В мире

Рекордно низкий уровень льда в Антарктиде убил тысячи птенцов пингвинов

Исследователи посмотрели спутниковые фотографии и увидели, что несколько колоний императорских пингвинов понесли катастрофические потери, после того, как в прошлом году антарктический лед разрушился раньше обычного. И это только начало.

Фота: Getty Images

У даследаванні, апублікаваным на гэтым тыдні ў Communications Earth & Environment, даследчыкі з Брытанскай Антарктычнай Службы акрэслілі вельмі высокую верагоднасць таго, што большасць птушанят з чатырох з пяці вядомых калоній імператарскіх пінгвінаў памерлі ў 2022 годзе.

Даследчыкі назіралі за пяццю калоніямі, якія ўключаюць ад 630 да больш чым 3000 пар пінгвінаў. Навукоўцы лічылі птушак з дапамогай спадарожнікавых здымкаў з 2018 па 2022 год. На гэтых здымках яны заўважылі, што значная страта марскога лёду ў цэнтральнай і ўсходняй частцы мора Белінсгаўзена (мора на поўначы Антарктыды у Ціхаакіянскім сектары Паўднёвага акіяна) адбылася яшчэ да таго, як птушаняты пінгвінаў развілі воданепранікальныя пёры.

Падчас размнажэння і лінькі імператарскім пінгвінам неабходны доступ да стабільнага «прыпайнага лёду» — гэта марскі лёд, які «прымацаваны» да берагавой лініі, да марскога дна ўздоўж водмеляў або да вялікіх айсбергаў. Імператарскія пінгвіны знаходзяць свае улюбёныя месцы для размнажэння ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, а з траўня па чэрвень адкладаюць яйкі, ў якіх крыху больш чым праз два месяцы вылупляюцца птушаняты. Малыя растуць, аперваюцца і нарэшце пакідаюць гняздо у снежні-студзені. Але калі марскі прыпайны лёд разбураецца раней, чым звычайна, птушаняты яшчэ занадта маладыя, каб выжыць у нестабільных умовах.

Паводле спадарожнікавых здымкаў, апісаных у даследаванні, некаторыя з калоній пачалі сутыкацца са значнай стратай лёду ў канцы лістапада — пачатку снежня. А ў некаторых калоніях марскі лёд амаль цалкам сышоў да пачатку снежня — і дарослым асобінам прыйшлося адысці ад гэтай тэрыторыі.

Фота: gettyimages

Птушаняты ў гэты час маюць яшчэ пуховае апярэнне, якое хоць і чароўна выглядае, але не падыходзіць для халоднай вады. Гэтае пер’е пераўвільгатняецца у адрозненне ад пазнейшых воданепранікальных пёраў. Таму птушаняты могуць патануць або замерзнуць да смерці, нават калі здолеюць выйсці з вады, тлумачыць вядучы аўтар даследавання ў каментары для The Washigton Post.

У адрозненне ад іншых папуляцый жывёл ва ўсім свеце, імператарскім пінгвінам дагэтуль адносна шанцавала: яны не падвяргаліся буйнамаштабнаму паляванню або празмернаму промыслу з боку людзей. Але чалавек у выніку ўсё ж ускосна дацягнуўся і да іх, бо згодна з навукоўцамі, змяненне клімату стане галоўным фактарам страты папуляцыі віду.

Гэта выклікае вялізную трывогу ў даследчыкаў, бо 2022 год быў не адзіным годам з небяспечна нізкім узроўнем марскога лёду. З 2016 года даследчыкі зафіксавалі чатыры гады з самай нізкай плошчай марскога лёду за больш чым 40 гадоў спадарожнікавых назіранняў. А ў сезоны 2021-2022 і 2022-2023 узровень марскога лёду быў самым нізкім за ўсю гісторыю.

Нядаўнія спробы прадказаць тэндэнцыі папуляцыі імператарскіх пінгвінаў на аснове прагнозаў страты марскога лёду намалявалі змрочную карціну. Згодна з прагнозамі, калі цяперашнія тэмпы глабальнага пацяплення захаваюцца, то больш за 90% калоній імператарскіх пінгвінаў вымруць да канца гэтага стагоддзя. 

У кастрычніку 2022 года Служба аховы рыбы і дзікай прыроды ЗША надала імператарскім пінгвінам федэральную абарону ў адпаведнасці з Законам аб знікаючых відах, распавядае Gizmodo. Страта марскога лёду таксама прывядзе да велізарных страт для іншых антарктычных відаў і планеты. А сам лёд Антарктыды адбівае сонечнае святло ад планеты, што дапамагае рэгуляваць глабальную тэмпературу — таму яго страта будзе толькі паскараць глабальнае пацяпленне, прыводзячы штогод да новых катаклізмаў.

Навукоўцы працягваюць біць трывогу, кажучы, што яшчэ можа быць час, каб выратаваць навакольнае асяроддзе Антарктыкі і абараніць уразлівыя віды жывёл. Толькі змяніўшы нашы глабальныя паводзіны ў забруджванні навакольнага асяроддзя і значна скараціўшы колькасць выкапнёвага паліва, якое мы выкарыстоўваем, мы можам змяніць змрочны лёс пінгвінаў і многіх іншых відаў, уключаючы нас саміх, кажуць даследчыкі.

Комментарии

Сейчас читают

«Если бы в Беларуси все было хорошо, то ваши бы не ехали сюда за колбасой». Репортаж из приграничных «Бобровников»12

«Если бы в Беларуси все было хорошо, то ваши бы не ехали сюда за колбасой». Репортаж из приграничных «Бобровников»

Все новости →
Все новости

Чиновники прокомментировали нашумевшую новость о больнице в Гомельской области. Говорят, что не закрыли — просто перенесли на 30 км2

Правительство Литвы завтра может принять решение о границе с Беларусью6

В Центральном парке Нью-Йорка есть скамейка в честь белоруски

Минск и Вильнюс сегодня проведут переговоры по застрявшим в Беларуси грузовикам1

Некоторым водителям, лишённым прав, разрешат управлять транспортом — как так?1

В результате пожара на юге Казахстана погибли девять детей1

Женщина открыла холодильник взять продукты, а он взорвался1

«Байсол» выплатил все деньги со сбора на политзаключенных, освобожденных 11 сентября

Актриса «Наследников» Даша Некрасова попала в скандал в США — против неё уже пишут петиции41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Если бы в Беларуси все было хорошо, то ваши бы не ехали сюда за колбасой». Репортаж из приграничных «Бобровников»12

«Если бы в Беларуси все было хорошо, то ваши бы не ехали сюда за колбасой». Репортаж из приграничных «Бобровников»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць