Афиша

Андрей Хаданович прочтет «вершы ў шафе» 20 декабря

Кніжная Шафа працягвае свае паэтычныя імправізацыі! Чарговыя «Вершы ў Шафе» адбудуцца 20 снежня а 19-й гадзіне пры любым надвор’і.

«…я чытаў яго кнігі і зараз пазыку вярну
і вось гэтую рыфму пакіну яму на паперцы
я куплю ў букініста гадзіну парыскага сну
а на болей ня хопіць ні грошай, ні часу, ні сэрца…»

Вырываем кавалачак з верша Андрэя Хадановіча невыпадкова. Бо менавіта гэты энергічны палымяны паэт стане галоўнай дзеючай асобай наступных «Вершаў у Шафе». Што значыць, вы зможаце не толькі злавіць кайф ад жывога паэтычнага слова, але і паразмаўляць з творцам ва ўтульным месцы. І як бонус — набыць яго кнігу «Цягнік Чыкага-Токіё» ды атрымаць аўтограф. Настойліва раім: не шкадуйце ні свайго сну, ні часу, ні сэрца (пра грошы казаць не выпадае, бо ўваход вольны)! Прыходзьце і адчуйце шал паэзіі, цеплыню ўсмешак і магію атмасферы.

Яшчэ сваю вершаваную творчасць згадзіліся прадставіць аўтары, якія пакуль невядомыя шырокай аўдыторыі. Цудоўны шанец пазнаёміцца бліжэй з маладой беларускай паэзіяй і паспрабаваць на смак радкі Ніны Лістоты і Цімура Буйко.

Чакаем! Уваход вольны!

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная шафа», пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара).

Тэл.:+375 (17) 234-48-64

Vel.: +375 (29) 645-20-55

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце — мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.

Комментарии

Сейчас читают

В Евросоюзе 550 тысяч белорусов с разрешениями на жительство4

В Евросоюзе 550 тысяч белорусов с разрешениями на жительство

Все новости →
Все новости

Новая скульптура Бэнкси появилась в престижном районе Лондона1

Мама Ксюши Маисеенко, которой собирали деньги на лечение от СМА, записала видеообращение с просьбой помочь ей вернуть детей3

В Могилеве во время движения загорелся новый троллейбус1

Скандальный белорусский футболист вернулся на родину. Но хватило одного матча, и его выгоняют из очередной команды

В Москве заявили, что у Киева согласия на перемирие никто и не спрашивает. Хватает и решения Путина8

Как часто нужно проверять зрение? Объясняет главный врач больницы

В Минске ликвидируют Национальный центр современного искусства4

Бельгия не будет демонтировать свои ядерные реакторы4

На неадекватного пассажира, который так спешил в Смоленск, что подрался с охраной метро, завели уголовное дело11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

В Евросоюзе 550 тысяч белорусов с разрешениями на жительство4

В Евросоюзе 550 тысяч белорусов с разрешениями на жительство

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць