Кіно33

Латушка: Толькі 7% бюджэтных сродкаў, укладзеных у праекты «Беларусьфільма», вяртаюцца дзяржаве

Пра гэта 1 ліпеня журналістам паведаміў міністр культуры Павел Латушка пасля прадстаўлення прэсе і работнікам кінастудыі новага дырэктара Алега Сільвановіча.

«Камерцыйная эфектыўнасць кінастудыі ёсць», зазначыў міністр, але «вяртанне дзяржаўных рэсурсаў складае прыблізна 7%».

«Сёння перад намі стаіць задача павелічэння долі вяртання тых сродкаў, якія ўкладвае дзяржава, ад продажу канкрэтных кінакарцін», — сказаў ён.

Найбліжэйшым часам «рэальна выйсці на 30% вяртання сродкаў, які ўкладвае дзяржава», мяркуе чыноўнік. У будучыні гэта велічыня будзе залежаць ад таго, наколькі запатрабаванай будзе беларуская кінапрадукцыя на ўнутраным і знешнім рынках.

Латушка паведаміў, што да 2014 года плануецца, у прыватнасці, стварыць «канкурэнтнае асяроддзе ў кінасферы Беларусі»,
больш эфектыўна выкарыстоўваць дзяржаўныя сродкі, накіраваныя на падтрымку кінавытворчасці, развіць кінапрадзюсаванне, дзяржаўна-прыватнае партнёрства і прыватны кінапракат, пашырыць пералік падатковых ільготаў, а таксама павялічыць колькасць сумесных міжнародных праектаў.

З пачатку года ў краіне прапрацоўваецца восем кінапраектаў сумесна з расійскімі кампаніямі, два праекты — з кампаніямі Еўрасаюза. Латушка растлумачыў, што беларуска-расійскія праекты ўяўляюць сабой у асноўным тэлесерыялы, якія «паказваюць найбольшую эфектыўнасць з пункта гледжання вяртання ўкладзеных з рэспубліканскага бюджэту сродкаў і сродкаў, якія ўкладваюцца прадзюсерамі».

Супрацоўніцтва з кінасферай ЕС будзе завязана на праектах гістарычнай тэматыкі. «Мы вядзем перамовы адносна тых тэм, якія аб’ядноўваюць нас з пункта гледжання агульнаеўрапейскай гісторыі», — дадаў чыноўнік.

Алег Сільвановіч, які 30 чэрвеня быў зацверджаны кіраўніком дзяржавы на пасадзе генеральнага дырэктара нацыянальнай кінастудыі, раней узначальваў дэпартамент кінематаграфіі Міністэрства культуры.

«Сённяшні і заўтрашні „Беларусьфільм“ не будзе падобны на той, які ў мінулым быў раскрытыкаваны», — сказаў ён, каментуючы пастаўленыя перад ім і кінастудыяй задачы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве19

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны1

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў7

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве19

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць