Здарэнні

Упалявалі аленя — пазбавіліся волі, аўтамабіля і 8 млн. рублёў

Суд Жыткавіцкага раёна вынес прысуд у дачыненні да двух браканьераў, якія забілі высакароднага аленя ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі».

Жыхар вёскі Найда, работнік прадпрыемства меліярацыйных сістэм, прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі за незаконнае набыццё і захоўванне зброі і боепрыпасаў (ч. 2 арт. 295 КК) і незаконнае паляванне з выкарыстаннем у якасці сродку высочвання і пераследавання аўтамабіль (ч. 4 арт. 282 КК). Яго хаўруснік, жыхар Жыткавічаў, работнік ААТ «Жыткавічылес», прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прыгавору на два гады. У апошняга таксама быў канфіскаваны аўтамабіль. Салідарна злачынцы павінны кампенсаваць урон, нанесены нацыянальнаму парку, у памеры больш як 8 млн. рублёў.

17 чэрвеня прысуд увайшоў у законную сілу, паведаміў пракурор Жыткавіцкага раёна Сяргей Зайцаў.

Паводле яго слоў, у ноч з 30 на 31 студзеня 2010 года абвінавачаныя на аўтамабілі »Фальксваген» з выкарыстаннем незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы, у забаронены час, без адпаведнага дазволу і ў забароненым месцы здабылі асобіну высакароднага аленя.

З месца злачынства браканьеры ўцяклі. Супрацоўнікі парку паведамілі аб здарэнні ў мясцовую міліцыю, і злачынцы былі выкрытыя па гарачых слядах.

Пры вобыску ў доме аднаго з браканьераў былі знойдзены і канфіскаваны незарэгістраваныя наразны карабін, паляўнічая стрэльба і боепрыпасы. Расследаваннем крымінальнай справы займалася пракуратура Гомельскай вобласці.

«Браканьеры былі даволі сурова пакараныя, але гэта, магчыма, прымусіць падумаць іншых грамадзян, ці варта аўчынка вырабу», — падкрэсліў пракурор.

У Нацыянальным парку «Прыпяцкі» паведамілі, што папуляцыя аленя ў парку складае каля 300 асобін. Першапачатковы дазвол на правядзенне палявання на аленя каштуе прыкладна 800—900 тыс. рублёў. У залежнасці ад здабычы парнакапытнага гэтая сума павялічваецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?1

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама6

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

Палітзняволены журналіст Кірыла Пазняк трапіў у шпіталь пры СІЗА4

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?1

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць