Комментарии к статье

Почему полиграф — не панацея. Сколько агентов он бы выявил в Координационном совете?

  • 5
    25.10.2025
    Кожны раз калі нехта з каардынацыйнай рады размаўляе пра неабходнасць паліграфу гэта такі крынж. Калі трэба імітаваць актыўнасць калі ласка знайдзіце нешта іншае
  • .
    25.10.2025
    Почему тогда спец.службы используют полиграф?
    Почему в статье психиатр дает якобы экспертную оценку?
  • .
    25.10.2025
    Псіхіятр (у адным артыкуле) і журналіст (у другім) прыводзяць даныя даследавання. Глядзіце на сутнасць, а не пераводзьце на асобы, якія тую сутнасць перадаюць.

    Спецслужбоўцы могуць быць прыхільнікамі паліграфаў па такіх прычынах (без нейкага парадку):
    - Падтрымка традыцый, сістэмы. "Пачалі выкарыстоўваць да мяне". "Мяне навучалі гэтаму больш дасведчаныя спецыялісты".
    - Прафесіянальная дэфармацыя. Калі пастаянна шукаеш крымінальнікаў або агентаў, то пачынаеш бачыць у людзях толькі дрэннае. "Вінаватыя ўсе, ёсць невыяўленыя (неабследаваныя)."
    - Зніжаныя маральныя нормы з-за ацэнкі якасці працы кіраўнікамі. Трэба адрапартаваць аб хоць якіх выніках, што праца ідзе, "раскрываем", а памылкі не так і важныя.
    - Патрэбнасць перакласці адказнасць. У даным выпадку на нешта тыпа "аб'ектыўнае" - нейкі прыбор. А калі памылка, то не "я памыліўся", а "прыбор падвёў".
    - Звычайныя для ўсіх людзей ілюзія кантролю, жаданне "зрабіць хоць нешта", каб зменшыць стрэс ад нявызначанасці.
    - Адчуванне ўлады. "Хто першы надзеў халат, той і доктар". "Тут мы, бездакорныя, з халодным сэрцам і чыстымі рукамі верыфікуем астатніх".
    - Можа быць і цынічнае выкарыстанне "вынікаў" паліграфу, калі гэта супадае з мэтамі спецслужбоўца ў дадзены момант, нават калі ён разумее праблемы "інструмента".
    - У сілавых структурах рыхтуюць выканаўцаў, што зніжае здольнасці крытычнага мышлення.
    - Увогуле слабае крытычнае мышленне, жаданне магічных вынікаў сустракаецца ва ўсіх людзей, нават у адукаваных. Спецслужбоўцы - толькі "зрэз" грамадства.
  • Жыж
    25.10.2025
    І ўсё ж паліграф мае сэнс у звышрызыкоўных момантах, калі лепш не пусціць добрага чалавека, чым прапусціць злодзея. Таму шматлікія спецслужбы іх працягваюць выкарыстоўваць.
    Да таго ж, тут размова ідзе пра прыбор, і ні слова пра метады працы паліграфолага. А выснову робіць чалавек, а не прыбор.
    І калі прыбраць палігаф, застанецца проста сумоўе. І без дадатковых дадзеных пра хваляванне чалавека ў некаторых тэмах.
  • CV
    25.10.2025
    Жыж, "выснову робіць чалавек, а не прыбор". Клас. Гэта азначае, што прыбор не мае ніякага значэння, бо ўсё залежыць ад інтэрпрэтатара. Гэта значыць што адны і тыя ж даныя паліграфы могуць рознымі інтэрпрэтатарамі інтэпрэтаваныя абсалютна па-рознаму. Тады гэта проста Цудоўны кампас з раманаў Пулмана, а не сапраўдны сродак вызначэння хлусні.
  • Жыж
    25.10.2025
    CV, бінго! У любым месцы вырашае чалавек. Прыбор толькі дае дадатковыя дадзеныя. Разумны выкарыстае іх з толкам. Дурань толькі больш заблытаецца.
  • .
    25.10.2025
    Вы ўсіх выпадках, калі чалавек вырашае нейкае складанае пытанне: навука, суд, лячэнне, - людзьмі выпрацаваны працэдуры, метады, сістэма.
    Чалавек, які прыняў рашэнне, можа расказаць, напісаць свае аргументы, а іншы спецыяліст - іх пераправерыць. Можа пераправерыць і неспецыяліст, бо ёсць агульная распрацаваная метадалогія - для гэтых прыкладаў навуковая, судовая, медыцынская.

    Вы прапануеце давяраць канкрэтнаму спецыялісту, яго досведу і інтуіцыі. Маўляў, ён разумны, не дурань.
    Насамрэч гэта той жа магічны падыход, толькі "магія" зараз не ў прыборы, а нібыта ў спецыялісце.
  • Сейроман
    25.10.2025
    Мне кажется, для женщины гораздо сложнее сымитировать оргазм чем «правдивое» прохождение полиграфа.
  • Ну
    25.10.2025
    НН, што вы вярзеце? Цэлы артыкул накаталі... Насамрэч, усё значна прасцей: прынцыпова, калі ты на 100% адданы сваёй справе (дзейнасць на карысць народа Беларусі), то ты пойдзеш напаліграф без ваганняў, без усялякіх "але" і "а насамрэч". Бо будзеш цалкам упэўнены ў шчырасці сваёй пазіцыі. А вось калі гэтай самай шчырасці не хапае ці ўвогуле няма - тады пачынаюцца прапановы з боку блока Латушкі і артыкулы ў НН.
  • СВЯТЫ НАРОД!
    25.10.2025
    Ну, давайце не будзем забываць, што часткай таго народа Беларусі з'яўляюцца тысячы міліцыянтаў, чэкістаў, настаўніц фальсіфікатарш, чыноўнікаў і сам Лукашэнка, якія ёсць ідэальным прыкладам простанароднага беларуса.
  • Арг
    25.10.2025
    Гэта проста цацка ў руках людзей у пагонах. Ім вельмі падабаецца сканаваць іншых і адзін аднаго, так яны адчуваюць сваю ўладу.
  • Ў нескладовае
    25.10.2025
    Пошук агентаў цяжкая праца. Як правіла трэба жорстка і доўга дапытваць падазраваных каб дамагчыся праўды. І выявіўшы агента, канешне, не аддаваць яго камусьці, а пускаць гэту шваль у расход. Ці могуць гэта зрабіць гендэрна роўныя дэмсілы? Не, не могуць.

    Дарэчы, а што вы будзеце рабіць калі знойдзеце чэскага, літоўскага ці японскага агента? Скажаце ок, шпегуй далей, галоўнае каб не на рашку? А калі украінскага? Напрыклад агента СБУ (цішэ-цішэ!)
  • Просто фантазия
    25.10.2025
    А что если запустить своих агентов в палату представителей и силовые структуры? Так тоже можно было. Если это не работает, подумайте, почему не работает, и как сделать, чтобы не работало и в обратную сторону.
  • Эйшер бир Гарман, Хайфа
    25.10.2025
    Большинство пользователей (имею ввиду владельцев) полиграфа не понимают его сути использования.
    По сути, пациент всегда должен говорить именно и только то, что от него ожидают услышать. Без разницы, правда это или ложь. На этом этапе ломается воля к сопротивлению и пациент готов сотрудничать со следствием и без всяких полиграфов делая добросердечное признание. Это такой себе софтовый экспресс допрос в полевых армейских условиях.
    Ну окей, гражданские купили себе цацку, пусть подурачатся.
    В любом случае, им продали прибор с урезаным до минимума функционалом. Такой себе третий айфон во времена и по цене семнадцатого промакса .
  • Таварыш Грант
    25.10.2025
    Не ведаем, колькі агентаў выявіў б паліграф у КР, але ведаем, што некаторыя члены і сябры Каардынацыйнай Рады вельмі хацелі, каб былі ўведзеныя свецка-святыя ГЕНДАРНЫЯ КВОТЫ!

    І нядаўна КР вярнулася да гэтай тэмы. Варта, каб з'явіўся артыкул і беларусы ведалі, чым там займаюцца.
  • агентура
    25.10.2025
    Якіх агентаў? Наўжо невероятные апошнія гады здзекліва не ржалі з намёкаў і заяў, што ў іх асяроддзі могуць быць агенты?
  • .
    25.10.2025
    Во, з інфаграфікай наглядна.

    Дадам яшчэ, што лічба 82.4% знойдзеных вінаватых (агентаў) - сярэдняя лічба метааналізу.
    Пры гэтым асобныя даследаванні (ў тым ліку ёсць такія і ў саміх паліграфолагаў) паказваюць, што падрыхтаваны чалавек можа знізіць гэты працэнт "раскрыцця" да 50% або меней.
    Напрыклад, у працы "Mental and Physical Countermeasures Reduce the Accuracy of Polygraph Tests" (1994) паказваюць, што 50% людзей, якія выкарыстоўвалі ментальныя або фізіялагічныя контрмеры, падманулі паліграф. А іх контрмеры было складана выявіць праз прыборы або назіранне за чалавекам.

    Такім чынам, калі слушна лічыць, што агента КР яшчэ і папярэдне падрыхтуюць да падману паліграфа, атрымліваем:
    - 1 агент з 77: не факт, што яго ўвогуле выявяць, імавернасць 50%.
    - 8 агентаў з 77: выявяць не 7, а толькі 4.
    - 38 агентаў з 77: выявяць не 31, а толькі 19.

    Колькі іх там рэальна, не ведаем. Ну хай будзе, што адзін - мала, а палова - ўжо занадта. Тады для 8 падрыхтаваных агентаў з 77 дэпутатаў атрымліваем толькі 4 раскрытых паліграфам, 4 не раскрытых і ажно 12 памылкова абвінавачаных. Капец.
  • Полигаф полиграфыч
    25.10.2025
    Никто из тех, кто профессионально пользуется полиграфом, не будет механически и слепо оценивать результаты. Полиграф это способ получить данные, а уже эти данные потом оценивает специалист. И точность валидность оценки будет зависеть не от полиграфа, а от квалификации специалиста. Пройти полиграф это значит пройти оценку специалиста, работающего с полиграфом.
  • Iншая статыстыка
    25.10.2025
    Сёння, нягледзячы на жудаснае надвор'е, на савецка-прусаковы суботнiк выйшла 2,3 млн. дурняў, што складае як мiнiмум 25% насельнiцтва, уключаючы ляжачых iнвалiдаў, немаўлят i зняволеных. Дабраахвотна выйшлi, аўтаматчыкаў з сабакамi не назiралася. Таму ўся iншая iнфармацыя на гэтым сайце не мае анiякага значэння, узбагойцеся ўжо.
  • FF
    25.10.2025
    А я нядаўна праходзіў паліграф адной з еўрапейскіх спецслужбаў. І скажу, што справа стрэсавая. І не падумайце, што гэта праз жаданне схлусіць, не.

    Увесь працэс заняў гадзін 5-6. Трэба было распавесці біяграфію, асабліва частку, дзеля праверкі якой і ладзіўся паліграф. Пасля запоўніць анкету на 60-70 агульных пытанняў, дзе даводзілася і канкрэтызаваць некаторыя адказы.

    Пасля інструктаж, два трэніровачныя блокі. І толькі напрыканцы (найболей хвілін 15-20) непасрэдна пытанні, дзеля якіх і задумваўся паліграф.

    Трэба не проста адказваць упэўнена, а думаць упэўнена. Прывяду прыклад. Ваш ўлюбёны колер чырвоны. У вас пытаюцца: «Ваш улюбёны колер чырвоны?» Вы адказваеце станоўча, але пры гэтым думаеце: «Увогуле жоўты таксама ніштаваты». І паліграф можа паказаць, што вы хлусіце.

    Выйшаў адтуль знясілены. Паўтараць не дужа хацелася б.
  • 00
    25.10.2025
    FF, я несколько раз проходил полиграф одной из спецслужб лукашенко. И скажу, что сейчас этот процесс достиг своего апогея. До сих пор спрашивают, за кого ты голосовал в 2020. При чем спрашивают не спокойным тоном, а с криком, как в гестапо
  • .
    25.10.2025
    Чалавек, які сумняваецца, выглядае для плоскіх аматараў паліграфа падазроным. У тым ліку і таму гэтая вера - апалогія тупасці.

    І калі не сакрэт, для чаго вымушалі на гэтую працэдуру?
  • Анжелика
    25.10.2025
    Надо было расплакаться.
  • 00
    25.10.2025
    Анжелика, после полиграфа возможна депрессия
  • Ф
    25.10.2025
    З беларусаў толькі адзін чалавек з гарантыяй пройдзе паліграф. Лукашэнка. Бо ён на сто адсоткаў перакананы ў той хлусні і лухце, якую вярзе як толькі адкрые рот.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць