Усяго патроху

Берасцейцаў падпусцяць да Буга

Брэсцкія памежнікі перададуць мясцовым уладам пешаходны мост, які вядзе на тэрыторыю вострава Пагранічны (Цярэспальскі).

Пра гэта паведаміў начальнік Брэсцкай памежнай групы палкоўнік Сяргей Брытаў на паседжанні камісіі па пытаннях правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Нарада прайшла ў Пінску з удзелам прадстаўнікоў кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта, Брэсцкага аблвыканкама, прыгранічных раёнаў і іншых дзяржструктур.

Як растлумачылі ў прэс-службе Брэсцкай памежнай групы, па падвесным мосце звычайныя людзі змогуць трапіць на раней закрыты Пагранічны востраў, дзе па даручэнні прэзідэнта павінная быць створана турыстычная інфраструктура, бо тут знаходзілася Цярэспальскае ўмацаванне Брэсцкай крэпасці, рэшткі якога захаваліся да гэтага часу. Пакуль у якасці эксперыменту будзе выкарыстоўвацца пешаходны масток, а ў перспектыве плануецца аднавіць стары мост ад Цярэспальскіх варот Брэсцкай крэпасці на востраў Пагранічны.

Магчыма, гэта першыя крокі да рэалізацыі праекта па стварэнні міжнароднага турыстычнага пешаходнага пераходу «Брэст-Цярэспаль», пра што беларускі і польскі бакі казалі яшчэ ў сакавіку. Пры наяўнасці мастоў прагуляцца пешшу за Буг праз памежны востраў жыхары 30-кіламетровай зоны змогуць пасля таго, як пачнуць дзейнічаць пагадненні па малым прыгранічным руху.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць