Культура22

Сегодня — музыкальный фестиваль «Узаемна!» в честь дня рождения Калиновского

У імпрэзе возьмуць удзел гурты Dzieciuki», Znich & Rutvica, Pawa, «Стары Ольса», Раман Арлоў і «У нескладовае». Акрамя таго, на сцэну клуба Re:public выйдзе і польскі гурт Żywiołak (neofolk/metal-folk). Таксама выступіць гурт, які абіраецца шляхам конкурса.

Лідар мінскага гурта Znich Алесь Таболіч дзеліцца: «Мы адразу пагадзіліся выступіць на фэсце УЗАЕМНА!/UZAJEMNA!, як толькі паступіла прапанова. З адным з удзельнікаў фэста, польскім калектывам Żywiołak мы пазнаёміліся на апошнім «Басовішчы»! Вельмі добра, што не толькі беларусы Польшчы змогуць пачуць гэты гурт».

Адзначыў Алесь Таболіч і значнасць імпрэзы: «Гэты фэст, я лічу, для кожнага беларуса ёсць пэўны напамін пра тое, што ён павінен шанаваць сваіх герояў і ведаць сваю гісторыю! Спадзяемся прэзентаваць і паказаць новы кліп. Будуць і патрыятычныя песні — даніна павагі Кастусю Каліноўскаму».

Гурь Pawa рыхтуе на фэст моцную праграму: з традыцыйнымі «баевікамі» і свежымі кампазіцыямі. А тлумачэнне таму простае: «У гурце мы ўсе з пашанай ставімся да постаці Кастуся Каліноўскага. Без паўстання 1863-га, магчыма, і не было б сённяшняй Беларусі».

Яркім госцем імпрэзы стане і каманда Dzieciuki. 

Абавязкова прагучаць іх песні, звязаныя з Кастусём Каліноўскім: «Мужыцкая праўда» ды «Час касінераў». Алесь Дзянісаў прызнаецца: «Хаця я не люблю пафас, але Кастусь Каліноўскі — сімвал Беларусі, гонар нашай гісторыі. Адна з нешматлікіх гістарычных постацяў, якая адпавядае гэтым гучным тэрмінам».

Адзначыцца на імпрэзе і гурт, які летась адсвяткаваў 20-годдзе — «Стары Ольса». 2 лютага гурт парадуе патрыятычнымі і ваярскімі спевамі.

«Кастусь Каліноўскі для мяне — смелы патрыёт, які загінуў, каб я зараз мог размаўляць па-беларуску, спяваць свае песні і ўвогуле мець сваю культуру!» — зазначае лідар гурта Зміцер Сасноўскі.

Дарэчы, музыкі зараз рыхтуюць батлеечны спектакль. «Гэта традыцыйная вялікая шафа ў стылі XV ст. Мы паставілі спектакль «Трыстан і Ізольда» па беларускай версіі гэтай аповесці. Суправаджэнне — музыкі «Старога Ольсы»: мы самі кіруем лялькамі, спяваем і размаўляем за герояў. Зараз выбіраем залу. Рыхтуемся да канікулаў вясновых», — раскаў Сасноўскі.

Адметнай стане падзея і для Рамана Арлова і гурта «Ў нескладовае».

Музыкант адзначае: «Кастусь Каліноўскі — чалавек, які прымусіў палякаў паважаць беларускія інтарэсы ў кантэксце паўстання 1863-га года і фактычна абвясціў першы Беларускі Урад у Вільні. Таму для мяне першая беларуская дзяржава ў Новай Гісторыі — менавіта дзяржава Каліноўскага, а не БНР. І гэтая дзяржава была больш народнай па ўсіх паказчыках. Таму я не мог не напісаць песню «Скажы, Кастусь». Яна і прагучыць на канцэрце. Скарыстаю таксама магчымасць паказаць яшчэ дзьве абсалютна новыя песні».

Прыезд польскага гурта Żywiołak стане магчымым дзякуючы Польскаму Інстытуту ў Мінску.

Беларускія слухачы мелі магчымасць пазнаёміцца з яго творчасцю на сёлетнім фэсце «Басовішча». Каманда існуе з 2005 года, грае магічную музыку, заснаваную на традыцыйных народных спевах. У 2008-м гурт ледзь не трапіў ад Польшчы на «Еўрабачанне».

Беларускі музычны фэст UZAJEMNA!/УЗАЕМНА! пройдзе 2 лютага, у дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага, у клубе Re:public (вул.Прытыцкага, 62). Пачатак а 17:30.

Квіткі: 25—40 рублёў.

Даведкі: (44) 5517706, (29) 8517706.

Комментарии2

Сейчас читают

ДФР кошмарит транспортников: у крупных логистических операторов уголовные дела, обыски и аресты17

ДФР кошмарит транспортников: у крупных логистических операторов уголовные дела, обыски и аресты

Все новости →
Все новости

Украина атакует: горят НПЗ в Ярославле, завод в Ростове-на-Дону, станция в Перми. ПВО работает под Москвой5

Не стало института, создававшего генпланы Минска и определявшего зеленые зоны города. Градостроителей подчинили проектировщикам дорог и развязок17

Самая счастливая страна в мире оказалась в лидерах по смертности от наркотиков10

«Странное желание в эти дни». Зеленский не рекомендует иностранным политикам ехать 9 мая в Москву6

Кучинский: Во время визита Тихановской в Армению белорусские власти пытались задействовать механизмы международного розыска7

Двух бывших министров обороны Китая приговорили к смертной казни

Белорусского призера Олимпиады в Париже поймали на допинге1

Российское правительство предложило пересмотреть правила легализации россиян в Беларуси4

Мак.by приостановил строительство ресторана в Борисове

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кошмарит транспортников: у крупных логистических операторов уголовные дела, обыски и аресты17

ДФР кошмарит транспортников: у крупных логистических операторов уголовные дела, обыски и аресты

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць