Апазіцыйныя партыі Украіны сустрэлі прэм'ер-міністра краіны Мікалая Азарава, які прыбыў на пасяджэнне Вярхоўнай рады, крыкамі «Ганьба!», паведамляе УНІАН.
Пасяджэнне Рады пачалося са спазненнем на 10 хвілін. Пасля прыбыцця Азарава некалькі дэпутатаў ад фракцыі «Батькивщина» экс -прэм'ера краіны Юліі Цімашэнка падышлі да ложы ўрада і пачалі рассцілаць сцягі ЕС на працоўных месцах Азарава, першага віцэ-прэм'ер-міністра Украіны Сяргея Арбузава і віцэ-прэм'ер-міністра Юрыя Бойкі. Чальцы ўрада знялі гэтыя сцягі.
Дэпутаты ад фракцыі кіроўнай Партыі рэгіёнаў занялі месцы ля ўрадавай ложы, каб не пусціць да яе апазіцыянераў. Азараў пачаў выступ з тлумачэння прычын прыпынення падрыхтоўкі пагаднення аб асацыяцыі з ЕС.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары