раз цягнуць яго да берага, метраў 5-7.

Хоць і перапалохаўся малы, але дапамога дактароў, на шчасце, яму не спатрэбілася, пабег дадому так, ажно пяткі заблішчэлі.

– Ты ведаў раней, як трэба ратаваць з вады чалавека, вучылі гэтаму ў школе?

– Я вучуся ў ваенна-патрыятычным класе ў 14-й школе, таму, канешне, нейкім навыкам вучылі. Але мне запомнілася тое, што чалавека, які тоне, нельга выцягваць з вады за шыю. Нейкая дзіўная парада. І я чалавека, які не тоне, за шыю хапаць не буду.

– Ты ў той момант разумеў, што рызыкуеш сваім жыццём?

– Ды не думаў я пра гэта! Як гэта не пафасна гучыць, але я не мог бы зрабіць іначай. Усё ж такі павінен мужчына амаль у 18 гадоў адчуваць адказнасць і прадугледжваць наступствы.

Мяне здзівіла стаўленне маіх аднагодкаў, яны нават не паварушыліся, каб дапамагчы.

А пра свой учынак я сам нікому не расказаў. Не лічу, што ён нейкі гераічны.

– А як тады даведаліся ўсе пра ўчынак?

– Там жа на рацэ народу куча была! Дзеці расказалі сваім мамам, яны – маёй, Лёшка – дырэктару школы, дырэктар мясцовай школы – дырэктару 14-й школы, мая дырэктарка паведаміла ў Таварыства выратавання на водах. Таварыства на водах узнагародзіла мяне на лінейцы ў школе.

– Мяркую, далейшы лёс звяжаш з выратаваннем людзей?

– Не, мне аднаго выратаванага дастаткова. Я вельмі спадзяюся, што такіх выпадкаў са мной больш здарацца не будзе. Не, не таму, што больш ратаваць нікога не хачу, а проста хачу, каб больш не здаралася такіх выпадкаў ні з дзецьмі, ні з дарослымі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

Трамп звольніў кіраўніцу разведкі1

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту29

«Падарунак» ад рэжыму да Дня палітвязняў». Што вядома пра масавыя ператрусы ў сваякоў актывістаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць