Литература11

Книжки с картинками про Виту Белый Штрих уже в продаже

Дзве новыя кнігі для дзяцей выйшлі ў серыі «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Яны аб’яднаныя іменем аўтаркі — шведскай мастачкі, ілюстратаркі і пісьменніцы Сары Лундберг, і галоўнай гераіняй абедзвюх гісторый, якую завуць Віта Белая Крэска.

Па-беларуску гэтыя творы загучалі дзякуючы перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч.

Сара Лундберг пачынала як мастачка-афармляльніца дзіцячай літаратуры, і адна з кніг з яе малюнкамі атрымала ў 2009 годзе шведскую прэстыжную прэмію Аўгуста.

Тады ж выйшла кніга «Віта Белая Крэска», дзе Сара выступае ў ролі пісьменніцы і мастачкі адначасова. Гэтая кніга распачала серыю кніг пра дзяўчынку Віту, якая малюе крэскі на дарогах.

У першай гісторыі Сара Лундберг знаёміць чытачоў з дзяўчынкай Вітай, якая дапамагае хлопчыку перайсці дарогу і малюе пешаходны пераход. Кніга аформленая ярка, незвычайна і сімвалічна.

Другое выданне «Віта Белая Крэска і Эйвінд» (2011) Сара Лундберг аздабляе яшчэ больш дэталёва. Гэта гісторыя пра тое, як у Віты з’яўляецца сябар Эйвінд, але амаль адразу ж знікае, і Віта выпраўляецца яго шукаць.

У 2013 з’явілася трэцяя кніга пра Віту, «Эйвінд і край свету», якая пакуль што не перакладзеная на беларускую.

«Перакладаць серыю заўсёды цікава, бо назіраеш, як мяняюцца не толькі персанажы гісторыі, але часам і пісьменніца разам з імі, яе стыль апавядання. Бо першая кніга пра Віту напісаная ў больш педагагічнай манеры, а ў другой і трэцяй кнізе Сара Лундберг уздымае больш філасофскія пытанні, выкарыстоўвае кантрастныя дэтальныя вобразы, як у апісанні, так і ў малюнках.

Асаблівасцю кніг Сары Лундберг я б назвала тое, што тэкст і ілюстрацыі жывуць адным жыццём, яны рухаюцца разам і з’яўляюцца нібы працягам адно аднаго. І было цікава сачыць за гэтым рухам, за сугучнасцю слоў і малюнкаў і перадаваць гэта ў перакладзе», — распавядае Надзея Кандрусевіч.

Выданні «Віта Белая Крэска» і «Віта Белая Крэска і Эйвінд» можна знайсці ў мінскіх крамах «ЛогвінаЎ» (Пр. Незалежнасці, 37а) і «Веды» (вул. К. Маркса, 36). У хуткім часе яны будуць даступныя ў іншых кнігарнях — сталічных і па ўсёй Беларусі. Цікаўцеся!

Комментарии1

Сейчас читают

Арестован 75‑летний Дмитрий Санько — ветеран-издатель2

Арестован 75‑летний Дмитрий Санько — ветеран-издатель

Все новости →
Все новости

Забирали паспорта и заставляли водить автобусы. В Польше раскрыли преступную группу, среди потерпевших — беларусы1

Сколько боеприпасов выпустили США и их союзники в Иране — Украина только завидует5

Кучинский: Визит Тихановской в Украину состоится в скором времени1

В Минздраве рассказали, как и почему медуниверситеты расширяют бюджетный набор2

В Вильнюсе задержали подростка за надпись «Вiльня наша» на набережной23

Иран подготовился к боям с американским десантом за остров Харк9

«5 лет как в коме». Стефанович — об ужасах могилевской тюрьмы, цинизме следствия и своем неожиданном освобождении1

В российском Челябинске подросток принес в школу арбалет и выстрелил однокласснице в голову3

Основателя порталов по аренде жилья осудили за политику. Его проекты — «Квартиры для вас» и «ТутКут»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арестован 75‑летний Дмитрий Санько — ветеран-издатель2

Арестован 75‑летний Дмитрий Санько — ветеран-издатель

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць