У суд перададзеная справа аб забойстве былога кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Кіргізіі Медэта Садыркулава, які займаў гэтую пасаду ў 2007—2008 гадах, ужо пры Бакіеву. У 2009 годзе яго і яшчэ двух ягоных калег знайшлі нежывым у спаленай машыне недалёка ад мяжы Кіргізіі і Казахстана.
Як паведамляюць сёння кіргізскія СМІ, следства абвінаваціла ў арганізацыі гэтага злачынства экс-прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева і ягонага брата Жанібека Бакіева, які кіраваў аховай прэзідэнта. Абодва цяпер знайшлі прытулак у Беларусі.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары