Спорт

Трэнер, які прывёў клуб да срэбра ў чэмпіянаце Беларусі, будзе трэніраваць каманду з пятага дывізіёна першынства Польшчы

60-гадовы беларускі спецыяліст Павел Раднёнак стаў галоўным трэнерам «Граніцы», піша football.by.

football.by

«Граніца» базуецца ў горадзе Кетшын, што знаходзіцца непадалёк ад мяжы з Калінінградскай вобласцю.

Папярэднім месцам працы Раднёнка быў «Астравец» (Д2). Ён прыняў каманду ў студзені 2024 года, а пакінуў яе праз два тыдні пасля паперы з КДБ.

У 2022 годзе «Энергетык-БДУ» пад кіраўніцтвам Паўла заваяваў сярэбраныя медалі вышэйшай лігі, але быў пазбаўлены другога месца і месца ў еўракубках за дамоўныя матчы, а таксама з клуба знялі 30 балаў.

Павел Раднёнак быў гульцом мінскага «Дынама» часоў СССР, правёў 12 сезонаў, выступаў на пазіцыі абаронцы. Згуляў 12 матчаў за зборную Беларусі.

Раднёнак быў з сакавіка спартыўным дырэктарам «Граніцы». Клуб заняў у сваёй групе 9-е месца, адстаўшы ад першага месца на 24 балы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну6

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

«Кожнаму не дагодзіш». Улады пакрыўдзіліся на параўнанне з надмагіллем знака да Года беларускай жанчыны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну6

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць