У суботу 16 сакавіка непадалёк ад супермаркета ГІППА ў Мінску адбылася аварыя вадаправода, паведамляе «Еўрарадыё».
У выніку некалькі дзесяткаў метраў яшчэ не да канца расчышчанай ад снега вуліцы цалкам заліло вадой. Аварыя ўскладніла рух паміж мікрараёнамі Сухарава і Малінаўка. Аўтамабілісты вымушаныя аб'язджаць затоплены ўчастак па тратуары.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары