Улада1010

Лукашэнка: Сваю пазіцыю па палітвязнях мяняць не будзем

«Я ўсё больш чую заяваў пра тое, што еўрапейскія дыпламаты тут чакаюць нейкай амністыі, зноў заводзячы гаворку па палітвязнях».

Беларусь чакае канкрэтных крокаў ад Захаду, якія будуць спрыяць нармалізацыі адносін. Пра гэта 24 мая заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра замежных спраў Сяргея Мартынава.

Лукашэнка папрасіў Мартынава паведаміць аб сітуацыі на еўрапейскім напрамку. «Я ўсё больш чую заяваў пра тое, што еўрапейскія дыпламаты тут чакаюць нейкай амністыі, зноў заводзячы гаворку па палітвязнях і гэтак далей, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. —

Я адразу хачу публічна сказаць, што да гэтай тэмы я больш не вяртаюся. Я ўсё сказаў публічна і раней у Пасланні беларускаму народу і парламенту.
Сваю пазіцыю я не бачу падстаў на гэты момант мяняць».

«Мы чакаем канкрэтных крокаў ад Захаду, Еўрапейскага саюза. Мяч на іх баку. Гэта маё цвёрдае перакананне.

Таму чакаць зноў гэтай гульні на старых інструментах па старых нотах я не збіраюся»,
— падкрэсліў Лукашэнка.

Ён даў даручэнні наконт курса, якога Беларусь павінна прытрымлівацца для нармалізацыі адносін з заходнімі партнёрамі пры няўхільным захаванні нацыянальных інтарэсаў, а таксама зыходзячы з мэтаў нармальнага і прадуктыўнага ўзаемадзеяння, паведамляе БелТА.

У сваім Пасланні 8 мая, Лукашэнка, звінаваціў Захад і апазіцыю ў зрыве дыялогу з уладамі:

«На працягу апошніх гадоў мы развівалі грамадзянскую супольнасць, -- сказаў ён. -- Падтрымлівалі грамадскі дыялог. Забяспечвалі празрыстыя і адкрытыя ўмовы для правядзення выбараў, поўную свабоду для кандыдатаў. Іншае пытанне, як яны скарысталіся гэтак шырокімі магчымасцямі. Апошнія выбары 2010 года паказалі, што не на карысць народа -- абразы ў адрас краіны і ўлады па тэлебачанні, пагромы на вуліцах, заклікі да тэрору, гвалту. Затое кожны беларус змог убачыць, чаго варта апазіцыя, так званая, і яе кандыдаты. Лепшай агітацыі за дзеючую ўладу складана прыдумаць.

Пасля выбараў 2010 года мы разлічвалі ісці тым жа шляхам -- паглыбляць дыялог з Еўропай, ЗША, развіваць так званую грамадзянскую супольнасць, унутрыпалітычны дыялог, удасканальваць палітычную сістэму.

Але Захад і наша «пятая калона» вырашылі па-іншаму. Яны не проста адмовіліся ад дыялогу, а пачалі атаку на нашу краіну праз ціск і санкцыі.

Спадзяюся, што сёння многія пераканаліся: гэта шлях у тупік", -- сказаў тады Лукашэнка.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры27

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінадукацыі расказалі, калі і як пройдуць выпускныя вечары ў школах5

З'явілася першае ВІДЭА з Андрэем Пачобутам2

Літва афіцыйна ўводзіць ліміт на ўвоз паліва з Беларусі3

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму10

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры27

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць