Эканоміка33

Завод ІКЕА абыдзецца ў 60 мільёнаў даляраў

Названая сума, якую будзе каштаваць будаўніцтва завода групы кампаній ІКЕА ў Свіслацкім раёне.

Паводле словаў Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Беластоку Аляксандра Берабені, першая чарга абыдзецца ў 8 мільёнаў даляраў, потым укладанні складуць яшчэ 54 млн. Праект будзе ажыццяўляцца ў некалькі этапаў з паступовым увядзеннем магутнасцяў. Будуць выпускаць камплектавальныя для мэблі, у перспектыве — саму мэблю.

На заводзе будзе створана 350 працоўных месцаў. Пачатак будаўнічых работ прызначаны на вясну 2012 года.

Яшчэ адна дрэваапрацоўчая кампанія — Kronospan (Аўстрыя) — у Смаргонскім раёне ўжо прыступіла да будаўніцтва вытворчасці па выпуску арыентавана-стружкавых пліт, ламінаваных ДСП і МДФ. Выпуск прадукцыі наладзяць у першым паўгоддзі наступнага года. Kronospan збіраецца ўкласці ў свой праект у Смаргонскім раёне 150 мільёнаў даляраў.

У Гродзенскай вобласці ідзе актыўны пошук шляхоў супрацоўніцтва з замежнымі інвестарамі. Тры праекты плануе рэалізаваць у Астравецкім раёне турэцкая кампанія «Седнат». Гэта будаўніцтва гатэля, комплексу прыдарожнага сэрвісу, агратурыстычнага комплексу. З удзелам расійскай кампаніі ў Мастоўскім раёне плануецца пабудаваць свінакомплекс замкнёнага цыклу на 50 тысяч галоваў адкорму. Намеснік старшыні аблвыканкама Аляксандр Русанаў паведаміў на прэс-канферэнцыі, што да канца года аб’ём замежных інвестыцый складзе каля 80 мільёнаў даляраў. Усе гэтыя сродкі будуць укладзеныя ў развіццё вытворчых прадпрыемстваў.

Прыцягвае інвестараў сфера гандлю. Сёлета, згодна з 8 інвестыцыйнымі дамовамі, будуецца 17 гандлёвых аб’ектаў.

Апошнім часам на Гарадзеншчыне праводзіцца актыўная палітыка пошуку замежных інвестараў. Дэлегацыя Гродзенскай вобласці ўзяла ўдзел у міжнародным Літоўска-беларускім эканамічным форуме (Друскінінкай). Улетку прайшоў міжнародны эканамічны форум у Лідзе. Яго наведалі дэлегацыі больш за 25 краін.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма9

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу19

«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс

Кіраўнік МЗС Украіны: Мы знаходзімся на пераломным моманце вайны9

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна39

Ёсць просты сакрэт, каб бананы захоўваліся даўжэй4

Трамп заявіў пра адпраўку ў Польшчу пяці тысяч амерыканскіх вайскоўцаў9

Пуцін анансаваў на наступны год вучэнні «Шчыт Саюза» ў Беларусі19

Зяленскі яшчэ раз папярэдзіў Лукашэнку пра наступствы ўступлення ў вайну12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма9

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць