Свет11

Бацька забіў дачку ў Пакістане праз відэа ў тыктоку

Мужчына, які нядаўна перавёз сваю сям’ю з ЗША ў Пакістан, прызнаўся ў забойстве сваёй дачкі-падлетка праз тое, што не ўхваляў яе відэа ў тыктоку. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на паліцыю.

Уль-Хака Анвара абвінавацілі ў забойстве пасля таго, як ён прызнаўся, што застрэліў сваю дачку Хіру ў паўднёва-заходнім горадзе Квета ў аўторак. Спачатку ён сказаў следчым, што стралялі невядомыя мужчыны.

Бацька, які мае грамадзянства ЗША, заявіў, што лічыць публікацыі дачкі «непрымальнымі».

Паліцыя заявіла, што разглядае ўсе версіі злачынства, уключаючы магчымасць «забойства гонару», якія не з’яўляюцца рэдкасцю ў краіне.

Паводле звестак праваабарончых арганізацый, у Пакістане штогод у выніку так званых «забойстваў гонару» гінуць сотні людзей, пераважна жанчыны. Іх звычайна забіваюць сваякі, сцвярджаючы, што такім чынам абараняюць гонар сям’і.

У выпадку з Хірай Анвар, якой было каля 13—14 гадоў, яе сям’я «мела пярэчанні да яе адзення, ладу жыцця і зносін», адзначыў прадстаўнік паліцыі.

Сям’я пражыла ў ЗША 25 гадоў, і Хіра пачала выкладаць кантэнт у тыктоку яшчэ да вяртання ў Пакістан. Следчыя заявілі, што маюць яе тэлефон, які застаецца заблакаваным.

Паліцыя паведаміла, што ў сувязі з забойствам таксама арыштаваны швагер яе бацькі.

Калі мужчын прызнаюць вінаватымі ў «забойстве гонару», ім пагражае абавязковае пажыццёвае зняволенне — згодна са змяненнямі, якія ўнёс у заканадаўства ўрад Пакістана ў 2016 годзе. Раней яны маглі пазбегнуць турмы, калі іх даравала сям’я ахвяры.

У 2023 годзе італьянскі суд асудзіў пакістанскую пару да пажыццёвага зняволення за забойства сваёй 18-гадовай дачкі, якая адмовілася ад дамоўленага шлюбу.

Годам раней брат пакістанскай зоркі сацыяльных сетак Кандыл Балох выйшаў з турмы пасля таго, як апеляцыйны суд апраўдаў яго за забойства сястры. Да гэтага яго асудзілі да пажыццёвага зняволення, бо ён прызнаўся, што забіў сястру ў 2016 годзе, заяўляючы, што яна зганьбіла сям’ю.

Каментары1

  • Тупенькія ціктокеры
    31.01.2025
    Той выпадак, калі перасякаюцца тупенькія ціктокеры і махровыя цемрашалы.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

Гурневіч: У гісторыі пераможца заўсёды выглядае тым, хто меў план. Але вырашаюць нечаканасці і выпадковасці13

Упершыню за ўсю вайну закрылі аэрапорт Калінінграда3

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

Міф пра «надпрабіццё» «Арэшніка» разбураны: што паказалі варонкі ў Белай Царкве9

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць