У раённым цэнтры Уладзімірац Ровенскай вобласці шалёны бабёр накінуўся на маладую пару.18-гадовы жыхар райцэнтра праводзіў дадому 16-гадовую дзяўчыну, калі з абочыны дарогі на іх напаў бабёр.
Крыкі маладых людзей пачуў дзед дзяўчыны, сумеснымі намаганнямі жывёліна была забіта, усе тры чалавекі атрымалі раненні.
Пацярпелыя змешчаны ў траўматалагічнае аддзяленне цэнтральнай бальніцы райцэнтра. Ветэрынарная лабараторыя ўжо ўстанавіла, што бабёр быў шалёны. Медэксперты працягваюць праверку.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары