Кино44

Чаму «Божае Цела» змусіла мяне задумацца пра Стася Карпава

«Мяне гэты фільм доўга не адпускаў, я цэлыя суткі думаў пасля пра яго», — сказаў мне адзін спечаны рознымі сонцамі дыпламат, чалавек, які па сваёй прафесіі бачыць спод жыцця і прыняцця розных рашэнняў, а гэта не спрыяе сентыментальнасці.

Бюджэт гэтага фільма склаў 1,3 мільёна даляраў — не нешта захмарнае, па сілах і беларусам фінансаваць такія стужкі, а касавыя зборы — 8,2 мільёна. Ніводзін беларускі фільм столькі не збіраў. Ніколі.

На «Лістападзе» ў Мінску «Божае Цела» атрымала і першы прыз за рэжысуру, і спецыяльны прыз журы.

Я чуў захопленыя водгукі пра фільм як ад беларускіх лібералаў-лібералаў, напрыклад, арт-куратаркі Ганна Карпенка, так і ад кансерватараў-кансерватараў, як гісторык Алесь Белы. «Гэта важны роздум пра тое, як зрабіць Касцёл больш жывым, з многімі сумленнымі пытаннямі», — адзначае Аляксандр Белы. І гэта кантрастуе з польскімі рэакцыямі, дзе лібералы фільм віталі, тады як кансерватары крытыкавалі.

Чаму так? Чым гэты фільм выклікае такія пачуцці? І чаму ў Беларусі яго прынялі лепш, чым «Паразітаў», у той жа час як оскараўская акадэмія паставіла «Паразітаў» вышэй? (І Rotten Tomatoes таксама — 99 проці 96, хоць і апошні бал — надзвычай высокі.) Што ў «Божым Целе» так уражвае беларусаў менавіта?

Па-першае, фільм падымае тэмы, якія хвалююць людзей у наш час у нашай частцы свету. Сярод іх тэма гвалту, які дагэтуль пранізвае многія асяроддзі ў нашых усходнееўрапейскіх грамадствах. Фільм пачынаецца са сцэны насілля ў калоніі. Галоўны герой стаіць на шухеры, калі побач у сталярні некага апускаюць. А далей яго жыццё павяртаецца нечакана.

У фільме ўсё моцна: і сюжэт закручаны, і рытм, і гульня акцёраў, і старанная рэканструкцыя асяроддзя ў найлепшых традыцыях усходнееўрапейскага рэалізму.

Але, акрамя гэтага, ёсць і яшчэ нешта наватарскае і шакуючае адначасова, і нельга не сказаць дзякуй беларускаму кінапракату, які захаваў гэта, суправадзіўшы фільм субцітрамі і адмовіўшыся ад традыцыйнага дубляжу. Гэта мова.

Яна таксама перададзеная рэалістычна і без ханжаства.

Героі-крымінальнікі і героі-падлеткі размаўляюць так, як гавораць сацыяльныя нізы на прасторы ад Нысы Лужыцкай да Уладзівастока. І не толькі сацыяльныя нізы — услухайцеся ў мову беларускага афіцэрства, напрыклад.

Хоць сотні абсцэнных слоў утвораныя на аснове ўсяго некалькіх табуяваных каранёў, яны здатныя перадаваць тонкія адценні сэнсаў. І дасканала адлюстроўваюць погляд носьбітаў гэтай мовы на свет.

Я не ведаю беларускага пісьменніка, які б зафіксаваў гэтую манеру гаварыць, перадаў яе пластыку і брудную, але выразную эстэтыку. Ні Віктар Марціновіч, ні Альгерд Бахарэвіч, ні Андрусь Горват не зайшлі ў гэтыя небяспечныя двары.

Я ведаю толькі аднаго аўтара — шкада, ён не піша ў вялікім празаічным жанры — гэта Стась Карпаў, які паслядоўна карыстаецца табуяванай лексікай, нягледзячы на крытыку многіх сяброў (і прафесійных крытыкаў).

Карпаў карыстаецца матамі гнутка, але гэтая яго мова — гэта мова інтэлігента, прэстыжнай мінскай тусоўкі, up-scale нецэнзуршчына.

Польскі фільм паказвае мастацкі патэнцыял мовы нізоў, якую многія адкідаюць як нешта суцэльна вульгарнае.

Гэтую рэалістычную сілу скрыпта «Божага Цела» неславянская аўдыторыя адчуць не магла. Тэма маральнага пробліску, маральнага інстынкту ў крымінальніках не новая, а тэма расплаты за грахі, адкуплення грахоў — не простая. Гэта не тое, што важна і зразумела галівудскай эліце, якая раздае «Оскары». Спробы бедных прыбіцца да багатых, бліскуча апісаныя ў «Паразітах», оскараўскім акадэмікам больш животрепещущие. Але няважна, што няма Оскара. «Божае Цела» — гэта безумоўны шэдэўр. Паглядзіце яго, фільм вас не адпусціць.

Комментарии4

Сейчас читают

Россия заявила, что начинает «системные удары по Киеву». МИД РФ призвал иностранцев покинуть столицу Украины23

Россия заявила, что начинает «системные удары по Киеву». МИД РФ призвал иностранцев покинуть столицу Украины

Все новости →
Все новости

Режиссер фильма о «СВО» упала с моста в Осетии и погибла14

Девочка встретила на даче медведя. Он мирно отдыхал во дворе1

Популярный тревел-блогер из Польши съездил в Беларусь. Таких цен и количества камер он не ожидал14

«Вольный Киев — Свободный Минск». Тихановская продемонстрировала железнодорожный билет ФОТОФАКТ6

Тихановская об ударах России по Украине: Каждый такой удар только еще раз показывает истинную сущность путинского режима10

«Была только $1000»: эти минчане купили квартиру почти без сбережений3

Принудительные аборты и продажа девственности. Бывшая гейша рассказала о темной стороне своей работы

Тихановская приехала на кладбище к Марии Зайцевой2

Статкевич — Колесниковой: Люди не скотина на базаре35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Россия заявила, что начинает «системные удары по Киеву». МИД РФ призвал иностранцев покинуть столицу Украины23

Россия заявила, что начинает «системные удары по Киеву». МИД РФ призвал иностранцев покинуть столицу Украины

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць