Афиша

Семинар для людей с инвалидностью научит, как активно включиться в жизнь и получить образование

Запрашаем на адукацыйны семінар «Адукацыя vs. межы»! Каб зарэгістравацца, ідзіце па спасылцы.

Да ўдзелу запрашаюцца абітурыенты з інваліднасцю (вучні і вучаніцы 10—11 класаў сярэдніх навучальных устаноў і дарослыя абітурыенты), а таксама іх бацькі, сябры і ўсе неабыякавыя да пытанняў інклюзіўнай адукацыі. Удзел у семінары бясплатны, магчыма кампенсаванне транспартных выдаткаў!

Што такое інклюзія і чаму яна важная для ўсіх? Ці даступная адукацыя для людзей з інваліднасцю ў Беларусі? У чым актуальнасць сацыякультурнага актывізму людзей з інваліднасцю і для людзей з інваліднасцю? Як пазбегчы сегрэгацыі і актыўна ўключыцца ў жыццё твайго горада, матэрыка, планеты? Чаму адукацыя дазваляе пашырыць не толькі інтэлектуальныя, але і фізічныя межы грамадства? Будзем шукаць адказы на гэтыя пытанні разам на нашым семінары.

Дзе? Мінск (Кастрычніцкая 16 — культурны інкубатар Ок16)

Калі? 15 красавіка, з 12:00 да 17:00.

Запрошаныя эксперты: Саша Аўдзевіч (РАІК), Сяргей Драздоўскі («Офіс па правах людзей з інваліднасцю»), Аляксандр Ергулевіч («Даступны тэатр»), Анастасія Жырмонт (БелАДДІіМІ), Мінская ўрбаністычная платформа.

Праграма семінара таксама ўключае прэзентацыю дыстанцыйных і змешаных праграм бакалаўрыята і магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прэзентацыю падрыхтоўчых дыстанцыйных курсаў цэнтра падрыхтоўкі да вышэйшай адукацыі «Прапілеі» і сустрэчу са студэнтамі.

Далучайцеся да нас у сацсетках і сачыце за абнаўленнямі праграмы!

Рэгістрацыя да 12 красавіка па спасылцы.

Калі вы хочаце задаць пытанне альбо з якіх-небудзь прычын вагаецеся, ці запісвацца на семінар, то звярніцеся да нас!

Кантакты:

Ксенія Шталенкова, kseniya.shtalenkova @ ehu.lt, +375 29 616 12 01 (Viber)

Анастасія Радзіонава, radzionava.anastasiya @ ehu.lt, +370 645 82 010 (Viber)

Комментарии

Сейчас читают

Координатора поискового отряда «Ангел» посадили за политику1

Координатора поискового отряда «Ангел» посадили за политику

Все новости →
Все новости

Карлос Алос оставляет пост главного тренера Беларуси1

В Казани судили Исуса Христоса5

Уроженец Беларуси возглавил Моссад21

В Шумилино мать сама вовлекла 16‑летнюю дочь в проституцию9

Уборщице в школе не продлили контракт — она отсудила 10 зарплат1

«Пятый год живу в Польше, и ни разу не столкнулся со «спердаляй» — каждый день я здесь вижу другое»33

В Фаниполе запустят производство виски по шотландской технологии8

Топ самых модных белорусских мужчин — выбор стилистки18

В Праге судят футбольного фаната за покушение на убийство белоруса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Координатора поискового отряда «Ангел» посадили за политику1

Координатора поискового отряда «Ангел» посадили за политику

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць