Грамадства11

Беларускі бізнэс не рвецца да ўлады і больш за ўсё цікавіцца сям'ёй

Паводле асобасных характарыстык беларускія бізнэсоўцы з’яўляюцца сем’янінамі, не імкнуцца да ўлады і не думаюць пра тое, каб стаць уплывовымі.

Паводле даследавання сацыялагічнага цэнтра «Зеркало-Инфо», праведзенага па пытанні ўцягнутасці беларускага бізнэсу ў грамадскія працэсы ў краіне, большасць беларускіх бізнэсоўцаў зусім не акулы ў заходнім ці расійскім разуменні гэтага слова і сярод галоўных сваіх прыярытэтаў называюць сям’ю.

Падчас апытання беларускім бізнэсоўцам было прапанавана адказаць на пытанне «Да чаго вы імкняцеся ў сваім жыцці ў першую чаргу?».
Прычым, абраць можна было толькі тры адказы, каб пазначыць тры асноўныя перавагі прадстаўнікоў беларускага бізнэсу.

З усіх пазначаных жыццёвых мэтаў на першае месца бізнэсоўцы паставілі «Мець добрую сям’ю» — 61% пераваг.
Другое месца заняў адказ «Выхаваць добрых дзяцей» (36% апытаных), што таксама можна аднесці да сямейных перавагаў. І толькі на трэцяе месца быў пастаўлены адказ, які датычыць непасрэдна самога бізнэсу, — «Мець свой бізнэс» (33%). Пры гэтым толькі 23% апытаных звязалі свае жыццёвыя інтарэсы непасрэдна з багаццем («Стаць багатым»), а ўсе астатнія выбіралі сацыяльна арыентаваныя мэты.

Так, 20% бізнэсоўцаў пазначылі сярод сваіх жыццёвых мэтаў «Жыць сумленна, у згодзе з самім сабой», 18% выбралі «Кахаць і быць каханым», і столькі ж выбралі «Быць карысным грамадству і людзям».

На думку сацыёлагаў, праведзенае апытанне паказвае, што беларускі бізнэс зусім не драпежны і яго не варта баяцца.
Наадварот, калі яго актыўна задзейнічаць у грамадскіх працэсах, у тым ліку ў палітыцы, ён можа прынесці шмат карысці краіне.

Напрыклад, з усіх апытаных толькі 9% пазначылі сярод жыццёвых мэтаў атрыманне ўлады («Трапіць у кола ўплывовых людзей, дамагчыся ўлады»), а на апошняе месца бізнэсоўцы паставілі адказ «Дамагчыся грамадскага прызнання, вядомасці».

Большасць з апытаных бізнэсоўцаў працуе ў сферы паслуг (35%), рознічным гандлі (34%), оптавым гандлі (12%) і будаўніцтве (11%). Пры гэтым абсалютная большасць з іх займаецца сваім бізнэсам ужо больш за 5 гадоў, гэта значыць паспелі адчуць цяжар беларускага бізнэсу, ацаніць яго перспектывы і ведаюць знутры беларускую рэчаіснасць.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну2

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

«Кожнаму не дагодзіш». Улады пакрыўдзіліся на параўнанне з надмагіллем знака да Года беларускай жанчыны12

Знайшлі статуэтку «Оскара» Паўла Таланкіна, што згубілася падчас пералёту з Нью-Ёрка ў Франкфурт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну2

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць