Литература

Ян Максимюк. Как сбежать от смерти

Дыскутуючы на выходных пра «дыскрымінацыю» пісьменьнікаў у Беларусі, я пераклаў адзін тэкст з чэскай мовы. Ён, па-мойму, вельмі дзівотны і вельмі добры (пераклад, зразумела, расхлябаны, бо ж дыскусія была важнейшай). Але яшчэ больш дзівотная гісторыя гэтага тэксту, якую мне распавяла пані Францішка Сокалава, перакладчыца зь беларускай мовы, былая супрацоўніца Славянскай бібліятэкі ў Празе.

Напісаў гэты тэкст Іван Сьвітак, чэскі філёзаф і паэт, неканфармісцкі марксіст, і апублікаваў у 1964 годзе ў часопісе «Tvář». Публікавацца яму ўжо тады было забаронена, таму тэкст зьявіўся як пераклад «беларускага пісьменьніка Васіля Каціна». Пільнае вока партыі аднак высачыла містыфікацыю, і Сьвітака за гэты літаратурны жарт выкінулі з Акадэміі навук і з партыі. Ён эміграваў у 1968, вярнуўся ў Чэхію толькі пасьля падзеньня камунізму. Памёр у 1994.

Давайце падумаем, ці магчыма было, каб у 1964 годзе нейкі беларускі пісьменьнік мог напісаць нешта падобнае? Хто б мог? Па-мойму, ніхто. Але тады яшчэ наўрад ці хто ў Чэхіі ведаў, што ўяўляе сабою беларуская літаратура. Таму, мабыць, і зьявіўся «беларускі пісьменьнік Васіль Кацін».

ВАСІЛЬ КАЦІН

Адно індзейскае плем’я верыць, што існуе дух лесу Курупіра, які зьбівае іх з тропу. Гэта мужык з адвернутымі нагамі, і таму той, хто хоча ад яго ўцячы, трапляе ў ягоныя абдымкі.

Калі толькі ўбачыш сьлед сьмерці, пачынаеш ісьці ў супрацьлеглы бок; але якраз таму, што ня хочаш яе стрэць, ты йдзеш за ёю; баісься, каб яна цябе не дастала крыху раней; ідзеш у супрацьлеглы бок, думаючы, што ты бяспечны; таму засноўваеш сям’ю, ставіш дом, ашчаджаеш на машыну; хоць якраз уцёкі заганяюць нас у абдымкі няіснасьці хутчэй.

Ідзеш у супрацьлеглы бок, чым той, у каго адвернутыя ногі, таму што табе не прыходзіць на думку, што можна хадзіць задам уперад або мець вывернутыя ногі; на гэтым недахопе кемлівасьці заснавалася жыцьцё; малюсенькая памылка ў складзе амінакіслот, якая некалі наступіла і трывае. Такім чынам мы ідзем ад сьледу да сьледу, штораз больш упэўненыя, што набліжаемся да жыцьця і аддаляемся ад сьмерці; уцякаем ад яе насустрач і трапляем у яе абдымкі, не пасьпеўшы зьдзівіцца сваёй памылцы.

Калі знойдзеш сьлед сьмерці, ідзі па ім; рух за сьмерцю – тоесны з рухам жыцьця; ідзі ўвесь час насустрач яе, і яе ня будзе; зрабі ёй жарт, зьнішчай хвіліны дарэшты; будзь сваім уласным Курупірам, які йдзе па сваіх уласных сьлядах; тым часам сьмерць будзе дробіць у супрацьлеглы бок і ня схопіць цябе.

Рабі тое, што Курупіра; душы ня думаючы хвіліны, якія набягаюць у твае адбымкі; зьдзіўлены сваёй памылкай, выверні ногі, ідзі ўперад, пакідаючы сьляды ў адваротны бок, а таксама хвіліны, зьбянтэжаныя нелягічнасьцю сваёй лёгікі, якая не ўключыла асновы лёгікі – абсурду; зразумей сваю памылку толькі ў абдымках хапуна, у рогаце гісторыі, якая не пакідае ніякага сьледу.

Тым часам ты, усьперты на сваю сьмерць, безупынна ступай па яе сьлядах, глытай сваю прысутнасьць і йдзі за будучыняй да нечага ўпэўненага, з адвернутымі нагамі, якія пакідаюць адваротныя сьляды. Курапіра цябе ня зловіць, калі ты сам станеш сьмерцю свайго часу.

Комментарии

Сейчас читают

Заочно будут судить Сергея Михалка10

Заочно будут судить Сергея Михалка

Все новости →
Все новости

Умерла певица Гродненской капеллы Мария Райдюк3

Самолет «Белавиа» на маршруте Москва—Гомель не смог приземлиться в гомельском аэропорту3

В Бобруйске BMW, уходя от столкновения, снесла арку жилого дома ФОТО2

В понедельник по Беларуси могут пройти торнадо2

Минчанка спасает в своей квартире десятки птиц

Вот как будет выглядеть зубр со спецэффектами возле трассы М18

В Литве обсуждают, стоит ли ограничить автобусы из Беларуси22

Известный экономист объясняет, почему после 30 нужно снова идти учиться, и называет самые востребованные компетенции5

Не трогайте этих мух!3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заочно будут судить Сергея Михалка10

Заочно будут судить Сергея Михалка

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць