Культура22

Прэмію Багушэвіча атрымаў Зміцер Матвейчык, Адамовіча — Алесь Бяляцкі

13 траўня ў Менску ганаравалі ляўрэатаў прэміяў Францішка Багушэвіча й Алеся Адамовіча. Прэмію Алеся Адамовіча атрымаў палітвязень Алесь Бяляцкі за кнігу «Асьвечаныя беларушчынай». Прэмію Багушэвіча — Зьміцер Матвейчык за кнігу «Паўстаньне 1863-64 гадоў: нарыс баявых дзеяньняў».

За Алеся Бяляцкага прэмію атрымала ягоная жонка Натальля Пінчук.

Яна паведаміла, што зьняволены праваабаронца ўжо ведае пра ўзнагароду.

Пінчук зачытала зварот Бяляцкага: «Кніга займела пэўны падтэкст, бо пытаньні, якія ў ёй уздымаюцца, важныя для пэрспэктывы існаваньня нашага народу. (…) Беларусь ёсьць там, дзе ёсьць беларуская сьвядомасьць, культура і мова. Калі нашыя суседзі такім чынам выначаюць для сябе «руcский мир», то мы вызначаем «беларускі сьвет» і адстаім яго», — піша Алясь Бяляцкі.

Натальля Пінчук дадала, што сам аўтар ацэньвае «Асьвечаныя беларушчынай» як падсумаваньне 25-гадовай працы.

Натальля Адамовіч, дачка Алеся Адамовіча, у гонар якога была застанаваная прэмія, заявіла, што Бяляцкі стаў 34-м ляўрэатам гэтай ўзнагароды.

«Раней кнігі спальвалі, а цяпер — новая форма: забарона на ўвоз», — адзначыла Натальля Адамовіч, гаворачы пра важнасьць кнігі.

3 ліпеня 2013 году на літоўска-беларускай мяжы ў праваабаронцы Тацяны Равякі мытнікі канфіскавалі 40 асобнікаў кнігі Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай», якую надрукавалі ў Літве. Тацяна Равяка везла асобнікі для сяброў Бяляцкага.

Пазьней на падставе заключэньня экспэртаў суд зрабіў выснову, што кніга ўтрымлівае матэрыялы, якія могуць нанесьці шкоду эканамічным і палітычным інтарэсам краіны, і паставіў вывезьці кнігі назад у Літву.

У 2011-м аўтара кнігі Алеся Бяляцкага суд пакараў чатырма з паловай гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці за нясплату падаткаў з ахвяраваньняў, якія пайшлі на дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна» і дапамогу палітвязьням.

Прэмія Багушэвіча — за кнігу пра паўстаньне Кастуся Каліноўскага

Гісторык Зьміцер Матвейчык атрымаў прэмію імя Францішка Багушэвіча за кнігу «Паўстаньне 1863-64 гадоў: нарыс баявых дзеяньняў».

«Асабіста я знайшоў, чытаючы гэтую кнігу, некалькі сюжэтаў для гістарычных аповесьцяў і раманаў. Ня толькі я і, можа, зусім ня я напішу кнігі пра гэта», — заявіў Уладзімер Алоў, прадстаўляючы кнігу Матвейчыка.

«Спадзяюся, што вы выдадзіце цэлую бібліятэку кнігаў з вынікамі вашых дасьледаваньняў», — сказаў Уладзімер Арлоў, уручаючы прэмію.

Сам Матвейчык кажа, што ягоная кніга — не клясычная гістарычная проза, а навукова-папулярнае выданьне.

«На першым месцы складнік «навуковы», бо не хацелася адрывацца ад гістарычнага матэрыялу», — заявіў аўтар, атрымліваючы ўзнагароду.

Прэмія імя Алеся Адамовіча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтру, заснаваная ў 1995 годзе. Уручаецца за найлепшую публіцыстычную кнігу году.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтру. Заснаваная ў 1994 годзе. Уручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, якія спрыяюць абуджэньню гістарычнай самасьвядомасьці і пачуцьцяў нацыянальнае незалежнасьці чытачоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве17

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў7

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога6

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве17

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць