Эканоміка22

З 2013 года ў Беларусі плануецца ўвесці сістэму tax-free

Каб паспець да чэмпіяната свету па хакеі.

З 2013 года ў Беларусі плануецца ўвесці сістэму tax-free. Пра гэта паведаміла намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая.

«Міністэрства па падатках і зборах прапаноўвае з 2013 года ўвесці новы механізм вяртання ПДК для замежных фізасоб, якія будуць наведваць нашу краіну і вывозіць набытыя ў краіне тавары за мяжу. Гэта так званая сістэма tax-free», — сказала Сяліцкая. Яна адзначыла, што гэтая сістэма актыўна прымяняецца ў еўрапейскіх і прыбалтыйскіх краінах. Такім механізмам таксама зацікавіліся і ў Расіі.

Сяліцкая падкрэсліла, што Беларусь актыўна наведваюць замежныя турысты, якія прыязджаюць, у прыватнасці, на аздараўленне, павялічылася колькасць міжнародных мерапрыемстваў, што праводзяцца ў краіне. У прыватнасці, у 2014 годзе ў Беларусі будзе праведзены чэмпіянат свету па хакеі. «Таму мы адпрацоўваем механізм, каб з 1 студзеня ў Беларусі ўвесці механізм вяртання ПДК для замежных грамадзян», — падкрэсліла Сяліцкая.

Сістэма tax-free — гэта міжнародная праграма кампаніі Global Refund, якая дазваляе атрымліваць грашовае кампенсаванне ПДК, што ўваходзіць у кошт купленага за мяжой тавару. Паслугамі кампаніі штодзённа карыстаюцца звыш 22 тысяч чалавек ва ўсім свеце.

Кожны, хто вяртаецца з-за мяжы з пакупкамі, зробленымі ў магазінах tax-free, мае права на грашовае кампенсаванне сумы падаткаў, выплачанай за набытыя тавары. У сярэднім, у залежнасці ад падатковага заканадаўства краіны знаходжання, сума, якая вяртаецца, складае ад 10 да 20% ад кошту тавару. Гэтыя грошы можна атрымаць пры праходжанні мытнага кантролю, пакідаючы краіну знаходжання.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама7

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць