Свет22

Пры ўездзе ў Турцыю будуць здымаць адбіткі пальцаў

Калі будзе ўведзена новая сістэма кантролю, не ўдакладняецца. Пра гэта паведамляе выданне Sabah са спасылкай на міністра ўнутраных спраў краіны Алі Ерлікая.

Фота: Smi24.net

«Міністр унутраных спраў Ерлікая абвясціў пра важны праект на будучыню і паведаміў, што пры ўездзе ў Турцыю будуць здымацца адбіткі пальцаў, як у ЗША і Вялікабрытаніі», — піша Радыё Свабода.

Па словах кіраўніка МУС Турцыі, таксама новаўвядзенні закрануць і тых, хто атрымаў статус часовай абароны ў краіне. Іх пасведчанні асобы будуць забяспечваць чыпамі. Ерлікай сцвярджае, што на сённяшні дзень у Турцыі зарэгістравана амаль чатыры з паловай мільёны мігрантаў. З іх больш за тры мільёны — гэта грамадзяне Сірыі.

У канцы чэрвеня 2024 года ў турэцкай правінцыі Хатай пачаліся антымігранцкія пратэсты і пагромы пасля таго, як з'явілася інфармацыя, што бежанец з Сірыі дамагаўся на рынку ў Кайсеры 5-гадовай дзяўчынкі. Некаторыя дэпутаты турэцкага парламента заявілі, што ў міграцыйным крызісе ў краіне вінаваты цяперашні ўрад.

Каментары2

  • Беремалукс
    14.08.2024
    Варта было б дадаць, што гэта ня тычыцца грамадзянаў EU і іншых “кашэрных” пашпартоў.
  • cell
    14.08.2024
    Goodbye, Turkey 🦃

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць