Аўто1212

Чуткі: на трасе М1 запрацавалі камеры хуткасці

Сістэма фота- і відэафіксацыі парушэнняў, усталяваная на трасе М1, неўзабаве ўсё ж такі запрацуе.

Паводле інфармацыі Onliner.by, першыя «лісты шчасця» (як яшчэ называюць пастановы пра зафіксаваныя камерамі парушэнні хуткасных рэжымаў) прыйдуць аўтамабілістам найбліжэйшым часам. Славуты ўказ № 454 запрацуе ў поўную сілу.

Камеры хуткасці павінныя былі запрацаваць яшчэ 19 траўня. Аднак адкрыта пра гэта нідзе не абвяшчалася.
«Ужо гатовыя першыя пастановы аб парушэннях. Неўзабаве яны будуць адпраўленыя», — сказалі ў ДАІ.

Актыўна пра сістэму фота- і відэафіксацыі парушэнняў казалі ў канцы 2010 года. Быў падпісаны ўказ № 454, які прадугледжвае, што ў першую чаргу прэтэнзіі будуць выстаяўляцца ўласніку аўтамабіля.

«Якасць разрознення камер даволі высокая, таму будзе добра распазнавацца не толькі нумарны знак і марка аўтамабіля, але і твар кіроўцы.
Пасля таго як здымак будзе апрацаваны і супрацоўнікі ДАІ вызначаць уладальніка аўтамабіля, яму будзе накіраваная раздрукоўка выявы з указаннем часу, месца фіксацыі і самога транспартнага сродку. Калі выявіцца, што ў момант парушэння правілаў дарожнага руху ўладальнік з нейкіх прычынаў не распараджаўся транспартным сродкам альбо аўтамабіля ў яго проста не было з прычыны злачыннага дзеяння (напрыклад, выкрадання), законны ўладальнік павінен напісаць заяву пра тое, што ў момант правапарушэння аўтамабілем кіраваў не ён. Працэс у дачыненні да яго будзе спынены аўтаматычна і пачнецца ў дачыненні да таго, хто сапраўды кіраваў транспартным сродкам», — сказалі тады ва УДАІ МУС.

У лістападзе 2010 года прадстаўнікі УДАІ МУС нават заявілі, што дасланыя першыя некалькі сотняў пастановаў парушальнікам хуткаснага рэжыму. Невядома, чым гэта ўсё скончылася, але затым размовы пра камеры хуткасці пацішэлі. Цяпер, мабыць, будуць прынятыя канкрэтныя меры па рэалізацыі ўказа № 454.

Каментары12

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць