Навука і тэхналогіі44

Радзім Гарэцкі: Добра, што звярнулі ўвагу на Палессе

Славуты геолаг, член-карэспандэнт Акадэміі навук Радзім Гарэцкі адказаў на некалькі пытанняў «Нашай Нівы».

«НН»: Беларускі Рур пад Лельчы­цамі — гэта рэальнасць?

Радзім Гарэцкі: Дакладна сказаць не можам. Там ёсць вялікія паклады бурага вугалю, соляў, рассыпныя радовішчы (горныя пароды, мінералы). На паўднёвай мяжы ёсць крэйда і мергель. А на поўначы рэгіёна можа быць бурштын. Пры пэўных абставінах гэтая мясціна сапраўды зможа ператварыцца ў «беларускі Рур».

«НН»: А чаму дакладна не можаце сказаць? Кепска даследавана?

РГ: Слабавата. Геалагічны здымкі праводзіліся, але не настолькі дасканалыя, як хацелася б. Яшчэ дакладна не можам сказаць, якія аб’ёмы там розных карысных выкапняў. Вельмі добра, што на гэтыя мясціны звярнулі ўвагу. Пры спрыяльных умовах гэта можа сябе апраўдаць.

«НН»: Галоўнай будзе здабыча вугалю?

РГ: Я вось якраз гэтага і баюся, што ўсё будзе сканцэнтравана на вугалі. А там жа шмат усяго, апроч вугалю. Нават уран ёсць! Трошку золата маецца. Патрэбная комплексная распрацоўка мясцін, а не аднаго толькі выкапня, як было ў нас у СССР. Здабывалі, скажам, адзін вугаль, а ўсё астатняе проста выкідвалі.

«НН»: Ці якасны беларускі буры вугаль?

РГ: Ён ва ўсім свеце не вельмі якасны. Канечне, той вугаль, які здабываецца ў Данбасе, нашмат лепшы. Але і наш някепскі. Ён знаходзіцца недзе ў прамежкавым стане паміж каменным вугалем і торфам. Шмат чаго можна рабіць з нашага вугалю — і алівы, і вадкае паліва.

«НН»: Гэтага вугалю сапраўды так шмат?

РГ: Хапае, але яшчэ раз паўтаруся, што дакладна не падлічана. Тут яшчэ варта адзначыць складаныя ўмовы працы. Гэта балоты. Гідрагеалогія будзе нялёгкай, як будуць паводзіць сябе падземныя воды. Шмат пытанняў, ці гэта будзе кар’ер, ці шахта. Калі шахта, ці гэта будзе нахільная, ці вертыкальная. Што рабіць з вадой. Я быў на падобных радовішчах у Польшчы і Германіі, дык там адпампоўваюць ваду ў рэчкі ці некуды яшчэ. У Мікашэвічах не так шмат вады, але там яе таксама адпампоўваюць. Трэба падлічыць, ці не будзе даражэй качаць гэтую ваду (аграмадныя грошы за электрычнасць) за тое, што здабудзецца. Ёсць такі панятак «ТЭА» (тэхнічна­эканамічнае абгрунтаванне), ад яго правядзення будзе шмат залежыць. У нас жа часта бывае, што спачатку робяць, а потым падлічваюць.

«НН»: А што датычыць солі, яе там больш, чым у Салігорску?

РГ: Соль і калійная, і харчовая ёсць у Тураўскай дэпрэсіі (паніжэнні зямной паверхні). Таксама соль ёсць на выступе Мікашэвічы — Жыткавічы. Туды вока ўжо паклаў расійскі алігарх Гуцэрыеў. Цяжка сказаць, ці больш яе, чым у Салігорску, але яна дакладна ёсць. А калійныя ўгнаенні — гэта ж траціна валютнай выручкі краіны.

«НН»: У Беларусі ёсць сланцавы газ?

РГ: На выступе Жыткавічы — Мікашэвічы дакладна маюцца сланцы. Там пластамі паміж сланцамі, аргалітамі, пясочкам можа быць і сланцавы газ. Але ж яго вельмі цяжка здабываць. Толькі амерыканцы пакуль маюць неабходную тэхналогію. Нам, можа быць, яшчэ ранавата.

«НН»: А ці глыбока знаходзяцца нашы карысныя выкапні?

РГ: У Глушкавічах граніт, напрыклад, на паверхні. Вугаль залягае дзесьці на глыбіні 50—250 метраў. Калі ўжо на глыбіні 500 метраў, то здабываць яго вельмі цяжка.

Радзім Гарэцкі

Нарадзіўся ў 1928 у Мінску. У 1930¬я разам з сям’ёй знаходзіўся ў высылцы ў Расеі. Пасля зняцця абвінавачванняў з бацькі, вядомага вучонага Гаўрылы Гарэцкага, скончыў Маскоўскі нафтавы інстытут. У 1952 прыняты ў Геалагічны інстытут Акадэміі навук СССР, дзе працаваў да вяртання сям'і ў Беларусь (1971).У 1972 абраны членам¬карэспандэнтам АН БССР. У 1977 абраны правадзейным членам АН БССР і прызначаны дырэктарам Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР. Ад 1992 да 1997 быў віцэ¬прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі. Ад 1993 да 2001 з’яўляўся прэзідэнтам «Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць