Па стане на гэты момант 41 чалавек падалі заяўкі на вакансію ў «Нашай Ніве» па працы з відэа. Сярод прэтэндэнтаў ёсць і вядомыя людзі, знаныя рэпарцёры. Усцешна, што гэтулькі людзей хацелі б працаваць у «Нашай Ніве», а, значыць, вераць у нас.
Падчас мінулага конкурсу, калі мы шукалі журналіста на жаночую тэматыку, было 24 кандыдаты, і мы выбралі Кацю Карпіцкую. Матэрыялы і стыль яе вы, безумоўна, за гэты час ужо заўважылі.
Няпроста рабіць выбар, калі столькі кандыдатаў. Пры такім вале мы не можам нават адказаць на ўсе вашы ўдакладняючыя пытанні. Мы толькі стараемся выбраць таго, для каго, на нашу думку, тая вакансія найлепш адпавядае, хто будзе на сваім месцы і на сваёй дарозе.
Што ў нас яшчэ ёсць з вакансій на сёння? Сёлета мы ўвесь час набіраем новых менеджараў па продажах і маркетолагаў. Павелічэнне продажаў рэкламы — перадумова развіцця. Таму калі хто адчувае ў сабе бізнэс-жылку і, адначасова, мае жаданне працаваць у маладым і вясёлым беларускамоўным калектыве, пішыце на [email protected], прабівайцеся.
-
Командующий НАТО не говорил об ударах по Беларуси в случае нападения России с ее территории. Это озвучивалось в предыдущей стратегии
-
Белорусский музей имени Ивана Луцкевича готовит выставку к 120‑летию «Нашай Нівы» и просит помочь с экспонатами
-
«Наша Ніва» получила три журналистские премии. Среди победителей Бугай и Ровдо
Комментарии