Музыка

Re1ikt выступит вместе с финалистами «Заспявай 3.0» — 5 августа на площади Свободы в Минске

Гурт Re1ikt выступіць 5 жніўня у дворыку на плошчы Свабоды, 4 разам зь фіналістамі конкурсу «Засьпявай 3.0» — Янам Жанчаком, Яўгенам Цярэнцьевым і гуртом Teleport ды гуртом U.G.Oslavia.

Гурт Re1ikt сабраў усе магчымыя ў Беларусі ўзнагароды ў апошнія гады.Cёлета іх праца «Лекавыя травы» была названая іншымі беларускімі музыкам «Альбомам году» на прэміі Rock Profi, а сам гурт названы «Артыстам году». На ўзнагародах Experty.by гэты ж альбом быў прызнаны найлепшым рок-альбомам, а таксама альбомам году па дзьвюх вэрсіях — штатных экспэртаў і народных экспэртаў. А да гэтага гурт перамог у шэрагу беларускіх і польскіх фэстах, а таксама атрымаў званьне «Герояў году» ад Tuzin.fm. 5 жніўня музыкі сыграюць акустычную праграму поўным складам, якая складаецца як з добра вядомых песень, так і нечаканых і рарытэтных трэкаў. Адмыслова да гэтага выступуTuzin.fm склаў топ-12 найлепшых песень у выкананьні самай магічнай рок-каманды краіны.

У гэты вечар выступіць адзін з фаварытаў у намінацыі «Сьпяваная паэзія» Ян Жанчак. 32-гадовы выканаўца вядомы з удзелу ў такіх гуртах як «Песьняры» (п/к Барткевіча), In Search For, Яnkey. Сёлета ён дэбютаваў з сваім сольным праектам. На конкурс сьпявак падаў песьню «Ўспаміны», напісаную на верш бацькі, паэта Барыса Жанчака. Сярод фаварытаў конкурсу яе назвалі сябры журы Алег Хаменка і Яўген Карпаў. У выпадку перамогі, Ян хацеў бы ўкласьці грошы, атрыманыя ў якасьці прызу, у свой дэбютны сольны альбом.

5 жніўня выступіць з сэтам таксама адзін з прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі «Замежны пераклад» Яўген Цярэнцьеў з гуртом Teleport. Летась выканаўца ўжо ўдзельнічаў у конкурсе і быў адзначаны ў ліку ляўрэатаў у намінацыі «Беларускі кавэр» за інтэрпрэтацыю «песьняроўскага» шэдэўра «Зачараваная». Гэтым разам Яўген падаў заяву адразу ў дзьве намінацыі — у «Беларускі кавэр» песьню «Вераніка» (зусім крыху ёй не хапіла, каб трапіць у фінал), а ў «Замежны пераклад» — беларускамоўную вэрсію песьні расейскага гурта «Кипелов» — «Ноч у ліпні», дзякуючы якой і трапіў у другі раўнд конкурсу. Cярод найлепшых гэтую песьню назвалі Сяргей Пукст і Павал Бераговіч. У выпадку перамогі Яўген хацеў бы ўкласьці прызавыя грошы ў разьвіцьцё свайго гурта.

Трэцім зь фіналістаў «Засьпявай 3.0» у гэты вечар выступіць гурт, які прэтэндуе на перамогу ў намінацыі «Беларускі кавэр» — U.G.Oslavia, якія зрабілі сваю вэрсію знакавай песьні N.R.M. — «Фабрыка». Сярод сябраў журы яна надзвычай захапіла Глеба Лабадзенку і Ганну Янкуту. Сваю творчасьць музыкі пазыцыянуюць як «рок-н-рол і бла-бла-бла», актыўна выступаюць, а летась былі намінаваныя на «Дэбют году» на прэміі Rock Profi. У выпадку перамогі ў конкурсе, музыкі мяркуюць зьняць кліп.

Весьці канцэрт «Засьпявай 3.0» будзе Алег Хаменка. У продажы толькі 50 квіткоў.

За ўсіх фіналістаў конкурсу можна таксама прагаласаваць насайце Talaka.by, дзе ідзе вызначэньне найлепшага на меркаваньне народнага журы.

5.08. Менск, Chill Out (плошча Свабоды, 4, унутраны дворык). 19:00-22:00. Re1ikt + фіналісты «Засьпявай 3.0»: Ян Жанчак, Яўген Цярэнцьеў і Teleport, U.G.Oslavia. Кошт квіткоў: 10 руб. (папярэдне), 15 руб. (у дзень, пры наяўнасьці). Інфа: +375 29 687-20-93.

Комментарии

Сейчас читают

Стоит ли покупать заброшенный дом за одну базовую и сколько это стоит на самом деле? Вот что рассказывают люди

Стоит ли покупать заброшенный дом за одну базовую и сколько это стоит на самом деле? Вот что рассказывают люди

Все новости →
Все новости

Трамп поблагодарил Лукашенко за сотрудничество и дружбу11

«Мяч на их стороне». Рыженков рассказал об отношениях с Польшей21

Трамп двумя словами оценил идеи Ирана о завершении войны2

Исследователи опровергли популярное мнение об эффекте горизонтальных или вертикальных полосок на одежде2

Виктор Бабарико думал создать банк для эмигрантов — но вот почему отказался от этой идеи7

Вольфович посоветовал, как Германии и Польше поднять экономику: Лучше бы они покупали комбайны и тракторы13

Власти озвучили, сколько по Минску вывешено красно-зеленых флагов на зданиях10

Выборы в Координационный совет перенесут почти на день8

Трамп заявил о намерении забрать обогащенный уран из Ирана1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стоит ли покупать заброшенный дом за одну базовую и сколько это стоит на самом деле? Вот что рассказывают люди

Стоит ли покупать заброшенный дом за одну базовую и сколько это стоит на самом деле? Вот что рассказывают люди

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць