Архіў

X-files: лазанкі

Часам з корпусу страў беларускай кулінарыі выпадаюць проста-такі знакавыя стравы. Ці ня самы красамоўны прыклад — лазанкі.

Гэтая мучная страва вядомая этнографам досыць даўно, нават ва ўсе энцыкляпэдыі трапіла (шкада, што адказныя за нацыянальную кулінарыю іх няўважліва чытаюць). Як робяць або нядаўна рабілі лазанкі ў беларускай вёсцы? Крута замяшанае цеста з пшанiчнай, жытняй або грэцкай мукi тонка раскачвалi, рэзалi на кавалкi (квадраты, трохкутнікі), варылi, адцэджвалi, залiвалi салам, алеем з цыбуляй цi сьмятанай, у пост пасыпалі цёртым макам, тоўчаным семем, разьмятымi ягадамi.

У больш дасканалых варыянтах адвараныя лазанкі тушылі ў пячным духу са сьмятанай або запякалі зь мясам, капустай і інш.; часам смажылі. Страва шырока вядомая ў Браслаўскiм, Мядзельскiм, Ваўкавыскiм раёнах, часткова на Магiлёўшчыне, цэнтральным i ўсходнім Палесьсi — зрэшты, гэта толькі месцы, дзе лазанкі зафіксавалі этнаграфічныя экспэдыцыі, з чаго зусім не вынікае, што іх ня ведалі ў іншых рэгіёнах Беларусі.

У некаторых раёнах заходняй i цэнтральнай часткі краіны, на Магiлёўшчыне лазанкі пяклi з пшанiчнай мукi («праснаком») у форме «кантовых» кавалачкаў (iх называлi ламанцамi). Елi зь цёртым макам, семем, звычайна на посную куцьцю. Лазанкі ўжываюцца як дадатак да супоў (напрыклад, грыбных) або для прыгатаваньня своеасаблівых запяканак.

Але пра лазанкі можна даведацца значна больш. Напрыклад, калі падгледзець праз шчыліну ў нашым заходнім плоце, дык заўважым, што ў палякаў таксама ёсьць лазанкі, прычым ня толькі ў этнаграфічных энцыкляпэдыях, але і ў кулінарных кнігах, і больш за тое — у сямейных ды рэстаранных мэню! А гісторыкам матэрыяльнай культуры, апроч таго, вядома яшчэ, што лазанкі (ці польскія, ці беларускія) — гэта адаптацыя славутай лязаньі, адной з найбольш папулярных страў італьянскай кухні. Ужо гарачэй?

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Алесь Белы

Каментары

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай20

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены расійскі археолаг Буцягін зноў збіраецца ў Крым1

Ад нядзелі ў Беларусь прыйдзе лета

«Ідэя — сэкс»: сацсеткі ў захапленні ад хлопцаў, якія на ўніверсітэцкім конкурсе прыгажосці выйшлі ў вышыванках17

Ціханоўская: Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць — мы з вамі працягваем упарта рабіць беларускую справу10

Андрэй Пачобут вярнуўся ў фэйсбук

Хто гэтыя людзі, якія масава расхвальваюць Лукашэнку ў каментарах? На гэтым тыдні яны масава павалілі ў Threads19

Вядомы лагатып цяпер будзе належаць сяброўцы Віктара Лукашэнкі4

Было мінус 20 градусаў, стала мінус 15. Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы ацаніў пацяпленне адносін з Мінскам2

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай20

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць