Культура1414

Белорусскоязычная новогодняя сказка в Минске собрала аншлаг

30 снежня ў Маладзёжным тэатры эстрады прайшла прэм’ера казачнага спектакля «Як літара Ў уратавала Каляды». Гэта новы дзіцячы музычна-тэатральны праект музыкі і прадзюсара Рамана Арлова, вядомага па гуртах «J:МОРС», «У нескладовае», мюзікле «Чарадзей».

Але адным спектаклем справа не абмяжоўваецца.

Кожнага гледача, а іх у гэты перадапошні дзень 2017 года ў Тэатр эстрады прыйшло шмат — поўная зала сабралася — на ўваходзе чакаў салодкі падарунак. А ў холе дзяўчаты і хлопцы з фальклорнага калектыву спявалі калядныя песні, вучылі дзетак танчыць беларускія танцы. Часам не маглі стрымацца і пачыналі танчыць нават бацькі. Усё мерапрыемства, кажа арганізатар імпрэзы Віталь Супрановіч, скіраванае на тое, каб «акунуць дзяцей у атмасферу сапраўдных калядных цудаў, пазнаёміць іх з беларускай міфалогіяй у цікавай і пазнавальнай форме».

І, здаецца, задумка ў Рамана Арлова атрымліваецца, Прынамсі, у Віктара, які прывёў на спектакль «Як літара Ў уратавала Каляды» дачку Адэльку, уражанні выключна пазітыўныя.

«Даўно заўважыў, што перад Новым годам у нас адбываецца вельмі шмат падобных мерапрыемстваў для дзяцей, але пераважна — на рускай мове. Але калі рабіць свята дзецям, то лепш ужо весці на спектакль на роднай мове. Тым больш, які знаёміць з нашымі айчыннымі культурнымі традыцыямі і звычаямі. А самае галоўнае — дзеці ў захапленні ад убачанага. Праўда, Адэлька?» — кажа Віктар, звяртаючыся да дачкі, дзяўчынкі гадоў пяці.

«Мне вельмі спадабалася!» — адказвае Адэля, ледзь не падскокваючы на месцы.

«А калі ўсё скончылася, мы нават расплакаліся — так хацелі, каб казка яшчэ працягвалася», — выдае сакрэт дачкі тата.

Сустракаю ў фае шмат знаёмых. Сярод іх Мілану Міхалевіч з дачкой Алёнай-Дамінікай.

«Мне вельмі спадабалася! — кажа дзяўчынка. — Асабліва, як Яська і Янінка мужна блукалі па чароўным калядным бары і ратавалі літары».

«Дзеці ўважліва сачылі за тым, што адбываецца на сцэне, ад пачатку і да самага канца, спявалі разам з акцёрамі, удзельнічалі ў гульнях. Для мяне гэта — галоўны паказчык таго, ці ўдала атрымалася задума ў аўтараў», — кажа Мілана Міхалевіч.

Пра што ж спектакль? Старажытныя духі беларускага сусвету паўкрыўдзіліся, што дзеці іх забыліся і вырашаюць іх правучыць: спыняюць час і замарожваюць усе літары са слова «надышоў». А значыць Новы год і Каляды ніколі не прыйдуць! Але Яська і Янінка яшчэ могуць выправіць сітуацыю. Іх чакаюць прыгоды і выпрабаванні ў чароўным калядным бары, падчас якіх яны мусяць сабраць чароўныя літары і скласці з іх чароўнае слова: «надышоў». А Зюзя, Ляля, Жыжаль, Мара ды іншыя духі беларускага космасу дзецям дапамогуць.

А што там з літарай «Ў», якая нібыта ўратавала Каляды? Пра гэта можна будзе даведацца 4 студзеня, калі завітаеце ў Тэатр эстрады. 

Быў на спектаклі вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў. Цікаўлюся, ці спадабалася яму тое, што зрабіў яго сын Раман Арлоў.

«Нават мне захацелася разам з дзеткамі-гледачамі сфатаграфавацца ў чароўным бары па заканчэнні спектакля, — смяецца аўтар «Айчыны». — 

Мне падчас прагляду ўзгадаўся Полацк часоў майго дзяцінства. Ялінка на пляцы горада, куды мяне везлі на санках… Вось толькі спектакляў такіх тады не было, і на літару «Ў» надзейна забыліся ўжо ў той час дзеці, бо адны толькі расійскія школы былі ў Полацку ў маім дзяцінстве. А цяпер я веру — знойдуць нашы дзеці літару «Ў»!»

Комментарии14

Сейчас читают

На «Гродно Азоте» закончил жизнь самоубийством заместитель начальника цеха

На «Гродно Азоте» закончил жизнь самоубийством заместитель начальника цеха

Все новости →
Все новости

Владимир Зеленский ответил на вопрос, «полетит ли украинская делегация на парад в Москву»2

В Минске на берегу Цнянки служебная овчарка МЧС покусала несколько собак. Спасатели готовы им помогать1

На саммите в Армении Ильхам Алиев резко поспорил с председателем Европарламента9

У побережья ОАЭ горит корейский танкер. В войне США с Ираном новый виток

В бывшей Володарке планируют открыть музей1

«Предвыборный популизм». В МИД отреагировали на высказывание спикера армянского парламента о Беларуси как губернии России24

Ты русскоязычный человек мира или ты человек белорусский? Кейс Насти Рогатко58

«Волосы дыбом». В ютубе появились видеоролики по истории Беларуси, от начала до конца написанные искусственным интеллектом7

В Берлине на 8 и 9 мая запретят красно-зеленый флаг и портреты Лукашенко4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродно Азоте» закончил жизнь самоубийством заместитель начальника цеха

На «Гродно Азоте» закончил жизнь самоубийством заместитель начальника цеха

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць