Грамадства5555

«Вучоба ў Польшчы — не цукар»

Даслаў чытач Максім Сагановіч, які цяпер вучыцца там.

Грунтуючыся на ўласным досведзе, заклікаю беларусаў, якія хочуць атрымаць вышэйшую адукацыю ў Польшчы, пазбягаць польскіх дзяржаўных універсітэтаў. Асабліва гэта датычыць гуманітарных навук. Канечне, гэта мая асабістая, суб’ектыўная думка. Але спадзяюся, што яна будзе карыснай для будучых студэнтаў з Беларусі, якія плануюць правесці студэнцкія гады ў Польшчы.

Дзе вучыцца лепш?
На маю думку, для беларусаў найлепш вучыцца ў Варшаве. Уроцлаў – таксама файны горад для студэнта. Але праблема такая, што ён знаходзіцца ў Заходняй Польшчы і да яго з Беларусі даўжэй даязджаць. Тое самае датычыць Гданьска, Кракава і Пазнані.

Лепш за ўсё паступаць вучыцца ў польскія прыватныя вышэйшыя школы, якія арыентаваныя на адукацыю іншаземных студэнтаў. У Варшаве гэта Вучэльня Лазарскага і Акадэмія Казьмінскага.
Але яны досыць дарагія. У тым жа Любліне, бліжэй беларускай мяжы, можна знайсці прыватныя вышэйшыя школы таннейшыя ў два разы. Толькі тут такі нюанс, што ў Варшаве студэнт можа вучыцца і добра падзарабляць – вялікі горад, вялікі попыт. А ў Любліне добра аплачванай працы для студэнтаў няма.

Жыццё ў Польшчы таксама каштуе.
Калі гатаваць самому і есці паўнварта, на прадукты будзеце траціць каля 10 даляраў у дзень.

У студэнцкім інтэрнаце лепей не жыць.
За тыя самыя грошы можна зняць пакой у прыватнай кватэры. Але тут ёсць свой нюанс. Каб атрымаць дазвол на побыт у Польшчы, патрэбна часовая прапіска. У інтэрнаце яе робяць без пытанняў, а вось з гаспадаром прыватнай кватэры трэба дамаўляцца. Не ўсе гаспадары кватэр жадаюць рабіць нават часовую прапіску для наймальнікаў.

Увогуле, палякі вельмі добра ставяцца да беларусаў.
Галоўнае -- заўсёды тлумачыць, што беларусы – гэта не белыя рускія, а былыя грамадзяне Вялікага Княства Літоўскага, канцэптуальна гістарычныя літвіны. Што беларуская мова – асобная. Тады ўсе пытанні ў палякаў адпадаюць.

У польскіх дзяржаўных універсітэтах ёсць сэнс вучыцца, толькі калі польскі ўрад аплачвае вучобу і пражыванне. За свае ўласныя грошы лепш вучыцца ў польскіх прыватных універсітэтах.

Пачну з таго, што Польшча таксама была некалі камуністычнай краінай. Пасля звяржэння ў Польшчы камунізму паўнавартасная люстрацыя не была праведзена, і большасць пракамуністычных выкладчыкаў захавалі свае пасады ў польскіх дзяржаўных універсітэтах. Яны адаптаваліся да новых умоў існавання і сёння нават цяжка уявіць, што многія з іх раней былі ідэолагамі камунізму-ленінізму. Хаця ж рыторыка змянілася, але камуністычны тып светапогляду ў іх застаўся. Таму слухаючы лекцый такіх выкладчыкаў, цяжка пазбегнуць уплыву на сваю свядомасць «дэманаў мінулага».

Гэта сумна, але ў польскіх дзяржаўных універсітэтах можна сустрэць сляды ідэалогіі «заходнерусізму».
Расійскія камуністы знішчылі польскую імперскую ідэалогію, але навязалі палякам сваю. Таму выкладанне гісторыі ў некаторых польскіх дзяржаўных універсітэтах мала чым розніцца ад выкладання гісторыі ў Беларусі. Асабліва гэта датычыць беларускай тэматыкі.

Калі не браць ідэалагічныя моманты, трэба адзначыць, што кошт навучання для іншаземцаў у польскіх дзяржаўных універсітэтах у два разы большы, чым у сярэднестатыстычным прыватным універсітэце. Хаця ёсць досыць дарагія прыватныя ўніверсітэты, для новай польскай эліты.

Кажучы аб цэнах, зазначу, што польскія прыватныя ўніверсітэты сапраўды клапоцяцца аб іншаземных студэнтах, у той час, калі на польскіх дзяржаўных універсітэтах да іншаземцаў ставяцца зусім абыякава.
Нават грошы, якія плаціш, нічога не значаць, бо працаўнікі польскіх дзяржаўных універсітэтаў з гэтых грошай мала што атрымліваюць. У той жа час у прыватных універсітэтах іншаземны студэнт амаль заўсёды мае няньку, якая яму дапамагае ў штодзённых справах. А, беручы пад увагу ўзровень польскай бюракратыі, клопату ў іншаземца ў Польшчы заўсёды шмат. Карацей, вучоба ў Польшчы — не цукар.

Іншаземны студэнт у Польшчы кожны год змушаны цягацца па розных канторках, каб атрымаць дазвол на пражыванне ў Польшчы на наступны навучальны год.
Узровень польскай бюракратыі ва ўсіх сферах жыцця проста дзічэнны! У гэтым плане пасля звяржэння камунізму мала што змянілася.

Чым адрозніваецца польская вышэйшая школа ад універсітэта? Фармальна, колькасцю прафесараў, якія там выкладаюць. Але рэальна амаль ніякай розніцы між вышэйшай школай і ўніверсітэтам няма. Той самы ўзровень адукацыі. Ёсць слабыя вышэйшыя школы, але ёсць і слабыя ўніверы. Часта ў прыватных вышэйшых школах і дзяржаўных універсітэтах выкладаюць тыя самыя людзі. Аднак з размоваў з сябрамі магу зрабіць выснову, што доля харызматычных і цікавых выкладчыкаў у прыватных вышэйшых школах большая, чым у дзяржаўных універсітэтах.

Можна працягваць пісаць, але хацелася б пачуць меркаванні на апісаную ў артыкуле тэму ад іншых чытачоў «Нашай Нівы», які вучыліся альбо вучацца цяпер у Польшчы.

Дзякуй за ўвагу! =)

Каментары55

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Гэты горад у Еўропе пасадзіў галубоў на супрацьзачаткавыя сродкі7

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры1

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць