Грамадства

Украінская разведка ацаніла небяспеку ад вучэнняў «Захад-2025»

Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны паведаміла тэлеканалу «Белсат», што вучэнні «Захад-2025», якія з 12 па 16 верасня пройдуць у Беларусі, хоць і ўтрымліваюць пэўныя рызыкі, але па сваёй сутнасці носяць паказальны, дэманстратыўны характар.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Ваяр»

Ва ўкраінскай разведцы адзначаюць, што маштабы гэтых манеўраў значна скараціліся ў параўнанні з папярэднімі вучэннямі «Захад». Прычынай стаў недахоп асабовага складу і тэхнікі ў Расіі, паколькі асноўныя баяздольныя падраздзяленні цяпер задзейнічаныя ў вайне супраць Украіны. На месцах пастаяннай дыслакацыі застаюцца ў асноўным вайскоўцы тэрміновай службы, якія займаюцца аховай гарнізонаў.

Мэта вучэнняў — праверка гатоўнасці Маскоўскай і Ленінградскай вайсковых акругаў, створаных у выніку рэарганізацыі, да выканання задач на заходнім і паўночна-заходнім стратэгічным кірунках. Асабліва гэта актуальна з улікам таго, што ў 2023 годзе авіяцыйныя і марскія сілы былі выведзеныя з іх складу і падпарадкаваныя асобным галоўным камандаванням.

У ГУР падкрэсліваюць, што вучэнні будуць больш практыкаваннем для камандавання, чым рэальным перакіданнем войскаў і іх трэніроўкай на палігонах.

Тым не менш, украінская разведка не выключае, што ў час манеўраў могуць адпрацоўвацца элементы інфармацыйна-псіхалагічных і гібрыдных дзеянняў супраць суседніх краін. Гэта можа ўключаць арганізацыю міграцыйных крызісаў, інфармацыйныя кампаніі пра ядзерную зброю, а таксама дэманстрацыю ракетных комплексаў «Арэшнік». Хоць у СМІ і з’яўлялася інфармацыя пра падрыхтоўку інфраструктуры пад гэтыя комплексы, фактычнага іх перамяшчэння ў Беларусь ГУР не зафіксавала.

Агулам у вучэннях плануецца ўдзел каля 13 тысяч вайскоўцаў. 

Расія прыцягне да іх каля 3 тысяч чалавек з Заходняй, Маскоўскай і Ленінградскай акругаў, Балтыйскага і Паўночнага флотаў, паветрана-касмічных і дэсантных войскаў. Ад Беларусі будуць удзельнічаць ад 7 да 10 тысяч вайскоўцаў. Таксама сваіх вайскоўцаў прысылаюць Іран і Бангладэш, але гэта зусім невялікія групы агульнай колькасцю каля 145 чалавек.

Пры гэтым Расія афіцыйна запрашала кантынгенты з 42 краін, але толькі 36 пагадзіліся даслаць вайсковых прадстаўнікоў у статусе дыпламатаў. Кітай, КНДР і Індыя адмовіліся накіроўваць сваіх вайскоўцаў.

Такім чынам, ГУР Украіны адзначае, што прыкмет фармавання наступальнай групоўкі на тэрыторыі Беларусі няма. Найбольш верагодны сцэнар — праверка гатоўнасці органаў кіравання расійскіх акругаў да планавання і вядзення буйнамаштабных аперацый на паўночна-заходнім кірунку, але гэтым разам без рэальнай пагрозы суседнім краінам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве6

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Гурневіч: У гісторыі пераможца заўсёды выглядае тым, хто меў план. Але вырашаюць нечаканасці і выпадковасці13

Упершыню за ўсю вайну закрылі аэрапорт Калінінграда3

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

Міф пра «надпрабіццё» «Арэшніка» разбураны: што паказалі варонкі ў Белай Царкве9

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве17

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол24

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве6

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць