БЕЛ Ł РУС

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць

15.08.2025 / 23:23

Nashaniva.com

Улады Мінска раней абмяркоўвалі будучыню старога жылога фонду, у тым ліку «хрушчовак», якія раскіданыя па розных раёнах горада. У якасці аднаго з варыянтаў нават разглядалі расійскую мадэль рэнавацыі — калі замест капітальнага рамонту старыя дамы зносяць, а на іх месцы будуюць новае жыллё.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: kaktutzhit.by

Старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мiнгарвыканкама Віктар Гуцько на прэс-канферэнцыі, аднак, растлумачыў, што ў Мінску такі падыход выкарыстоўваць не плануюць. Паводле яго слоў, знос «хрушчовак» у найбліжэйшай перспектыве не прадугледжаны.

Чыноўнік падкрэсліў, што для сталіцы ўжо вызначаная аптымальная колькасць насельніцтва — каля 2 мільёнаў чалавек. Гэта азначае, што неабходнасць у маштабным новым жыллёвым будаўніцтве змяншаецца, таму горад будзе больш увагі надаваць рацыянальнаму выкарыстанню тых тэрыторый, што ўжо ёсць.

Асноўны кірунак палітыкі — гэта так званае «аграньванне горада», г. зн. удасканаленне і абнаўленне наяўных гарадскіх кварталаў, а не іх поўная замена. Важным элементам стратэгіі таксама застаецца развіццё гарадоў-спадарожнікаў, якія павінны зняць частку нагрузкі з Мінска.

Цяпер у сталіцы ідзе грамадскае абмеркаванне новага генеральнага плана развіцця горада, дзе гэтыя прынцыпы будуць замацаваныя.

Чытайце таксама:

Сярэдняя цана метра ў Мінску — 1754 даляры

У двары звычайнай хрушчоўкі ў Грушаўцы зрабілі басейн. Але не каб купацца, а для прыгажосці

Суседзі зрабілі кухню ў лоджыі, і цяпер у суседзяў чуваць звон посуду

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях

Рэнавацыя пагражае гістарычным помнікам. «Мэтазгоднасць іх капрамонту адсутнічае»

За колькі прадаюць хрушчоўкі, якія ўлады падумваюць зносіць

Каментары да артыкула