Архіў

«Пагоню» знайшлі дзякуючы «Воршагазу»

Сёлетні археалягічны сэзон у Воршы быў своеасаблівым.

Плянамерных раскопак праз адсутнасьць фінансаваньня не было. Вялося толькі археалягічнае назіраньне за пракладаньнем траншэяў у гістарычным цэнтры гораду.

Траса ад адной з падстанцый Аршанскай ЦЭЦ (ейныя магутнасьці выкарыстоўваюць пакуль усяго на 40%) прайшла па правым беразе рэчкі Аршыцы ля яе вусьця. Менавіта гэтая тэрыторыя засялялася першапачаткова. Больш чым 200-мэтровая траншэя пракладзена непадалёк ад касьцёлу Сьвятога Язэпа. Коўш экскаватара натрапіў тут на магутныя падмуркі з арачнымі скляпеньнямі. Некаторыя мясцовыя краязнаўцы спадзяваліся, што гэта рэшткі ад падземных хадоў, паданьні пра якія даўно ходзяць у Воршы. Але гэта тое, што засталося ад жылых будынкаў былога дамініканскага кляштару, заснаванага ў сярэдзіне XVII ст. Яны яшчэ пазначаныя на мапе гораду ў 1813 г.

Побач з царквою Раства Багародзіцы, якая будуецца якраз на месцы царквы 1661 г., разбуранай напрыканцы 1950-х г., натрапілі на могілкі, датаваныя XV—XVII ст. Некалькі мяхоў чалавечых костак пахаваны ў новай царкве. Сярод найбольш цікавых знаходак — шыфэрная прасьніца ХІІ ст., фрагмэнт тэракотавай кафлі з кірылічным надпісам (пачатак XVII ст). Паводле слоў кіраўніцы археалягічнага назіраньня, доктаркі гістарычных навук Вольгі Ляўко, падобная кафля яшчэ не сустракалася.

Яшчэ адна траншэя прайшла сёлета і па тэрыторыі Куцеінскага Богаяўленскага мужчынскага манастыра, заснаванага ў 1623 г.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

ЯЖ

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць