Культура11

Мультики про пушистого малыша Хамфа озвучат по-белорусски. Поддержи команду!

Ініцыятыва gavarun.by плануе перакласці і агучыць па-беларуску 48 серый вядомага брытанскага мультсерыяла Хамф (усяго выпушчана 78 серый). Цяпер ідзе збор сродкаў на працу прафесійнай каманды на краўдфандынгавай пляцоўцы «Вулей». 

Хамф — гэта мілае пухнатае малое, што жыве разам са сваімі мамай і татам. Ён вельмі дапытлівы, пастаянна імкнецца даведацца нешта новае і даследаваць свет вакол сябе.

Лепш за ўсё пра гэты мультсерыял раскажа пілотная серыя, вядома ж, па-беларуску!

Асаблівасці праекта:

  • Бясплатны легальны прагляд!

    Лакалізаваныя па-беларуску серыі будуць выкладвацца на ютуб-канале студыі Gavarun.by. Праваўладальнік, Kidz Clips, дазваляе выкарыстоўваць на ютубе гэтыя відэа, такім чынам, паглядзець мультфільм можна будзе легальна і без тэрытарыяльных абмежаванняў.

  • Добры, яскравы і пазнавальны мультсерыял 3+

    Мультфільм зацікавіць дзетак узростам ужо ад трох гадоў, ён настолькі зачароўвае, што нават дарослыя пры праглядзе пачынаюць падсвядома ўсміхацца.

  • Тры новыя серыі штотыдзень!

    Сапраўды, мы плануем выкладваць кожны тыдзень па тры новыя серыі, напрыклад у панядзелак, сераду і пятніцу!

  • Якасная шматгалоска ад Gavarun.by!

    Беларускамоўная версія ствараецца па правілах закадравага шматгалосага агучвання. Разам са штатнымі дыктарамі Адамам Трыпутнікам і Ташай Мурзэнштольц у праекце ўдзельнічае выдатная беларуская актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Хрысціна Дробыш! 

    Увага, інтрыга! Яшчэ чакаем удзелу выдатнай зоркі беларускага тэатра і кіно!

  • Унікальны кантэнт!

    Вам і дзеткам не прыйдзецца пераглядаць мультфільм толькі таму, што нарэшце выйшла беларуская версія: кожная серыя будзе новая і невядомая, бо па-руску серыял не агучваўся!

  • Чатыры месяцы мультфільмаў па-беларуску!

    Агулам 48 серый займаюць па часе каля 336 хвілін — як чатыры поўнаметражныя стужкі, і рэліз усіх серый зойме чатыры месяцы.

  • Хуткі пачатак рэлізаў! Новыя серыі пачынаем выкладваць праз тыдзень пасля паспяховага збору фінансавання!

На што ідуць грошы:

  • Стварэнне, пераклад і рэдактура субцітраў;
  • Укладка тэкста і студыйны запіс дыктараў;
  • Апрацоўка і звядзенне беларускай гукавой дарожкі;
  • Падрыхтоўка, мантаж і рэліз беларускай версіі мультсерыяла;
  • Камісія Вуллю;
  • Выдаткі на сувеніры для спонсараў

Комментарии1

Сейчас читают

США, Иран и Израиль договорились о прекращении огня. Переговоры пройдут в Исламабаде

США, Иран и Израиль договорились о прекращении огня. Переговоры пройдут в Исламабаде

Все новости →
Все новости

Арестован общественный активист, многодетный отец Виктор Евмененко3

Россия атаковала пассажирский автобус в центре Никополя Днепропетровской области FPV-беспилотником

КГБ признал экстремистским формированием «Белорусскую национальную коалицию», а погибшего Никиту Кривцова назвало одним из ее организаторов4

Представлен трейлер мультфильма «Скотный двор» по Оруэллу3

25‑летнего дизайнера из Пинска, которая расписывала стены для социального центра, осудили за политику3

МИД России пригрозило ответом странам Балтии из-за того, что они якобы открыли воздушное пространство для украинских дронов17

«Величайшая бесплатная реклама в истории». Банка Nutella неожиданно ворвалась в прямую трансляцию полёта вокруг Луны6

В Иране призвали студентов и школьников выходить в живые цепи вокруг электростанций5

Путаница в списках освобожденных политзаключенных: вышел другой Махнач, вместо Новожилова отпустили Новоженцева8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

США, Иран и Израиль договорились о прекращении огня. Переговоры пройдут в Исламабаде

США, Иран и Израиль договорились о прекращении огня. Переговоры пройдут в Исламабаде

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць