Эканоміка77

Ермакова: Наша эканоміка без крэдыту МВФ не загнецца

Нацбанк Беларусі не будзе аднаўляць валютнае крэдытаванне фізічных асобаў. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова.

Як раней паведамлялася, на пасяджэнні Савета міністраў 13 лютага прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заявіў пра мэтазгоднасць дазволіць валютнае крэдытаванне фізічных асоб на будаўніцтва жылля і прасіў Нацбанк падтрымаць яго пазіцыю. Па словах прэм’ера, у гэтым годзе аб’ём сродкаў насельніцтва, які накіроўваецца на будаўніцтва жылля, павінен вырасці больш чым на 15 трлн. рублёў. «І без належнай крэдытнай падтрымкі па даступным працэнтных стаўках рэалізаваць гэта будзе проста немагчыма», — падкрэсліў Мясніковіч.

Аднак, мяркуючы па словах Ермаковай, Нацбанку ўдалося пераканаць кіраўніка ўрада.
«Прэм’ер-міністр пагадзіўся з намі. Мы вызначылі, што можам крэдытаваць будаўніцтва жылля ў беларускіх рублях».

Як паведаміла Ермакова, магчымасць аднаўлення валютнага крэдытавання фізічных асоб на будаўніцтва жылля Нацбанк абмяркоўваў з кіраўнікамі большасці беларускіх банкаў. Яны катэгарычна запярэчылі супраць такой магчымасці.

«Сёння няма неабходнасці адмяняць рашэнне аб спыненні валютнага крэдытавання. Шмат праблем было з дэвальвацыяй у насельніцтва», — рэзюмавала Ермакова.

Акрамя таго, дадала яна, няма чаго фармаваць у людзей меркаванне, што беларускі рубель «ўжо нікуды не варты» і «толькі валюта нас выратуе». «Нам валюта патрэбна для іншых мэтаў», — падкрэсліла кіраўнік Нацбанка.

Зрэшты, дадала яна, тэарэтычна магчыма вернуцца да абмеркавання гэтага пытання праз год ці два.

Ермакова таксама паведаміла, што на гэтым тыдні дзяржаўныя банкі прымуць рашэнне, якім чынам крэдытаваць будаўніцтва жылля. Гаворка ідзе пра крэдыты для маючых патрэбу, патлумачыла яна.

Кіраўнік Нацбанка таксама заявіла, што прагноз па зніжэнні стаўкі рэфінансавання да канца года да 13–15% гадавых ніхто не адмяняў.

Гэта — мэта, да якой трэба імкнуцца, так як высокія стаўкі — тормаз эканомікі, падкрэсліла Ермакова.

Разам з тым, на яе думку, спяшацца не трэба ні ў якім разе, неабходна ўлічваць інфляцыю і іншыя эканамічныя паказчыкі, інакш сітуацыя можа выйсці з-пад кантролю.

У якасці станоўчай тэндэнцыі Ермакова адзначыла зніжэнне і стабілізацыю ставак на рынку міжбанкаўскіх крэдытаў, паведамляе БелаПАН.

«Калі нехта думае, што без крэдыту МВФ наша эканоміка загнецца, то — не загнецца наша эканоміка»,
— цытуе Інтэрфакс кіраўніка Нацбанка.

Візіт місіі МВФ чакаецца ў красавіку.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць