Грамадства11

Мінчукі аднавілі барацьбу за Севастопальскі парк

Жыхары Першамайскага раёна Мінска пачынаюць кампанію абароны Севастопальскага парку. Ініцыятары правядзення мясцовага рэферэндуму ў абарону Севастопальскага парку пачалі збор подпісаў.

27 лістапада ў парку адбыўся першы сход жыхароў мікрараёна Усход-2, размешчанага на тэрыторыі Першамайскага раёна сталіцы. У ім узялі ўдзел каля 70 чалавек.

Як расказаў прысутным ініцыятар рэферэндуму, кіраўнік ініцыятыўнай групы па стварэнні ГА «Еўрапейская перспектыва» Віктар Янчурэвіч, згодна з генпланам Мінска да 2030 г. праз Севастопальскі парк плануецца правесці дарогу. А згодна з дэталёвым планам рэканструкцыі парку тут плануецца пабудаваць рэстаран, паркінгі, грамадскую прыбіральню і жылыя дамы. Улады збіраюцца высякаць дрэвы, падкрэсліў Янчурэвіч.

«Нам не варта чакаць, калі сюды прыйдуць з піламі і сякерамі, — заявіў ён. — Мы гатовыя будзем абараняць свой парк, нават кладучыся пад бульдозеры, аднак ёсць цывілізаваны шлях — гэта правядзенне раённага рэферэндуму».

Паводле Янчурэвіча, для правядзення такога рэферэндуму трэба стварыць ініцыятыўную групу ў складзе прыкладна 50 чалавек і афіцыйна яе зарэгістраваць, пасля чаго можна будзе збіраць подпісы грамадзянаў. Ён адзначыў, што для рэферэндуму трэба сабраць 15–16 тыс. подпісаў.

Жыхары раёна падтрымалі гэтую ініцыятыву і пачалі фармаваць групу. Адзін з удзельнікаў сходу заявіў, што гатовы сабраць як мінімум 100 подпісаў.

Як паведаміў Віктар Янчурэвіч, аналагічны сход плануецца правесці і ў іншых мікрараёнах Першамайскага раёна. Міліцыя не перашкаджала правядзенню сходу абаронцаў парку, нягледзячы на афіцыйнае папярэджанне, якое Янчурэвіч атрымаў 24 лістапада ад Першамайскага РУУС.

Барацьба жыхароў мікрараёна Усход-2 супраць планаў гарадскіх уладаў наконт рэканструкцыі Севастопальскага парку вядзецца з 1995 г.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць