Архіў

Моладзь паказала як умее змагацца

Да 5 сьнежня старшынём «Маладога фронту» застаецца Павал Севярынец. Нават кулакі не дапамаглі ўдзельнікам арганізацыі вызначыць новага лідэра. Сойм 23 траўня быў прыпынены праз бойку, якая ўзьнікла ў залі. Сутычка ўзьнікла ў дружыны з дэлегатам сойму і дэпутатам Мастоўскага райсавету Алесем Зарамбюком. З боку абодвух кандыдатаў на пасаду старшыні — Сержука Бахуна і Зьмітра Дашкевіча — сабралася аднолькавая колькасьць дэлегатаў, што стварыла напружаную атмасфэру. Нядзіўна, што зьезд прайшоў зь нечуваным аншлягам.

Ужо на другі дзень абодва кандыдаты — берасьцеец Бахун і гарадзенец Дашкевіч — са сваімі камандамі мірна сабраліся на аргкамітэт, прызначылі дату сойму на 5 сьнежня і пачалі падрыхтоўку. Кіраваньне арганізацыяй будзе ажыцьцяўляцца па чарзе 25 дзён кожным з кандыдатаў, а фармальна старшынём арганізацыі застаецца Павал Севярынец.

«У нас дэмакратыя», — так растлумачыў Павал Севярынец нядзельную бойку на сойме і параўнаў гэта з шляхецкімі соймамі, дзе спрэчкі вырашалі пры дапамозе зброі. Севярынец кажа, што МФ заўсёды меў «трошкі хуліганскі» імідж, але былі расколы больш глыбокія, ідэалягічныя. Гэтым разам праграмы ў абодвух кандыдатаў амаль ідэнтычныя. На вынікі выбараў у сьнежні, напэўна, паўплывае тое, ці здолее хтосьці з кандыдатаў на пасаду старшыні прайсьці ў палату прадстаўнікоў. Сам Севярынец кажа, што падтрымае любога з кандыдатаў.

Пра небясьпеку расколу і неабходнасьць захаваць адзінства казалі на сойме літаральна ўсе выступоўцы — Станіслаў Шушкевіч і Валер Фралоў, які намагаўся выступаць па-беларуску. Прарочыў раскол «Маладому фронту» толькі Вячаслаў Сіўчык, «хросны бацька» арганізацыі.

Абодва кандыдаты, Зьміцер Дашкевіч і Сяржук Бахун, афіцыйна беспрацоўныя. Зьміцер Дашкевіч — студэнт Віленскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту, вядомы актыўным удзелам у вулічных акцыях. Сяржук Бахун — былы школьны настаўнік, мае 27 гадоў, а значыць, вылучацца можа толькі на два тэрміны. За Сержуком Бахуном падтрымка Сержука Лісічонка — міжнароднага сакратара арганізацыі.

Навучаны выбарамі 2001 г., «Малады фронт» гэтым разам вызначыўся з тым, якога кандыдата ён падтрымае на прэзыдэнцкіх выбарах 2006-га: ён павінен быць маладым рашучым палітыкам, незалежнікам, з досьведам барацьбы з рэжымам, які спавядае дэмакратычныя каштоўнасьці, хрысьціянскія прынцыпы і правацэнтрысцкую ідэалёгію, а таксама гатовы аднавіць нацыянальную сымболіку і рэальную дзяржаўнасьць беларускае мовы.

Вераніка Дзядок

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

«Кожнаму не дагодзіш». Улады пакрыўдзіліся на параўнанне з надмагіллем знака да Года беларускай жанчыны12

Знайшлі статуэтку «Оскара» Паўла Таланкіна, што згубілася падчас пералёту з Нью-Ёрка ў Франкфурт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць