Улада33

Зьявілася надзея, што ў царкве Сьв. Язэпа ня будзе саўны і боўлінгу

У Менску прыпыненыя праектна‑вышукальныя работы па пераабсталяваньні былога кляштара бэрнардзінцаў у гасьцінічны комплекс.

У Мінску прыпынены праектна‑вышукальныя работы па пераабсталяванні былога кляштара бернардзінцаў у гасцінічны комплекс. Гэта вынікае з адказу камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама на калектыўны зварот грамадскіх актывістаў Мазыра (Гомельская вобласць) з дзвюма тысячамі подпісаў.

Зварот у абарону кляштарнага комплексу і касцёла Святога Язэпа на сталічнай вуліцы Кірыла і Мяфодзія актывісты накіравалі 1 жніўня. Адказ быў атрыманы 28 жніўня. У ім гаворыцца, што «цяпер прыпынена вытворчасць праектна‑вышукальных работ па аб’екце рэканструкцыі будынкаў 4, 6, 8 па вуліцы Кірыла і Мяфодзія з прыстасаваннем пад гасцініцу і гандлёва‑бытавыя аб’екты».

Як паведаміў БелаПАН каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» ў Гомельскай вобласці Павел Наздра, у адказе таксама ўказана, што цяпер вывучаецца магчымасць перапрафілявання комплексу пад гісторыка‑культурны аб’ект.

«Мы прасілі аб перадачы кляштарнага комплексу вернікам рымска‑каталіцкай канфесіі. У адказе камітэта архітэктуры аб гэтым нічога не гаворыцца. Але спадзяемся, што хоць гасцініцу з саунай і казіно там будаваць не будуць. Значыць, пэўных мэтаў сваім зваротам мы дамагліся», — заявіў П.Наздра.

Алена Германовіч, БелаПАН.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?1

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама6

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

Палітзняволены журналіст Кірыла Пазняк трапіў у шпіталь пры СІЗА4

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?1

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць