А што за дзіпфэйк? Я паспрабаваў пашукаць у інтэрнэце і нічога не знайшоў.
(*Часам мне здаецца, што не толькі ў БТ выдумваюць навіны...)
Проста жыхар
30.06.2025
Андрусь , у артыкуле ёсць назва канала, дзе змясцілі гэты дыпфэйк. Але якасць гэтага дыпфэйку сапраўды ..аўняная, таму яго ніхто не рэпосціў, нават лукашысты.
Ёсік
30.06.2025
Паважаная НН, а навошта вы гэты змяіны клубок сюды цягніце. Яны пішуць самі сабе, бо ўсё аднолькавае, па-расейску, усе імёны й прозьвішчы не беларускія, нават, не ведаюць, аб кім пішуць, бо нейкі Тіхановіч з'явіўся. Не рэкламуйце іхную працу.
жэўжык
01.07.2025
Ёсік, Ёсік, з гэтымі аграменнымі зграямі ботаў ёсьць вялікая праблема. Сапраўдных беларусаў выціснулі з інтэрнэту карнымі акцыямі. Беларусы выдаляюць свае допісы, выдаляюць уліковыя запісы і зьнікаюць зь сеціва. У самой Беларусі забаронены апытаньні і любая сацыялогія. Такім чынам існуе жорсткая інфармацыйная блакада. А вось боты замяшчаюць беларусаў і ствараюць інфармацыйны фон. Пішуць яны бязглуздзіцу, але на літоўцаў і ўкраінцаў яна, на жаль, уплывае пасьпяхова.
Ёсік
01.07.2025
жэўжык, а няўжо не зразумела, што боты не адказваюць на твае пытаньні, не спрачаюцца, яны ільюць сваю аднолькавую бздуру лавінай, і самае цікавае, нейкі невялікі час, потым зьнікаюць.
Мх
01.07.2025
Ёсік, Яны выконваюць сваю працу "на экспарт": пагоршыць стаўленне да беларусаў сярод украінцаў і літоўцаў, (як трапна адзначыў вышэйшы каментатар) якія і без таго дрэнна ставяца да беларусаў. Стварыць інфармацыйны фон, што "усе беларусы за бацьку, Расею і расейскую мову". Адзінае месца, дзе яны не могуць беспакарана дамінаваць са сваёй "павесткай": гэта сайты незалежных СМІ, дзе хоць неяк магчыма бяспечна каментаваць. А каментаваць Ютуб і тэлеграм - гэта ў прамым сэнсе самагубства. У заходнікаў жа сваё ўспрыманне свету "калі няма беларускага - значыць іх (беларусаў) проста няма, ну ёсць можа тыя хто "крадзе нашу гісторыю" (па тэрміналогіі жмудзінаў), ці "суагрэсар" (па тэрміналогіі ўкраінцаў). Украінцаў нават не засмучае той факт, што яны самі вядуць з Расеяй у тым ліку і інфавайну.
Барадзед
30.06.2025
Диктатуры борются с действительностью.
Someone
30.06.2025
Сапраўды ботаў хапае. Але запісваць у боты ўсіх хто мае пэўнае стаўленне да Ціханоўскага -- гэта танны прыём. Кіраўнікі ботаферм не поўныя ідыёты, частка з іх крытыкі можа падзяляцца значнай колькасцю беларусаў. Таму проста агулам усіх хто так выказваецца шэйміць што яны як боты -- не лепшая тактыка. Можа, Ціханоўскаму не зашкодзіць адказаць на частку з гэткіх прэтанзіяў. А НН запытацца ў яго, якія ягоныя думкі. Бо атрымліваецца што ён па змоўчанні харошы а тыя каму ў ім нешта не падабаецца -- боты.
Вось так
30.06.2025
Someone, прыкол у тым, што тут таксама ёсць свае боты, якія за любую крытыку ці нават малую заўвагу ў бок Ціханоўскай адразу ботамі называе і палівае брудам.
Самае іранічнае, што яны яшчэ больш шкодзяць ОСЦ і не разумеюць гэтага. Бо атрымаліваецца, што ствараюць культ адзінкі якой нават пытання нельга задаць і трэба толькі хваліць, як з Лукашэнкам. Усё ж такі такая руская ментальнасць.
Будзьма шчырымі
30.06.2025
Ок, напісалі пра лукашэнкаўскіх і расейскіх ботаў. А не хочаце напісаць пра мясцовых ботаў-троляў, у тым ліку тройцу ".", "Ботам" і "Найперш не галасі!"? Яны адметныя тым, што ўсіх з іншым пунктам гледжання абзываюць лукаботамі і далёка не ўсё.
Апошні раз нават мадэрацыя была вымушана пачыцсціць іх працу, праўда, пасля шматлікіх уваг.
Лапидарный гений
30.06.2025
Будзьма шчырымі, ты мяне зноў забыў. Крыўдачка.
Будзьма шчырымі
01.07.2025
Лапидарный гений, ох, дык гэты Вы пакрыўдзіліся, што Вас не згадалі.
Мх
30.06.2025
Пра медыцынскую рэабілітацыю і беларускую мову гэта не беспадстаўна. Ботаў і тут хапае. Пакуль Ціханоўскі не пяройдзе на беларускую мову, і не патлумачыць сваю пазіцыю адносна таго, чаму яго ўнеслі на сайт Міратворац, ён фактычна ў шэрай зоне, (усе маюць да яго пытанні), чым і карыстаюцца боты.
Сідаравіч
30.06.2025
Дзякуй, шаноўная Наша Ніва за вельмі глыбокае расследаваньне. Ускрылі НЕКАЛЬКІ сетак ботаў!!! А яшчэ прарэкламавалі гэбоўскі тэлеграм-канал "Белорусский фронт". Радзіма вас не забудзе, як і гэбоўскія куратары. Выдатная праца для сапраўднага незалежнага дэмакратычнага медыя
Лапидарный гений
30.06.2025
Выглядит не как реакции ботов а как реакции простых касапов
Керз
01.07.2025
Але Яго сапрауды трэба трохи падлячыць Але потым адразу на барыкады- я не бот и люблю циханоуских
Боты под Тихановским изменили тактику
https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/330408
(*Часам мне здаецца, што не толькі ў БТ выдумваюць навіны...)
Самае іранічнае, што яны яшчэ больш шкодзяць ОСЦ і не разумеюць гэтага. Бо атрымаліваецца, што ствараюць культ адзінкі якой нават пытання нельга задаць і трэба толькі хваліць, як з Лукашэнкам. Усё ж такі такая руская ментальнасць.
Апошні раз нават мадэрацыя была вымушана пачыцсціць іх працу, праўда, пасля шматлікіх уваг.