Всеволод Стебурако. Давай я тебе расскажу, чего ты не видишь за морем
Всеволод Стебурако опубликовал в своём фейсбуке новый стих

Давай я табе раскажу,
чаго ты не бачыш за морам —
як цешацца травы з дажджу,
як сонца садзіцца за борам.
Як ноч атуляе агні,
як вокны гараць у хаце.
Давай я табе раскажу,
чаго ты не бачыш там, браце.
Нястомна шумяць трысьнягі,
а ў печы палаюць дровы,
і нібы бурштын дарагі
у слоіку мёд чабаровы.
Тут можна ўмыцца з расы
тут можна сп'янець ад суніцы,
ды не надзівіцца з красы,
і не наталіцца з крыніцы.
Які лістапад тут цяпер
пад зводам нябёс празрыстых!
І клён раздае на павер
лістоў залатых і чыстых.
Тут восень звініць, як струна
і звыклае ўсё іначыць…
Аднога не ведаю я
ці хочаш ты гэта бачыць?..
Из цикла «Лісты невядомаму земляку».
Комментарии