Грамадства

Магілёўскія ІП не падтрымалі прапановы абласных улад па рэарганізацыі мясцовых рынкаў

Прапановы Магілёўскага аблвыканкама па рэарганізацыі рынкаў абмеркавалі мясцовыя прадпрымальнікі на круглым стале 23 снежня ў Магілёве.

Абласное ўпраўленне гандлю прапаноўвае падзяліць усе рынкі на харчовыя, заабатанічныя і рэчавыя. На рэарганізаваных рэчавых рынках прадугледжваецца «ажыццяўляць гандаль толькі ўжыванымі рэчамі, а таксама прадукцыяй рамеснікаў і вытворцаў рэспублікі». Прадаваць новыя імпартныя тавары будзе дазволена толькі ў магазінах і гандлёвых цэнтрах.

Ініцыятыва ўпраўлення гандлю была размешчана ў лістападзе на сайце Магілёўскага аблвыканкама з прапановай абмеркаваць яе да 1 студзеня 2013 года.

Круглы стол, арганізаваны грамадскай ініцыятывай «Грамадскі магістрат», сабраў прыкладна два дзясяткі індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прадстаўляюць практычна ўсе рынкі Магілёва — Віленскі, Прывакзальны, Любужскі, Габраўскі, «Кантынент» і іншыя. Яны заявілі пра сваё нежаданне пераходзіць у гандлёвыя цэнтры і змяняць профіль гандлю, бо абсалютная большасць прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынках, не здольныя плаціць арэнду, якую прапаноўваюць ім гандлёвыя цэнтры: 40–45 еўра за квадратны метр.

Прысутныя звярталі ўвагу на тое, што ўзяць удзел у абмеркаванні новаўвядзенняў, прапанаваных упраўленнем гандлю, немагчыма: на сайце аблвыканкама не працуе зваротная сувязь.

Прадпрымальнікі прынялі сумесны зварот да абласных улад.
У ім гаворыцца пра тое, што прапановы абласнога ўпраўлення гандлю некарэктнае, дапускае множныя тлумачэнні. Прадпрымальнікі таксама ўказваюць на адсутнасць праблем з рэалізацыяй айчынных тавараў у вытворцаў і наяўнасць шырокага выбару ў пакупнікоў. «Большасць тавараў, якія рэалізуюцца на рынках, адносяцца да сярэдняй цэнавай катэгорыі, і набываюцца людзьмі, што маюць нізкі ці сярэднестатыстычны ўзровень даходаў», — гаворыцца ў дакуменце.

Прынята рашэнне пачаць збор подпісаў пад петыцыяй, якая будзе адрасаваная аблвыканкаму і складзена на аснове пазіцыі, выпрацаванай на круглым стале.

Індывідуальныя прадпрымальнікі просяць не рэалізоўваць прапанову ўлад па рэарганізацыі рынкаў. Яны таксама прапановаюць «надалей абмяркоўваць пытанні, якія датычацца змянення ўмоў функцыянавання магілёўскіх рынкаў у супрацоўніцтве з аб’яднаннямі прадпрымальнікаў, Саветамі рынкаў і іншымі зацікаўленымі групамі грамадзян».

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі16

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку10

Ютуб-канал Юрыя Дудзя прызналі ў Беларусі экстрэмісцкім2

У Гомельскай вобласці за палітыку арыштаваны 70‑гадовы ліквідатар. Яго адправілі ў СІЗА1

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры32

У Мінск прыедзе нідэрландская зорка 2010-х. Вы дакладна чулі яе хіты This Is Love і Policeman8

Карл ІІІ сустракаўся ў Белым доме з прэзідэнтамі ЗША тры разы. Як за 56 гадоў памяняўся Авальны кабінет?3

У Гомелі ў адной з кватэр знайшлі адразу тры трупы1

Лукашэнка зноў загадаў спыніць «шалёнае будаўніцтва жылля» ў Мінску10

Памёр 46‑гадовы дырэктар «Кераміна» Алег Панасюк8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі16

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць