Шоу, заснаванае на канцэпцыі «павольнага тэлебачання», б'е рэкорды папулярнасці ў Нарвегіі.
Яшчэ ў 2009 годзе хітом сезона ў Нарвегіі стала праграма Bergensbanen — жывая трансляцыя сямігадзіннага пераезду на цягніку з Осла ў Берген. Тэлекампанія NRK зрабіла яшчэ некалькі перадач у гэтым жанры і атрымала рэкордныя рэйтынгі. Гэта былі трансляцыі пяцідзённага круізу ўздоўж заходняга ўзбярэжжа Нарвегіі, паездка на цягніку ад Тронхейма да Бода пад музыку, а таксама «вечар гарэння дроваў» і вечар вязання.
Гэтую канцэпцыю назвалі «павольнае тэлебачанне». Цяпер гэта такая ж неад’емная частка сучаснай нарвежскай культуры, як казкі пра троляў і катанне на бегавых лыжах. Больш за 3 млн з
«Вечар гарэння дроваў», у тым ліку некалькі гадзін назірання за згасаннем вугалёў, сабраў больш за 1 млн гледачоў.
«Спытаеце нарвежцаў, чаму яны гэта глядзяць, — і, напэўна, пачуеце сарамлівы смяшок дзіцяці, якога заспелі за выйгрышам у гульні, забароненай бацькамі», — піша часопіс Time. «Павольнае тэлебачанне» падмацоўвае веру нарвежцаў ва ўнікальнасць іх культуры. Цікава, што ў іншых скандынаўскіх краінах гэты жанр не прыжыўся.
Марк Льюіс знаходзіць яшчэ адно тлумачэнне: «чыста нарвежскі неўроз». Нарвегія неадназначна ставіцца да сваіх нафтавых багаццяў, сумуе па старых часах і простых радасцях.
Перадачы робяць амаль гіпнатычны эфект, часам небяспечны,заўважае журналіст. Адзін глядач, які глядзеў круіз, патэлефанаваў на тэлебачанне і паведаміў, што на лайнеры пажар. «Насамрэч гарэла ў яго на кухні», — тлумачыць аўтар.
Каментары