29 сентября — Камоцкая, Помидоров, Ворошкевич, Хоменко в концерте памяти Витовта Мартыненко
Мінск, Палацы культуры імя Шарко (Уральская, 3). Пачатак а 19.00.
Беларускія музыкі ўшануюць памяць музычнага крытыка Вітаўта Мартыненкі, якому б 29 верасня споўнілася 60 гадоў.
У гэты дзень Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў, Алесь Лютыч, Ігар Варашкевіч, Алег Хаменка, Андрэй Плясанаў, Алесь Камоцкі і іншыя героі кніг аўтара выступяць з акустычным канцэртам у Палацы культуры імя Шарко (Уральская, 3) ў Мінску.
«Невядома, як бы сёння выглядала наша музыка, калі б не было Вітаўта. Але ён быў, і мы маем выбітных беларускіх артыстаў, аншлагавыя канцэрты і беларусаў, якія ведаюць і слухаюць сваё. Вітаўта Мартыненкі няма ўжо тры гады. Мы думалі, як ушанаваць яго памяць, і вось вырашылі гэта зрабіць да юбілею. Сёлета Вітаўту споўнілася б 60 гадоў», — расказвае арганізатар канцэрта, прадусар Віталь Супрановіч.
Да канцэрта будзе выдадзены зборнік песень, напісаных на вершы Мартыненкі або перакладзеных ім.
Вітаўт Мартыненка — журналіст, пісьменнік, музычны крытык.
Працаваў у «Чырвонай змене», на Беларускім тэлебачанні і радыё «Свабода», арганізаваў першы беларускі музычны хіт-парад. У 1985 годзе разам з Анатолем Мяльгуем стварыў першы ў Беларусі рок-клуб «Няміга». Удзельнічаў у арганізацыі фэстаў «Тры колеры», «Басовішча». Аўтар музыказнаўчых кніг «Праз рок-прызму», «222 альбомы беларускага року і не толькі», «Rock on-line». Памёр 17 красавіка 2016 года ад ускладненняў дыябету.

Сейчас читают
Помните Даниила из Офиса Тихановской, которому за два дня собрали деньги на онкологическую операцию? Ему написал тот самый одноклассник, который его ударил — с чего все и началось
Комментарии