Комментарии к статье

Оцепенение и страх. Белорусы участвуют в Венецианской биеннале с потрясающим павильоном МНОГО ФОТО

  • галоўная цаніцелька художэстваў
    07.05.2026
    а на фота, якое падпісана "Фота з фэйсбука" (8-мае зверху) справа на фота там гэта, што...

    «Как только интеллектуальный разговор, тут же закрываются глаза. Она начинает смотреть в телефон. Ну, не очень умна… Она что-то может схватить, такой дублер. И вот всё ей пишет [Рэд. выдалена]» (С)
  • неза
    07.05.2026
    "Ідэя незалежнай беларускай прысутнасці ў Венецыі"
    незалежнай? за чый кошт банкет?
  • Someone
    07.05.2026
    Гэты ўвесь бомонд, каторы дзесяцігоддзямі гойсае з гульні Мацкевіча на паці Цэслера, зарабляючы на беларускай бядзе, нагадвае прафесійнага жабрака, што выстаўляе калецтвы, каб падавалі на хлеб “Хрыста радзі”, а потым ідзе ў карчму прапіваць.
  • )))))))))))
    07.05.2026
    Someone, ой только вот этого не надо, не надо гадить и выписывать всякую чушь. В биеннале участвуют наши художники, не имеющие никакого отношения к политической оппозиции. А тебе если так завидно не возбраняется написать что-нибудь эдакое, что восторгнёт организаторов следующей выставки
  • Gorliwy Litwin
    08.05.2026
    Someone, лепш не сказаш. Выдатна навучыліся жыць у сімбіёзе з лукашэначкам. Устойлівая экасістэма! Чым больш рэпрэсій, тым ім лепей
  • Someone
    08.05.2026
    ))))))))))), “наши художники” па абодва бакі мяжы дэманструюць на здзіўленне аднолькавы мастацкі ды маральны ўзровень. Не навучыліся нічога рабіць акрамя як выціскаць слязу, «враги сожгли родную хату».
  • .
    08.05.2026
    Насамрэч не спалілі, стабільнасць і ўсё добра?
  • .
    08.05.2026
    Gorliwy Litwin у 2000-2010-ыя прапагандаваў сімбіёз з Лукашэнкай насуперак нацыяналістам, а зараз тое, ўва што ўляпаўся сам, спрабуе прыпісаць сваім ворагам.
  • Негарэлае
    07.05.2026
    Вось і дачка хартыйная падрасла, выставы ладзіць. Сумна гэта - відаць што сапраўды, прэзідэнтам будзе Коля, апазыцыю будзе куклаводзіць Франак, а вось мастацкай альтэрнатывай кіраваць Даніэла. Няма альтэрнатывы трудавым дынасціям.
    Дарэчы, а з чаго гэта Сэлінджэра забаранілі? У нас прадаецца вольна, тут Лонданскі бамонд згусціў фарбы
  • Ніёба
    08.05.2026
    Негарэлае, дакладна схопленая сутнасьць беларускага "згубленага пакаленьня", амаль хэмігуеўская: нам, народжаным напачатку 80-х, нічога не засталося ў зазоры паміж гэтымі двума генерацыямі
  • .
    08.05.2026
    Там відаць і яшчэ кнігі, зараз не забароненыя, але не буду называць і падказваць.
  • Праўда
    08.05.2026
    ., дык што, няўжо губерснкія ізноў схлусілі?
  • .
    08.05.2026
    Ну як сказаць. Калі сыходзіць з цытаты "кнігі, якія ў Беларусі трапілі пад адкрытую забарону або былі выціснутыя з публічнай прасторы", то трапляюць калі не ў першую, то ў другую катэгорыю.

    Дарэчы, калі б Вы трохі цікавіліся беларускай культурай, то паглядзелі б на фатаграфіі і знайшлі б адказы самастойна.

    А так застаецца толькі выдаваць рэакцыі, які чамусьці ізноў сінхронныя з рэакцыямі карнікаў, толькі на рускай мове.
    І як там, "Губернская Праўда" атрымала дазвол от свайго гаспадара з Масквы адказаць на пытанне "Ці добра, каб Трамп даў зброю Украіне"?
  • Праўда
    08.05.2026
    ., у вас, як звычайна, ўсё пераблыталася. Дазвольце мне патлумачыць.

    Першае. Губернскі - трапная, добрая мянушка, але яна значыць зусім не тое, што вы думаеце. Губернскія - гэта тыя, хто ня асэнсоўвае сябе без расейшчыны, а Беларусь - па-за русскім міром. Цеслеры, халезіны, краўцовы, бабарыкі, алексіевічы і процьма іншых - вы цудоўна іх ведаеце. А для паспалітага рускамірнага схлусіць - рэч найнатуральнейшая, абы прыгожа атрымалася б.

    Вось так і нараджаюцца недарэчныя акрэсленні кшталту "выціснутыя з публічнай прасторы". Прычым, для брытанскіх медый гэта ўсё banned books, з чам аўтары і ня думаюць спрачацца. А што такова, праўда?

    Другое. Сам па сабе факт забароны кніг - непрыемная, але другасная рэч. Тая ж кніжка Сэлінжэра была ў 80-х забаненая ў самой Англіі. Але хто хацеў - прачытаў. Ды й відэаназіраннем лонданера не напужаеш.

    Праблема з беларускай дыктатурай палягае зусім не ў гэтым. А вось у чым менавіта - аўтарам выгадней прамаўчаць. Бо тады можна будзе прадаваць песні пра кепскага лукашэнку і сваё прызанерства вечна.
  • Праўда
    08.05.2026
    ., а што да пытання пра зброю Ўкраіне, дык я вам адказаў акурат пад тэмай "Трамп патлумачыў, чаму дагэтуль працягваецца вайна ва Украіне". Ужо забыліся?
  • .
    08.05.2026
    Усе кнігі незалежных выдавецтваў былі зняты з продажу ў дзяржаўных і камерцыйных крамах, у пачатку года ў сувязі са "справай выдавецтваў".
    Пры гэтым не ўсе яны ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і спіс матэрыялаў, распаўсюджанне якіх можа нанесці шкоду РБ.
    Вось гэтая розніца паміж усімі кнігамі і "адкрыта забароненымі" і ёсць "выціснутыя з публічнай прасторы". Дзіцячыя, філасофскія кнігі, пераклады класікі, шмат чаго.
    Куды іх дзелі крамы пасля зняцця з продаж - я не ведаю. Вярнуць Цымбераву, які памёр, або Коласу, які за кратамі, немагчыма. Значыць, спісалі, пад нож, пад бульдозер. Значыць, праўда і ў мастацкім вобразе.

    Што тычыцца "факт забароны кніг - непрыемная, але другасная рэч".
    Па-першае, не проста "непрыемная". За захаванне або спробу прадаць, даць пачытаць кнігу са спісаў забароненых - крымінальны артыкул.
    Па-другое, папраўка пра другаснасць - алагічная прэтэнзія. Гэта вашыя мэты знайсці нейкую адзіную галоўную праблему дыктатуры, а іх мэты былі адлюстраваць мастацтвам розныя наступствы ад дыктатуры, ў тым ліку, забарону кніг.

    Ну і зафіксуем (пасля спробы размазаць адказнасць Расеі за агрэсію - Вы памятаеце дзе) і Вашую спробу размазаць адказнасць Лукашэнкі: "песні пра кепскага лукашэнку" і "праблема зусім не ў гэтым".
  • Праўда
    09.05.2026
    ., 1. На карцінках з НН я бачу тры ці чатыры выданні, якія я магу замовіць ў беларускай інтарнэт-краме проста цяпер. Яшчэ частку - праз расейскі Озон.

    На карцінках з Гардыян, якая прысвяціла дынастыі цэлы артыкул, паказаны наогул нейкі трэш: вокладкі кшталту Nightbitch, Lessons of Sin, A Killer’s Mind, Clockwork Orange, кніжку нобелеўскай лаурэяткі і іншыя фікшэн і садамію. Аніводная з іх у Беларусі не забаронена, а калі была б, то й на добрае (жартую).

    То я й кажу: не збрахаў - не рускамірны.

    Рэпрэсіі супраць кнігавыдаўцаў - гэта трохі іншая (і нашмат важнейшая за забарону тэкстаў падчас інтэрнэту) тэма. Але мастацкі выраб пра гэта не кажа.

    2. Вы не зразумелі. Беларуская дыктатура стварае безліч праблем і нязручнасцей, але не трэба блытаць прычыну з наступствамі, як гэта робяць аўтары. І шукаць прычыну таксама ня трэба - яна ляжыць навідавоку. Гэта ўлюбёнасць большасці насельніцтва ў русскій мір і вынікаючыя з таго глыбокая правінцыйнасць і адсутнасць нацыянальнай свядомасці. Але супраць гэтага аўтары інсталяцыі якраз нічога не маюць.

    > Ну і зафіксуем

    Лепш пішыце “ну і збрахнем на развітанне”. Так гучыць больш падамашнему і сутнасці не здраджвае.
  • .
    09.05.2026
    У леташнім спісе матэрыялаў Мінінформа, распаўсюджанне якіх можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам РБ, знайшоў з фота The Guardian (каля цэнтра кадра): 36. «Ночная сучка» Йодер Рейчел, 10. «Скорее счастлив, чем нет» Адам Сильвера, 51. «Найди меня» Андре Асиман.
    Далей не глядзеў. Актуальны спіс зараз не магу глядзець бяспечна.

    Магчымасць замоў праз расейскія маркетплэйсы - не прыкмета свабоды ў Беларусі, а недапрацоўка карнікаў, якая перыядычна выпраўляецца.

    Падказваць па беларускіх выданнях не буду. У канцы 2024 г. (пад артыкулам 355166) я казаў, без падрабязнасцей, што выдаецца цікавае беларускае, калі вашыя "антыгубернскія" аднадумцы крычалі, што не, ў губерні нічога беларускага няма і яно нікому не цікава.
    Хто меў рацыю? І падумайце, чаму вы супадаеце па жаданнях з азаронкамі ў лозунгах "апазіцыя хлусіць", "нічога не забаронена".

    2. Усё я зразумеў. У вас звышкаштоўная ідэя і для вас кожны, хто яе не выказвае або выказвае нешта іншае, той хлусіць.
    Як у сектантаў "Навошта вы кажаце пра змаганне з ракам, калі галоўнае гэта прыход Антыхрыста і канец свету".
    Выказванне пра рак або пра забарону кніг само па сабе з’яўляецца рэлевантным рэальнасці, не гледзячы на тое, што нехта можа бачыць важнейшыя праблемы.
    Вы выкарыстоўваеце памылку адноснага пазбаўлення (fallacy of relative privation), калі лічаць, што наяўнасць большай, на погляд аратара, праблемы нібыта робіць меншую праблему несапраўднай або нявартай увагі.
  • Праўда
    09.05.2026
    ., 1. Скажу шчыра, канкрэтна Nightbitch, Lessons in Sin и A Killer’s Mind я навогул не правяраў, бо не мог уявіць, што гэткія трэшовыя назвы будуць перакладзены і патрапяцца цэнзарам. Mea culpa. Але рады, што яны забаронены лол

    Але якое значэнне гэта мае? Мой тэзіс у тым, што на кулі нямала кніжак, якія можна купіць у беларускіх кнігарнях проста цяпер. У тым ліку ўзгаданыя A Clockwork Orange і лаўрэаткіну. І на ННшнай карцінцы - яшчэ грона. А значыць, мае месца хлусня аўтараў. Знакамітае расейскае “всякое лыко в строку“.

    Адчуваю сябе трохі няёмка, тлумачачы гэта, але з аматарамі бясконцых слоўных салатаў інакш нельга.

    2. Тое ж самае. Паміж анказахворваннем і прыходам Антыхрыста сувязі няма, гэта дзьве асобныя непрыемнасці. Паміж русскім міром і астатнімі праблемамі сувязь найпростшая, прычынна-выніковая. Дзе РМ - прычына, а забароны і назіранне - ужо натуральныя і лагічныя яго вынікі. Ці вы ў стане гэта усвядоміць?
  • .
    09.05.2026
    Нагадаю, я сам заўважыў, што не ўсё ў адкрытай забароне. Хапае ж нахабства прадаваць мне маё ж назіранне, яшчэ і надзьмуўшы яго азаронкаўска-салаўёўскімі абагульненнямі.
    Паказальна, што вашыя густы супадаюць з густамі цэнзараў Мінінформа, а напрамак барацьбы таксама супадае з напрамкам карнікаў.
    Цэнзура ў Беларусі ёсць, так/не? Наяўнасць цэнзуры і дакладнасць спіса кніг на выстаўцы - што тут галоўнае, што другаснае?

    2. Прычынна-выніковыя сувязі не дэкларуюцца, а даказваюцца. Калі з украінскага боку змагаюцца рускамоўныя байцы, а з расейскага не разумеючыя рускую карэйцы, значыць, рэчаіснасць трохі складаней за вашыя схемы.
    І fallacy of relative privation застаецца памылкай (дэмагагічным прыёмам), нават калі новая праблема (сапраўды або толькі па меркаванню аратара) звязана сувяззю з той, якую ён абясцэньвае. "Навошта пасцель засцілаць, калі ўсё роўна памром?"
  • Праўда
    09.05.2026
    ., 1. То вам аўтараскія правы на назіранне выпісаць, ці што? Дык і гэта не атрымаецца, бо гэты нонсэнс яшчэ да вас заўважылі. Проста напачатку трэду.

    > Наяўнасць цэнзуры і дакладнасць спіса кніг на выстаўцы - што тут галоўнае, што другаснае?

    Галоўнае: а) бачыць за дрэвамі лес і казаць пра гэта, інакш атрымваецца агітка без глыбокага сэнсу; б) не хлусіць, з чым у рускамірных гістарычна агромная праблема.

    2. А вось традыцыйныя рускамірныя адгаворкі - гэта ўжо сапраўды цікава!!

    Рускамоўныя байцы ЗСУ (якія, дарэчы, змагаюцца за адзіную украінскую мову), паўночнакарэйскія рабы (а яны тут прычым навогул?), якія яшчэ карты дастанеце з зацвілай калоды? Ірландыю? Моўны "рэферэндум"?

    P.S. Свае лагічныя адкрыцці вам лепш трымаць у сакрэце, бо вы, як паказалі, проста не разумееце розніцы паміж падзеямі рознага маштабу (Вася наступіў на жуйку і згубіў гаманец з грашыма) і падзеямі з прычынна-выніковай сувяззю (Вася разбіў бутэльку, і ўся гарэлка выцякла).
  • .
    09.05.2026
    Сумлення сабе выпісаць, на людзей не кідацца.
    Збеглі ад прамога пытання пра цэнзуру ў РБ. Ізноў "не ўсё так адназначна", як з дапамогай ЗША зброяй Украіне.
    Збеглі ад адказу пра моўнае пытанне, бо яно б разбурыла простую сістэму "свой"-"чужы" на базе прыкметы мовы. Рускамоўныя ўкраінцы і не рускамоўныя карэйцы - гэта false positive і false negative тэсты, якія абвяргаюць вашую тэорыю.
    Fallacy of relative privation застаецца памылкай як для "падзей рознага маштабу", так і для "падзей з прычынна-выніковай сувяззю". Абясцэньванне і так, і гэтак. Калі мэта абясцэніць, герой ідзе напралом.
    Cектантская логіка "Усе сцвярджэнні, акрамя Галоўнай Догмы, або ілжывыя, або нязначныя". На тое яна і звышкаштоўная ідэя.
  • Праўда
    10.05.2026
    ., Зноў эмацыйны моўны салат. Ад якога пытання я “збег”? Альбо, якое канкрэтна маё выказванне дазваляе вам зрабіць выснову, што я абараняю цэнзуру, і задаваць мне дурныя пытанні?

    Пра рускамоўных украінцаў і карэйцаў у якасці аргументаў я ўжо напісаў - гэта поўная лухта, бо:

    1. Рускамоўныя украінцы якраз змагаюцца у тым ліку за адзіную украінскую мову ў якасці дзяржаўнай. Яны мае аднадумцы, а не вашыя, бо правільна праходзяць вельмі просты тэст "свой-чужы":

    а) Колькі дзяржаўных моваў, і якіх, павінна быць у краіне?
    б) Расея - вораг?

    Паспрабуйце ўжываць такую ж сістэму, тады і туман у галаве знікне.

    2. Карэйцы (сітуатыўныя хаўруснікі расеі) не маюць ніякага дачынення да моўнага ці беларускага пытанняў. І прыцягнуты сюды проста таму, што ўцямных аргументаў у вас не засталося.

    Вышэй - разгорнутая фармулёўка сказанага ў папярэднім каментары. Ці цяпер вы разумееце, што тут напісана?
  • .
    10.05.2026
    Абышлі прамое пытанне "Цэнзура ў Беларусі ёсць, так/не?"
    Шмат вады пра галоўнае і не галоўнае, разважанні пра тое, чаму ўвогуле трэба адказваць на гэта.
    Менавіта так круцілі людзі ў 2014 з адказам пра "Чый Крым" і Вы на тыдні пра зброю ЗША для Украіны.

    Тлумачэнне лагічнай памылкі адноснага пазбаўлення не разумееце. Занадта складана.
    Так прасцей будзе? Ці разумна ацэньваць эфектыўнасць чужой дзейнасці, калі замяняць чужую мэту на сваю?
    Калі цэнзура ў Беларусі існуе (ці ўсё ж адмаўляеце гэта?) і творца жадаў паказаць гэта і паказаў, сваю задачу ён выканаў.

    Калі вы маеце свае, нейкія іншыя мэты, вы іх і дасягайце.
    Папрокі "ён не сказаў таго, чаго я жадаю" інфантыльныя, гэта спроба праз крык, прыказ, прэтэнзію навязаць сваю волю, ўладу.
    Усё ж людзі не адышлі ад савецкай дырэктыўнасці і гвалту, адмаўляюць права іншых на ўласнае выказванне і самастойнасць.

    2. Вашая сістэма "свой"-"чужы" мае крытэрыям не мову, на якой зараз размаўляе чалавек (рускую)?
    Калі так, з гэтага трэба было пачынаць. Азначыць свае тэрміны. Я лічыў, што для вашых, "антыгубернскіх", рускамоўны = вораг і вораг = рускамоўны.
    Таму рускамоўныя ўкраінцы разбураюць дакладнасць першай формулы, а карэйцы другой.

    Калі ж крытэрыі пра пажаданае дамінаванне мовы ў краіне і Расею як ворага, патлуміце свой паклёп, дзе я нібыта няправільна праходзіў ваш "вельмі просты тэст "свой-чужы"".
    Тут хутчэй Вашая пазіцыя сумнеўная, бо калі чалавек не жадае перадачы амерыканскай зброі Украіне, ён гуляе на карысць Расеі і яна для яго не вораг.
    І калі па-вашаму, важнае не тое, на якой мове зараз чалавек размаўляе, а тое, якую ён жадае бачыць у перспектыве (прыклад з рускамоўнымі ўкраінцамі), то якія пытанні да ўмоўнага Халезіна (аднаго з арганізатараў выстаўкі), які, для прыкладу, выказваўся:
    "Калі была б такая опцыя: ведаеш беларускую і расейскую і можаш зьмяніць адну мову на ангельскую, але адну з гэтых ведаць ня будзеш, у такім разе я б захаваў беларускую мову і замяніў расейскую на ангельскую."
  • Праўда
    10.05.2026
    ., Халезін проста брэша ў вочы.

    Якраз ўчора ютуб паказаў мне відэа, у якім кіеўская порназорка распавядала падрабязнасці сваёй няўдалай пластыкі. Дык вось, яна рабіла гэта чысцюткай (на маё вуха) украінскай, хоць пяць год таму была ўшчэнт рускамірнай. Само сабой, ангельскай яна таксама збольшага валодае - гэта мова працы.

    Прычым, у мяне якраз ніколі няма прэтэнзій да "простых" людзей. Яны тыя, якімі іх бог стварыў. Але калі "беларускія палітыкі", альбо цэлы кагал "беларускіх культурных дзеячоў" выяўляецца менш кемлівымі за порназорку, то ў мяне няма праблемы ясна назваць іх: гэта не беларусы, а агенты русского міра і ворагі незалежнасці.

    Астатняя частка вашай прасціны - гэта плынь свядомасці, няўменне ў логіку, новая хлусня на мой конт і паўтор старой, таму адказваць на гэта мне не вельмі цікава. Той, хто мае вочы і цярпенне, сам зробіць высновы. Бывайце.
  • .
    11.05.2026
    Плынь свядомасці - гэта вашае пра парназорку.
    Лагічныя памылкі даказваюцца, а не дэкларуюцца.
    У Вас падвойныя стандарты ў дачыненні да ўкраінцаў, якія змагаюцца з Расеяй і дагэтуль не перайшлі на сваю мову, і беларусаў тыпа Халезіна.
    Халезін казаў, што ўдзельнічаў у падрыхтоўцы, лабіраванні санкцый яшчэ ў 2010-11. Агентура Лукашэнкі мае повады помсціць яму за гэта.
    Агентура Лукашэнкі не можа адказаць прама на пытанне пра наяўнасць цэнзуры ў Беларусі, крытыкуе не толькі хібы экспазіцыі, але і саму неабходнасць выстаўкі, якая мастацкай мовай расказвае пра рэпрэсіі ў Беларусі.
    Агентура Крамля не можа адказаць прама, ці трэба Трампу даваць зброю для Украіны.
  • Праўда
    11.05.2026
    ., Няўжо ўсвядомілі, што да Васі з завода ці згаданай німфы з Порнхаба - патрабаванні адны, а да так званай беларускай культурнай эліты, якая апантана гандлюе народнымі пакутамі, - планка знаходзіцца на трооошачкі іншым узроўні? Калі так, віншую!
  • .
    11.05.2026
    Я ўзяў ваш уласны "вельмі просты тэст "свой-чужы"" ("рускі свет" - не "рускі свет") з пунктаў а) і б), які самі прывялі вышэй.
    Калі для розных людзей розныя пункты, гэта ўжо не справядлівасць і праўда, а прыдумванне на хаду артыкула пад чалавека - в), г), д). Як у лукашысцкім судзе: "Быў бы чалавек, артыкул знойдзецца".

    І хопіць пра порназорак. Мой прыклад быў пра байца.
    Калі шарыкавы пачынаюць разважаюць пра Біенале, чамусьці заўсёды атрымліваецца пра Порнхаб. Ваш узровень.
  • Праўда
    11.05.2026
    ., порназорка - гэта прыклад асобы, якой хапіла розуму і годнасці ўсвядоміць, дзе свая мова, а дзе - мова ворага. Ваня на фронце - прыклад таго, як чалавек кладзе жыццё за ўкраінства, а не зарабляе на ім.

    "беларускія культурныя эліты" - стаяць не тое што не вышэй, а непараўнальна ніжэй за гэтых простых людзей. Што не замінае ім цынічна гандляваць беларускімі пакутамі. Агенты русского мира брэшуць вам проста ў вочы пра нейкія "опцыі", а вы гэтую лухту вітаеце і носіце сюды.

    [Зрэдагавана]
  • .
    12.05.2026
    Пакуты - факт, рэальнасць. Вайну (другую сусветную) мастакі паказвалі, бо іншае было забаронена ў савецкі час. Пасля Курапаты, Чарнобыль, кавід, новая хваля рэпрэсій.
    Вы са сваякамі беларускімі даўно размаўлялі пра іх жыццё, раней і зараз? Ці неяк аўтаномна саманарадзіліся, па-за межамі "народца"?
    Што, па-вашаму, трэба адлюстроўваць у мастацтве: тое, чаго няма?
    Вы падхапілі імперскі, здзеклівы або недасведчаны ("а што здарылася?") аргумент, маўляў, што ж у вас, у беларусаў адзін негатыў нейкі.
  • Праўда
    12.05.2026
    ., Пакутаў на свеце дахалеры, пагатоў на Беларусі. У савецкія часы цэлыя калектывы карміліся з манументальнай прапаганды, адначасова ўбіваючы ў галовы насельінцтва ілжывыя савецкія наратывы. Лукашэнка вунь дагэтуль гандлюе гэтым гаўном. Ці моцна яно дапамагло народу?

    А ў нашай сітуацыі гэтыя прадаўцы яшчэ і ўсё жыццё з’яўляюцца агентамі русского міра, які і спараджае пакуты, што яны ілюструюць. Пра якую цэннасць іхняга мастацкага мэсіджа можна ў такім разе казаць?

    P.S. Вашым допісам моцна дапамагло б спыненне дурнаватых фантазій на мой конт.
  • .
    13.05.2026
    Адамовіч, Быкаў таксама пісалі "пра пакуты". "Пра вайну", бо пра іншае нельга было. І атрымлівалі ганарары.
    Па логіцы антыбеларускай агентуры таксама атрымліваецца, што "гандлявалі пакутамі".
  • Праўда
    14.05.2026
    ., Не крыўляйцеся. Беларус Быкаў, якога вы не пасароміліся прыплясці, свой мэсідж пражыў і асэнсаваў, у адрозненне ад Лукашэнкі і іншых псэўдабеларусаў.
  • .
    15.05.2026
    Рэпрэсаваныя беларусы і беларусы пад пераследам таксама "пражылі свой мэсідж".
    І гэта застаецца фактам, нават калі частка іх для вас нейкія "няправільныя".
  • Праўда
    15.05.2026
    ., гэта звычайнае рускамірнае "пажалейце нас, у нас пачіму-та апяць плахое начяльство!" побач з традыцыйным цеслераўскім здзекам над беларускім фальклорам - "павукамі" з арматуры.

    Прыроўніванне гэтага каляпалітычнага рускамірнага шапіто да быкаўскіх даследванняў чалавечай натуры ў экзістэнцыяльных варунках застаецца на вашым сумленні.
  • .
    17.05.2026
    Я на Вашым прыкладзе даследую слабасць чалавечай натуры ў складаных умовах. Перабудова ўласнай карціны свету ў такую, дзе здраднік адзіны разумны, а ўсе, каму ён здрадзіў - "народзец". Не ён здрадзіў, а "яны ўсе".
    Так жыць прасцей. Калі чалавечнасці, эмпатыі не хапае, тады слабы ператвараецца ў цыніка, які здзекуецца над "пакутамі", адмаўляе цэнзуру і рэпрэсіі, нават права іншых казаць пра іх.
    У яго "карычневай" (антытэза "ружовай") карціне свету ўсе дрэнныя: і агрэсар, і ахвяра, таму няма дабра і зла, і, як вынік, яго ўласнай здрады і слабасці.

    У сваіх прэтэнзіях Вы прамаўляеце блізка да апошніх аргументаў Насты Рагаткі: стэрэатыпнае імперскае цкаванне ахвяр за іх "другаснасць". Другаснасць "у цені" рускага брата (ў яе аргументацыі), або "пад дрэнным кіраўніком" (у вашай).
    Не заўважаеце відавочны факт шматгадовага знішчэння беларушчыны і генетычнае паходжанне вашых уласных аргументаў менавіта ад імперскай пазіцыі: "праблема толькі ў вас саміх".
  • Праўда
    18.05.2026
    ., Як называецца кагніўная праблема, якая не дазваляе абмяркоўваць аніякую тэму бяз спробаў у канапны псіхааналіз апанента? Зрэшты, няважна. Dixi.
  • .
    18.05.2026
    Не бачу праблемы. Вы спрабуеце тлумачыць матывацыю мастакоў, а я тлумачу Вашу матывацыю.

    Пры гэтым вашыя тлумачэнні памылковыя: калі цэнзура існуе (што Вы ясна прызнаць адмаўляецеся), то існуе і права мастака на выказванне пра цэнзуру.
    А на мае тлумачэнні Вы не здольныя ніяк контраргументаваць лагічна і фактычна, па сутнасці. Я чую толькі катэгарычнае адмаўленне: крыкі "Не!", "Няпраўда!", "Сам які!"
    Паспрабуйце даказаць, што вашае "народзец заслугоўвае рэпрэсіі і пакуты" ў чымсьці адрозніваецца ад імперскай пазіцыі каланізатара. Ён цкуе і Вы цкуяце.

    Псіхааналіз (фрэйдызм) з яго разглядам несвядомага тут увогуле не пры чым. Усё празрыста.
    "Канапны псіхааналіз" - ізноў сучасны русізм, прамы пераклад з лексікону троляў рускага свету.
  • Праўда
    18.05.2026
    ., > на мае тлумачэнні Вы не здольныя ніяк контраргументаваць лагічна і фактычна, па сутнасці.

    Лол.
  • Ага
    08.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Варшавяк
    08.05.2026
    Дзякуй за праект.
    Мне спадабалася, пашукаю відэа, чакаю, што там яшчэ гук істотны.

    Мне не падабаецца падыход: гэта дрэнна, я ведаю, як трэба, але не скажу, пакуль не разбуру існуючае.

    Тое, што культурніцкая дзейнасць ідзе, вельмі добра. І боль наш бачна, і прыгажосць.
  • Максим Дизайнер
    08.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • жах
    08.05.2026
    впечатлительным людям не читать/не смотреть.
    Вопросы насчет психического здоровья инсталляторов и беспокойство насчет психического здоровья посетителей.
  • параллельная Беларусь
    08.05.2026
    там не только параллельная официальной выставка, но и параллельная Беларусь: жуткая, мало чего общего имеющая с настоящей, в которой люди занимаются шоппингом, ходят в кино, в рестораны (и жрут там не некую отраву, приводящую к онемению), на концерты, разъезжают по всему миру
  • .
    08.05.2026
    Калі глядзець па відэакамерах, то менавіта так і выглядае: даўно былі ў метро, крамах, каля і ўнутры дзяржаўных будынкаў, проста на вуліцах каля перакрыжаванняў, у транспарце?

    І як па-вашаму павінна выглядзець краіна, ў якой кожны дзень кагосьці затрымліваюць? Пасадзілі чалавека ў машыну, павезлі, а астатнія працягваюць займацца сваімі справамі.
    На могілках пабудавалі будынак КДБ, а ў палацы, які раней пабудавалі таксама на тых жа могілках, праходзіць выстава сучаснага мастацтва.
    Нават у прыфрантавых гарадах людзі займаюцца шопінгам, ходзяць у кіно, рэстараны.
    Масква, якая кіруе крывавай вайной, выглядае таксама банальна-буднічна. Няма на вуліцах рэк крыві.
    У еўрапейскіх сталіцах у час Гітлера працягвалася гарадское жыццё, ў той жа час у гета магла ісці аблава і вываз жыхароў у канцлагер.

    Мабыць, у Вас нейкія кінематаграфічныя стэрэатыпы пра тое, як змяняецца жыццё людзей у час гістарычных змен і трагедый? Тыпа прыпыняюцца працаваць, есці, выходзіць на вуліцы, гадаваць дзяцей?
  • Пракоп'евіч
    08.05.2026
    Дзякуй. Вельмі кранальна атрымалася.
  • Отец Засандалий
    08.05.2026
    Смесь бодрого политического туризма и мертвого творческого инфантилизма.
  • Drill baby drill
    08.05.2026
    Там ім не хапае Кузьміча з мега чэлесам))))
  • Арт-праект
    08.05.2026
    Drill baby drill, Кузьміч з таблічкай "Міністэрства Культуры" на чэлесе - гэты было крута. Памятаецца праз многія годы!
  • каласок пад сярпом
    08.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • А если всем один раз и навсегда покончить с диктатурой?
    08.05.2026
    Как по мне, так это всё похоже на нарцисцизм мазохиста. Посмотрите, как мы страдаем! Пожалейте, нас унижают!
    Не хватает ещё одного выставочного экземпляра - свитера, вязаного из вен , артерий и сухожилий.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць