Общество66

Прощай, царица со Сторожевки… Умерла Регина Бакунович

Паменела святла ў горадзе, у якім яна нарадзілася і пражыла ўсё жыццё. Звыш за паўстагоддзя — поруч з Валянцінам Тарасам, да ягонай апошняй хвіліны 13 лютага 2009 года… І вось надышла яе хвіліна, якую яна мужна чакала — чакала сустрэчы з мужам і, ад 2011-га, з сынам Віталём…

Ёй было 84. А ўпершыню я ўбачыў яе ў 1960-я на тэлеэкране ў якасці вядучай папулярнай праграмы «Алеся», якую яна і стварыла.

Пасля яна знікла з тэлеэкранаў. Людзі з таго пакалення памятаюць пра так званую «справу Вакулоўскай», пра пераслед з боку партыйных уладаў і КДБ яе ўдзельнікаў — пісьменнікаў, журналістаў, навукоўцаў… У тым ліку Валянціна Тараса, якога забаранілі выдаваць. А Рэгіну Дзмітрыеўну звольнілі з тэлебачання. Яна мужна прайшла праз гэтае выпрабаванне.

Як і праз выпрабаванне вайной і нямецкай акупацыяй, якую яна сустрэла 10-гадовай дзяўчынкай і пра што ў свой час распавяла ў часопісе «Нёман». Нічога больш пранізлівага пра Мінск тых часоў я не чытаў…

Мне давялося сябраваць з Валянцінам Яфімавічам і Рэгінай Дзмітрыеўнай з 90-х. І мяне заўсёды ўражвала асаблівая цеплыня іхняга дома. Я б назваў яе цеплынёй мудрасці. Мудрасці стаўлення да жыцця, якая змяшчае ў сябе непрыманне несправядлівасці і ўсялякага фальшу …

І адначасова — непадробны гумар, бясконцая дабрыня і вернасць сяброўству.

Пасля згаданай «справы Вакулоўскай» яна нікому не здрадзіла — ні мужу, ні сябрам, сярод якіх былі Васіль Быкаў, Навум Кіслік, Аляксандр Дракахруст, Рыгор Барадулін… Імёны, якія належаць не толькі мінуламу — будучыні…

Рэгіна ў перакладзе з лацінскай мовы — царыца…

Бывай, царыца з мінскай Старажоўкі! Хай побач з мужам і сынам будзе табе пухам зямля, якую ты так любіла.

Комментарии6

Сейчас читают

У вице-спикера Координационного совета Елизаветы Прокопчик собралось $12 тысяч долгов106

У вице-спикера Координационного совета Елизаветы Прокопчик собралось $12 тысяч долгов

Все новости →
Все новости

12‑летняя девочка стала курьером телефонных мошенников в Минске

Пиратская копия нового мультфильма «Аватар: Легенда об Аанге» вышла в белорусский прокат после слива в сеть5

«В работе мне нравится коллектив и, в какой-то степени, свобода». Как девушке-сисадмину работается в районной больнице2

«Я — не насильник». Трамп прокомментировал обвинения из манифеста стрелка12

Минчанка отпросилась с работы, чтобы взять два кредита и передать мошенникам 50 тысяч долларов6

Учительницу-дефектолога из-под Минска осудили за «содействие экстремизму»2

«Что творят?» Жители Бреста в шоке от ландшафтных преобразований в цитадели27

«Я был оптимистичен». Президент Финляндии сделал мрачный прогноз относительно мирного соглашения в Украине7

Таксист отказался везти минчанку и ее ребенка с аутизмом12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У вице-спикера Координационного совета Елизаветы Прокопчик собралось $12 тысяч долгов106

У вице-спикера Координационного совета Елизаветы Прокопчик собралось $12 тысяч долгов

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць