Афиша11

3-6 кастрычніка адбудзецца вандроўка, прысвечаная 100-годдзю з дня смерці Івана Луцкевіча, у Закапанэ і Кракаў

3-6 кастрычніка Арт Вандроўня запрашае Вас далучыцца да вандроўкі «Іване, ты жывеш», прысвечанай 100-годдзю з дня смерці Івана Луцкевіча, у знакаміты польскі горны курорт Закапанэ і старажытную сталіцу Рэчы Паспалітай Кракаў.

Менавіта ў Закапанэ роўна стагоддзе таму ад сухотаў памёр Іван Луцкевіч (1881—1919) - вядомы беларускі грамадскі дзеяч, адзін з айцоў-заснавальнікаў Беларускай народнай Рэспублікі.

Таксама са знакамітым польскім курортам звязаны лёсы іншых беларусаў: паэткі Цёткі (Алаізы Пашкевіч), архітэктара Станіслава Шпакоўскага, кампазітара Мечыслава Карловіча.

Наведаем мы ваколіцы горада, дзе пазнаёмімся з цікавымі прыкладамі закапанскага стыля, прагуляемся па знакамітай вуліцы Крупоўка (Krupówka).

Пасля Закапанэ мы наведаем славуты паводле Міцкевіча «Славянскі Рым» — чароўны Кракаў. Горад да 1610 год быў сталіцай Рэчы Паспалітай. У Кракаве агляд старога горада, каралеўскага замка Вавеля, універсітэта і знакамітых Ракавіцкіх могілак.

На завяршэнне вандроўкі мы наведаем Люблін - прыгожы сярэднявечны горад, дзе захавалася шмат памятак мінуўшчыны, у тым ліку Люблінскі замак, Кракаўская брама (14—16 ст.), манастыр дамініканцаў (1630-50-я гг.), унікальная гарадская забудова. Наведаем Літоўскую плошчу, дзе ёсць помнік у гонар Люблінскай ўніі, бо менавіта ў гэтым годзе адзначаецца 450 год з дня яе заключэння.

Вандроўку будзе весці гісторык, музейшчык, экскурсавод Павал Каралёў.

Для ўдзелу ў вандроўцы неабходна зарэгістравацца ў гэтай гугл-форме.

Кошт вандроўкі з 3-ма начаваннямі ў 3-х зоркавых гатэлях са сняданкамі: 150 еўра і 30 бел. руб. Дадаткова аплачваюцца: абеды, вячэры, сняданак у першы дзень, квіткі ў музеі.

Візавая падтрымка: самастойна праз візавы цэнтр (магчыма, праз кансулят) па групавым запрашэнні з Польшчы. Для тых, хто не мае візы, рэгістрацыя да 30 жніўня!

Прыкладная праграма вандроўкі (можа нязначна мяняцца):

2 кастрычніка (серада).

19:00 Выезд з Менску да мяжы.

00:00 — 03:30 Пераход мяжы.

3 кастрычніка (чацвер). Пераезд у Закапанэ.

13:00 — Прыезд у Закапанэ.

13:30 — 16:00 Прыезд у Закапанэ. Засяленне, адпачынак, абед (за дадатковую плату).

16:30 — 19:00 Шпацыр-экскурсія па галоўнай вуліцы горада — нас чакае знакамітая Krupówka.

19:00 — 24:00 Вольны час.

4 кастрычніка (пятніца).

8:00 — 9:00 Сняданак. Высяленне з гатэлю.

9:30 — 13:00 Эскурсійная праграма ў ваколіцах Закапанэ. Знаёмства з адметным закапанскім стылем. Наведванне мясцовых могілак, дзе быў пахаваны Іван Луцкевіч.

Агляд сядзібы Яшчуруўка (Jaszczurówka), наведванне прыгожага храма ў вёсцы Араўка (Orawka).

13:00 — 15:00 Пераезд у Кракаў.

15:00 — 16:30 Засяленне ў гатэль, абед (за дадатковую плату).

17:00 — 19:00 Вечаровая экскурсія па цэнтры Кракава.

19:00 — 24:00 Вольны час.

5 кастрычніка (субота).

8:00 — 9:00 Сняданак.

9:30 — 13:00 Экскурсія на замак Вавель.

13:00 — 16:00 абед (за дадатковую плату), вольны час, па жаданні — экскурсія ў саляныя пячоры ў Вялічцы (за дадатковую плату пры наяўнасці групы ў 20 чалавек).

16:00 — 18:00 Наведванне мясцовых Ракавіцкіх могілак: магілы Алеся Гаруна, Эмерыка Чапскага, Адама Кіркора і іншых.

18:00 — 20:00 Сустрэча з беларускай супольнасцю Кракава.

20:00 — 24:00 — Вольны час.

6 кастрычніка (нядзеля).

8:00 — 9:00 Сняданак. Высяленне з гатэля.

9:00 — 13:00 Пераезд да Любліна.

13:00 — 15:00 Наведванне Любліна, экскурсія, прысвечаная 450-годдзю Люблінскай уніі.

15:00 — 17:00 Наведванне вялікай крамы для закупаў (абед за свой кошт).

17:00 — 19:00 Пераезд да мяжы.

19:00 — 22:30 Праход мяжы.

22:30 — 02:00 Вяртанне ў Мінск.

Уся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах:

+375-44-5386283 і +375-25-5458430 (viber), а таксама праз е-майл [email protected]

Комментарии1

Сейчас читают

Цены на топливо повышаются на 4 копейки, а через неделю еще на три2

Цены на топливо повышаются на 4 копейки, а через неделю еще на три

Все новости →
Все новости

В Беларуси больше не будут принимать платников в медуниверситеты. Что об этом говорят доктора?3

«Нужно сесть и разговаривать». Коул заявил о необходимости диалога между Беларусью и Литвой на уровне министров27

Лавров: США хотят забрать «Северный поток» и «Северный поток — 2»5

Определились участники финалов стыковых матчей отбора на чемпионат мира по футболу

Трамп заявил, что отложил удары по энергетике Ирана на 10 дней3

Ученые определили 45 подобных Земле планет, где может существовать жизнь

Путин ограничил количество денег, которые можно вывозить из России в Беларусь4

В интернете трафика от ботов и ИИ уже больше, чем от людей1

На заправке под Минском кофе наливает робот-бариста. Насколько это удобно?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цены на топливо повышаются на 4 копейки, а через неделю еще на три2

Цены на топливо повышаются на 4 копейки, а через неделю еще на три

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць