Комментарии к статье

Самая белорусская буква? В литовском языке кириллическая «ў» появилась раньше, чем в белорусском

  • Gorliwy Litwin
    07.12.2025
    дзякуй НН, што падхапілі тэму

    звярніце ўвагу на надпіс на вокладцы літоўскага лемантара:

    "издан по распоряжению господина главнаго начальника северо-западного края"

    тады гэта быў мураўёў а сёння лукашэначка. Але прынамсі літоўцы з таго краю вырваліся. таму што не слухалі папоў і герцэна
  • Ёсік
    07.12.2025
    Шчэ некалькі такіх артыкулаў, і даведаемся, што і няма аніякіх беларусаў, той Беларусі, ды гісторыі, аб якой кажа Арлоў. Літоўскай мовы мы ня ведаем, як бы там не было, але ў ААН ведаюць рэспубліку Літва, а не Ліетуву ці шчэ як-небудзь. І мовы такой няма, як беларуская, Ў - літоўская, Шчучыншчына - польскае пшэ пану, беларусы так не кажуць, у іх не правільны рускі язык. Краіна, насельніцтва, мова, гісторыя - усё здань, няма і не было нас. Дык мо лукашэнка сапраўды другі Езус ці Маісей, вядзе гэты авечы статак да родных мясьцін - у расею.
  • Gorliwy Litwin
    07.12.2025
    Ёсік, звярніце ўвагу на надпіс на вокладцы літоўскага лемантара:

    "издан по распоряжению господина главнаго начальника северо-западного края"

    тады гэта быў мураўёў а сёння лукашэначка. Але прынамсі літоўцы з таго краю вырваліся. таму што не слухалі ані папоў ані герцэна
  • Gorliwy Litwin
    07.12.2025
    Шаноўны Ф.Раўбіч, дапамажыце разабрацца, - ці была насамрэч такая брашура Чачота Da miłych muz̓yczkōú? вось тут гэта толькі верш з ягонага чарговага зборніка Piosnki wieśniacze (1846): https://be.wikisource.org/wiki/Piosnki_wie%C5%9Bniacze_(1837%E2%80%941846)/6/Piosnki_znad_D%C5%BAwiny/Rozmaite
  • Gorliwy Litwin
    07.12.2025
    І яшчэ да пана Ф.Раўбіча: падазрона, што пра гэтую брашуру Da miłych muz̓yczkōú пішуць ці не выключна ў артыкулах па гісторыі літары Ў. Дык ці была такая насамрэч? і яшчэ стала цікава, ці была ў ёй (у вершы) літара Ў? ці яе далалі шжо ў ХХ ст. у беларускіх хрыстаматыях , у якіх публікавалі гэты верш? C. Da i jaz̓ wam pamahu // Piosnki wieśniacze z nad Niemna i Dźwiny. Wilno: drukiem J. Zawadzkiego, 1846
    Да мілых мужычкоў // Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год. / склад. Максім Гарэцкі. Вільня: Віленскае Беларускае Выдавецтва Б. Клецкіна, 1922
  • Нашчадак шляхты ВКЛ
    07.12.2025
    Ёсць Літва, а ёсць Lietuva.
    Літва гэты мы, беларусы, а Lietuva гэта нашы суседзі (якія ўдзячныя Сталіну за падарунак у выглядзе Вільні).

    Не разумею, у чым спрэчкі. Мы на назву іх краіны Lietuva не прэтэндуем.
    І просім іх правільга называць нашу сучасную назву Беларусь/Belarus.

    А то яны жа сіх пор нас называюць так, як ім Сталін напісаў.
  • Найперш не галасі!
    07.12.2025
    Ёсік, ай... Навошта галасіць?
    Усе гэтыя "ваў!", ад раней-пазьней бяруцца ад банальнае непісьменнасці.
    Не "з'явілася ў літоўскай мове" , як напісана ў загалоўку, а ў спробе штучнага стварэння кірылічнага правапісу літоўскае мовы.
    Як стварылі, так і забылі. ))

    Гук у кароткае маецца не толькі ў нашай мове. У ангельскай запісваецца w, у польскай ł.
    У беларускай мове існуе паводле помнікаў пісьменнасці з 1200-х гадоў, значыцца ўсё жыццё. ))
    У розныя часы запісваўся рознымі спосабамі. 1 19 ст кожны аўтаоа пеоадаваў гук у кароткае як хацеў. Да 20 ст паслядоўна ўсталяваўся спосаб перадачы гука літарай Ў. Яшчэ напачатку 20 стагоддзя еожны разумнік стараўся прапанаваць штосьці сваё. Напрыклад, вечны арыгінал Язжп Лёсік патрабаваў адмяніць ўжо звыклае Ў. Былі прапановы ўвесці яшчэ "і кароткае" між галосных ці пасля галоснсй (бура й вецер) - запісваць зычны літарай Й. А Дубоўка прапаноўваў увесці новую літару для абазначэння гука [дзь].
    Нават у другой палове 20 ст розныя слоўнікі давалі розныя нормы напісання ў: па-удмурцку і па-ўдмурцку. Асабіста я за другі варыянт, бо вымаўляем як адно слова не зважаўшы на нібыта знак пунктуацыі.
    А ўвогуле гэта шараговыя клопаты вузкіх адмыслоўцаў, нам дужа пераймацца ня варта: маем Ў і добра.
    Тым больш шукаць глыбокі сэнс ў спробе Мураўёва первасці lietuvis kalba на кірыліцу.
    ))
  • пшаніца
    07.12.2025
    Ёсік, дзіўна выклядае, калі беларусы за расейцамі паўтараюць пра пшэ адносна польскай мовы, хаця ў самой беларускай таго пш хапае.
  • Ў
    07.12.2025
    Ёсік, цяпер ідзіце і запытайцеся ў таго насельніцтва вядомага як святы Народ, што ён ведае пра гісторыю сваёй краіны і паслухайце на якой мове размаўляе.

    Цырк на дроце, што артыкул так абурыў некаторых, хаця ў ім няма нічога эмацыйнага. Ці затрымаліся на загалоўку?
  • feafania
    07.12.2025
    Найперш не галасі! , ну вы ўжо загнулі, польскае ł ці ангельскае w - гэта зусім іншыя гукі, чым беларускае, ангельскае ці летувіскае у нескладовае (якое ўтварае галосныя дыфтонгі). Польскае ł і ангельскае w зьяўляюцца складаўтваральнымі (і розьняцца паміж сабой).
  • .
    07.12.2025
    Згодны з розніцай паміж мовай і правапісам. Загаловак трохі жаўціць, хаця ў даным выпадку нават не ведаю: ну хоць так прываблівае цікавасць да беларушчыны.

    Простыя розумы, як заўсёды, вядуцца на загаловак. Ну дык калі вашая самаідэнтыфікацыя і самапавага цалкам грунтуецца на некалькіх фактах або псеўдафактах з мінулага, мабыць, і не каштуюць яны многага?
  • Найперш не галасі!
    07.12.2025
    feafania,
    1) канешне не супадаюць цалкам. Нават "аднолькавыя" гукі ў розных мовах гучаць іначай. Але па-польску напісанае młoda małpa вы не прачытаеце [малпа],
    мусіце чытаць [млода маўпа].
    2) У нас не дыфтонг. У нас нават не галосны.
    3) Пра складаўтваральнасць польскага ł нічога ня ведаю.
  • .
    07.12.2025
    У міжнародным фанетычным алфавіце яны ўсе (і яшчэ некалькі дзясяткаў аналагічных гукаў у іншых мовах) азначаюцца аднолькава як /w/.
    "voiced labial–velar approximant"
    Калі ўсё ж ёсць розніца (акрамя выкарыстання ў мове, як складаўтварэнне), растлумачце, калі ласка.
    Інакш трэба правіць як мінімум IPA і некалькі артыкулаў вікіпедыі на розных мовах, дзе гэтыя гукі - адное і тое ж.
  • feafania
    08.12.2025
    Найперш не галасі! , "młoda małpa " - я, як раз, прачытаю млода малпа з польскім вымаўленьнем зычнага гука л, да якога звыклая зь дзяцінства. Калі для вас польская мова чужая, то вы, мажліва, і заменіце л на ў у другім слове. Усё астатняе нават каментаваць ня хочыцца.
  • Сіверасапатны Рай
    07.12.2025
    Чаму маўчыць Скарына ў Піцеры? Хай скажа, як на самой справе.
  • Балтаслаў
    07.12.2025
    Яшчэ раз пераконваюся, што беларуская фанетыка – гэта вынік славянізацыі балтаў. Прымусьце літоўца, які не размаўляе на рускай і не ведае рускую фанетыку, чытаць беларускі тэкс і яго літоўскі акцэнт будзе амаль беларускім.
  • Мова
    07.12.2025
    Балтаслаў, навошта прымушаць, мо папрасіць можна, каб прачытаў?
  • Ёсік
    07.12.2025
    Балтаслаў, а яшчэ жаўнеры з Ігумена (Чэрвень) і Уцены вельмі падобныя ў савецкай форме - рысы твару, насы, валасы, вочы, і па-расейску размаўлялі аднолькава не чыста, бо наш хлопец таксама па жыцьці беларускамоўны.
  • Хлусу
    07.12.2025
    Хлусня. Літару ў і знак для яе прыдумалі базыльяне ў 18 ст.
  • Эсперантыст
    07.12.2025
    Хлусу, літара «ŭ» ёсць у мове Эсперанта. Адзінай у свеце сінтэтычнай мове, аўдыторыя каторай расце. Кажуць, больш за 10 мільёнаў ведае Эсперанта.
    Тут няма дзіва. Аўтар мовы з нашага рэгіёну. Фанэтыку і лексіку ён запазычыў з існуючых моваў. Правілы спрасціў, каб не было выключэнняў і іншых складанасцяў, кшталту склонаў назоўнікаў.
  • Gorliwy Litwin
    07.12.2025
    Эсперантыст, дзякуй за гэтую заўвагу, ужо ўлічыў яе ў адпаведным артыкуле Вікіпедыі: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%8E
  • Уладзімір Някляеў
    07.12.2025
    Пазнаўшы зайца па губе,
    Вам Жмудзь пад нос паднесла дулю,
    Як Беларусь вы на сябе,
    На край літвінаў нацягнулі.

    Вы разлучылі дух з крывёю
    І, абрусеўшы пад Масквою,
    Пад назвай, дадзенай Масквой,
    Ня сталі нават маскалямі,
    А толькі назваю адной —
    І тая назва стала вамі.

    Вы — беларусы? Хто такія?
    Ёсьць Польшча,
    Жмудзь,
    Літва,
    Расія —
    Як вы ўшчыміліся сярод?
    Адкуль зьявіліся? З балот?
    З чаго зьляпіліся? З туманаў?..
    Такіх падмен,
    Такіх падманаў
    Ня ведаў ні адзін народ

    ...Літва! Ад сьлёз у горле горка,
    Як назву вымаўлю тваю:
    Літва! Па ўсёй зямлі стаю
    Я на сьвятых тваіх пагорках.
    Дзеля чаго ўва мне ты будзіш
    Надзею голасам крыві?
    Літва! Ты ўжо была? Ты будзеш?
    Калі жывая, дык жыві!

    ...Скажу адно —
    што ў той раз мусіў
    Сказаць, але забыўся ў скрусе,
    Бо ўжо сівая галава...
    Няма ніякай Белай Русі,
    А ёсьць Вялікая Літва!
  • )))))))))))))))))
    07.12.2025
    зараз усе перасабачацца і будуць крычаць што беларусы самыя першыя ўкаюшчыя
  • Мх
    07.12.2025
    І так ў беларускай мовы зараз не самыя лепшыя дні. Давайце яшчэ артыкулаў, "Літоўцы" яшчэ скажуць скажцуь што і літару "ў" мы ў іх сперлі. Давайце ўжо адразу: ніякіх беларусаў ніколі не было, была Літва (у сучасным значэнні чэтага слова), Польшча, Расея, месца кампактнага пражывання яўрэйскіх пісьменнікаў, якіх саджай катуй, а па выхадзе яны ўсё адно ўладкоўваюцца ў савекую прэсу рэдактарамі і начальнікамі аддзелаў.
  • М
    07.12.2025
    Мх, поўнасьцю згодзен. Калі раней гэта было ў зьвязку з постмадэрнісцкімі захапленьнямі, то зараз выглядае як паход на БЕЛАРУСКІ ПРАЕКТ (у шырокім сэньсе слова) з усіх старон.
  • Ружовым поні
    07.12.2025
    Мх, заўсёды можна не чытаць, увогуле зачыніцца ў нейкім невероятным пакоі, найлепш з мяккімі сценамі і паўтараць "мы уже победили".

    Ці адзін артыкул пра адну літару можа знішчыць той беларускі рух, калі ён такі выдатны, моцны і магутны? Артыкул, у якім нават напісана, што ў беларускай мове ў - гэта не запазычанне, але каб даведацца, трэба было спачатку прачытаць, а не пісаць істэрычны каментар.
  • LL
    07.12.2025
    Мх, вы папросту не прачыталі артыкул перад тым, як абурацца
  • Найперш не галасі!
    07.12.2025
    М, "паход на Беларускі Праект" абмяжоўваецца крыклівым загалоўкам артыкула.
    Па форме загаловак нібы ўтрымлівае сэнс напісанага, па-сутнасці пярэчыць напісанаму.
    Фірмовы стыль рэдактуры НН.
    Школа рэрайту і SMM.
  • Мх
    07.12.2025
    Ружовым поні, ну, пачытаем: "Хто прыдумаў «ў»?
    Цікава, што на пачатковым этапе, які гісторык Гедрус Субачус называе «энтузіястычным пачаткам» 1864—1866 гадоў, у распрацоўцы графікі для новай літоўскай пісьменнасці ўдзельнічалі не толькі рускія чыноўнікі і лінгвісты, але і літоўская інтэлігенцыя. Сярод іх вылучаюцца філолаг Станіслаў Мікуцкі, выдавец Лаўрынас Івінскіс, студэнт Варшаўскай вышэйшай школы Томас Жылінскіс і браты Юшка... ...Па-другое, сваю ролю адыграла свядомая антыпольская пазіцыя часткі нацыянальнай эліты, якая імкнулася адмежавацца ад польскага дамінавання ў культуры. Як адзначае Дарыус Сталюнас, лаяльнае стаўленне да кірыліцы выглядае як паслядоўная праява жадання дыстанцыявацца ад палякаў: літоўскія дзеячы спадзяваліся... ... "Для перадачы спецыфічных літоўскіх дыфтонгаў і гукаспалучэнняў рускіх літар бракавала. Таму рэфарматары пайшлі на смелыя інавацыі: Увялі літару ў — для абазначэння другой часткі дыфтонгаў [au], [eu], [iau]... ..."Ці запазычылі беларусы «ў» у літоўцаў?
    Наяўнасць літары «ў» у літоўскіх кнігах 1860‑х гадоў можа выклікаць думку, што беларусы пазней проста перанялі гэты знак. Аднак факты сведчаць пра адваротнае: беларуская «ў» развівалася самастойна і эвалюцыянавала з беларускай лацінкі. АЛЕ У ТОЙ ЖА ЧАС: "Што тычыцца беларускай кірыліцы, то сюды «ў» трапіла не пазней за 1870 год. Расійскі даследчык Пётр Бяссонаў прапанаваў камбінацыю «у з брэвісам» менавіта як адпаведнік ужо існуючай лацінкавай «ŭ». У 1874 годзе этнограф Павел Шэйн у кнізе «Белорусские народные песни» ўжо паслядоўна ўжывае «ў» (напрыклад: «а ўзяў вутку, заўтра раненька»)." ///// Калі чытаць перадузята. то атрымліваеца што "літоўцы" "распрацавалі" гэтую літару, а цягам 10 наступных гадоў "беларусы яе перанялі".
  • Найперш не галасі!
    07.12.2025
    Мх,
    1) навошта ў каментары пераказваць артыкул?
    Мы ўсе яго даўно прачыталі.
    2) вучоныя, каторыя на злосць аднаму суседу і каб спадабацца іншаму прапануюць змяніць алфавіт, зусім не вучоныя. Гэта мутнай вады аферысты. Спасылацца на іх няма як.
    Натуралёва, што ўсё хутка скончылася так, як і павінна.
    3) мы ішлі сваім шляхам, асноўныя нашыя помнікі на кірыліцы, маем і лацінку, былі і аль-кетабы.
    Шматмоўе і поліэтнічнае грамадства - нашая традыцыя ад веку вякоў.
    І нам няма сэнсу галасіць з прычыны згадкі якіхсьці жулікаў, што шчыравалі пад камандай Мураўёва-вешальніка.
    Дыякрытычны знак скарысталі.. От, падзея...)))

    Тут увогуле артыкул не пра дзе раней Ў, а пра спосабы русіфікацыі. Добрай ілюстрацыяй былі б прыклады пераводу на рускую кірыліцу моваў народаў Цэнтральнае Азіі, і пасля іхняе вяртанне ла лацінкі.
  • гыы
    08.12.2025
    LL, так это русский бот на зарплате у фсб. чуть копните и сами увидите. будет он вам еще что то читать.
  • Мх
    07.12.2025
    Можа, ў краіне дзе ёсць свабода слова, такія артыкулы яшчэ магчыма абмяркоўваць (хаця вельмі спрэчна, што можна), але ў Беларусі дзе ўсё ці забаронена, ці экстрэмісцкае. ці проста людзям "да ліхтара", такія артыкулы лічу небяспечнымі, бо замест тэмы для абмеркавання яны становяцца козырам у руках антыбеларускіх сіл, пры цэлым слабой грамадскай актыўнасці людзей.
  • Найперш не галасі!
    07.12.2025
    Мх, спачатку адкажыце, хто такія "простыя людзі"?
    Вось мы з вамі простыя?

    1) дзе маецца свабода слова, там можна абмяркоўваць самыя розныя артыкулы, нават з каторымі хтосьці там ня згодны.
    На НН нібыта маецца свабода слова - каментары хоць і рэжуць, і губляюць, але не выключаюць з рэестру сяброў. Таму менавіта тут самае месца для розных меркаванняў.

    2) "у Беларусі, дзе простым людзям да ліхтара" надзвычай патржбныя артыкулы пра спробы русіфікацыі і стварэнне штучнае кірыліцы. Простыя людзі (а хто гэта?) мусяць ведаць задкуль няспынна паўзе і паўзе пошасць.

    3) артыкул правакуе задумацца "а можа і нам вярнуцца да лацінкі 19 стагоддзя?"
    Хоць на ўзроўні другой дзяржаўнай мовы. )))
  • так наша мова балта - славянская
    07.12.2025
    "Самая беларуская літара? У літоўскай мове кірылічная «ў» з'явілася раней, чым у беларускай"

    так наша мова балта - славянская, гэта што навіна дзеля рэдакцыі НН, ДЗЯКУЙ няхай іншыя даведаюцца, я та народжаны літвінам
  • М
    07.12.2025
    Адкрыў омерику, а яшчэ ў іншых 15-20 мовах ?
    Пытаньне такое ці беларуская літара ў і летувіская літара ў - тое сама???
  • 1863
    07.12.2025
    Прочитав, эту статью, поневоле задумываешься что у народа задумали выбить привычный для него алфавит. А вот как они думали стереть из мозга синтаксис построения предложений?
    Не секрет, что на сегодняшний день синтаксическое построение предложений у россиян и белорусов совпадает. И от того русская пропаганда беспрепятственно достигает мозгов белорусского обывателя, т.е. он просто под ее колпаком, и это большая проблема.
    Как белорусам вернуть, то что когдато было стерто из их мозгов?
    Вернуть себе свой синтаксис - это вылезти из-под колпака русского мира, имхо.
  • Найперш не галасі!
    07.12.2025
    1863, наконт значэння сінтаксісу для пабудовы сказаў і мыслення так, 100%.
    Наконт што цалкам супадае нават ў беларускім варыянце рускае мовы то не.
    Холодно в руки - холодно рукам.
    Ездили за ягодами - ездили в ягоды.
    Пишем на адрес- пишем по адресу.
    По воду - за водой.
    Не бери до головы - не бери в голову.
    І гд., проста першае, што зараз прыйшло на розум. )
  • 1863
    07.12.2025
    Найперш не галасі! , ну дык кали разважыш падолей, то уцямиш. Увозьмем прыклад аглашэньне навинау, аль бо якая публицыстыка... Вось и параунай. Хочаш, не хочаш, а руски сьвет сунецца да цябе у вушы. Не?
  • Найперш не галасі!
    08.12.2025
    1863, сунецца, хай на яго халера.
    І з адзінай рускай мовай змяняе свет нашых каштоўнасцяў. Як на мой розум менавіта тут небяспека. Рускімі мы не зрабіліся, чэхавы-дастаеўскія і рускі балет нам "до лампочки")) усім апрача тых, хто на гэтым зарабляе, але страціўшы сваю аксеалогію страчваем і здольнасць да суб'ектнасці. Асобнаму індывідууму можна бліскуча самарэалізавацца, а вось грамадству, народу ўжо значна цяжэй. Яшчэ ўрбанізацыя. Сёння мы новыя, не 19 стагоддзе і нават не 20-е. Невядомыя для ўсіх і саміх сябе. Памятаеце, "мы не зналі друг друга до этого лета"?
    ... Яксьсці так...
    Але зараз НН зноў не прапусціць абстракцыі )
  • параўнайце
    07.12.2025
    Вышэй напісана пра супраціў літоўскіх сялян у XIX ст. Адначасова чытаем вечныя апраўданні, што XXI ст. беларусы не ўстане перайсці на беларускую мову, нават тыя за мяжой. Мала таго, нават хапае беларусаў, якія абараняюць расейскую мову, ужо нават пад антылукашэнкаўскай вывескай.

    Усё ж такі пан Белы мае больш ці менш рацыю, калі піша пра беларусаў у плане іх прарасейскай накіраванасці.
  • Кенгуру
    07.12.2025
    Недзе чытаў, што графема для ў існавала яшчэ ў беларускім арабскім алфавіце ХІV стагоддзя, створаным для татараў
    Таму ўсё ў нас было, і вельмі даўно
  • .
    07.12.2025
    У арабіцы не ўводзілі графему для "ў", перадавалі як зычную "в".
  • Гжэчны літвін
    07.12.2025
    ., у арабскай мове адсутнічае звук -в. Ён як раз у транскрыпцыі адзначаецца як -ў, альбо -u̯.
  • .
    07.12.2025
    Там жа не мова, а алфавіт. Гукі былі беларускія. Перадавалі "в" сваёй графемай, ёй жа і "ў".
  • LL
    07.12.2025
    У лінгвістычнай і пэдагагічнай сфэры ўжываньне птушачкі-breve над галоснымі вядомае яшчэ прынамсі з XVIII ст. У падручніках лацінскае мовы, ім якраз пазначалі "кароткія" галосныя. У XIX гэта ўжо была ўстойлівая традыцыя, і ўсе мовазнаўцы таго часу натуральна пра гэта ведалі. Таму вынаходзіць нікому нічога ня трэ было
  • Указас
    07.12.2025
    З палякам беларус мае шмат агульнага, можа легка паразумецца, з лiтоуцам ( жмудзiнам) - нiчога. Ягоная мова для беларуса спрэс абракадабра. То якi беларус славяназаваны балт?
  • Чук и Гек
    07.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ну
    08.12.2025
    Выцягнулі нейкага літоўскага гісторыка, коратка пераканалі сэнс таго, што ён "вынайшаў" і сказалі:"Чытайце і верце". Прачытаў. Па дыяганалі. Бо летувісам-гісторыкам няма веры па змаўчанні. Хопіць ужо іх паралельнай гісторыі.
  • Зьміцер
    08.12.2025
    Ну, тыповы прарасейскі наратыў, аб літоўцах, што скралі ўсё ў беларусаў. Ты на імёны князёў ВКЛ паглядзі, каб зразумець колькі там было славянаў.
  • 12345
    08.12.2025
    Пяцьсот гадоў існавала дзяржава ВКЛ, што залучае сёння тэрыторыі РБ, Украіны, Lithuania, officially the Republic of Lithuania, часткова РФ з дзяржаўнай славянскай мовай.
    Пытанняў няма, дзівіцца няма чаму грунт усяму славянская культура ў той ці іншай інтэрпрэтацыі.
    Усё цячэ, усё змяняецца. Б. Хмяльніцкі са сваім ПВК «Войска запарожскае» прагнуўся пад масковію, жамойцкая інтэлігенцыя пасля прыгнечання паўстанні Каліноўскага пачала за абяцаныя бонусы актыўна супрацоўнічаць з акупацыйнымі ўладамі.
    Продажныя літвіны ў падзяку што не адправілі на вісельню ці ў Сібір, назвалі сябе белоруссами сціраючы памяць сваёй гісторыі.
    Усё гэта да таго, што забыліся, найхутчэй захацелі забыцца, зручна было забыцца першакрыніцы славянскай культуры, прыкладам, такія як, «Буквар мовы славенска» 1618 ці яго працягу «Буквар» Спірыдона Собаля Куцейна, 1631.
    Як стаміўся ад фальсіфікату якія вырыгваюцца паслухмянымі акадэмікамі, падобныя гэтаму артыкулу.
    P.S. Засталося толькі адно, выдаць «Калмыцка-Расейскі Лемантар» і пераназваць РФ у Калмыкію.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць