Свет11

Улады гэтага нямецкага горада прызналі, што ён сумны і непрыгожы

Тут амаль не бывае турыстаў.

Фота: Wikimedia Commons

У Ройтлінгене ў федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг на поўдні Германіі пражываюць больш за 100 000 чалавек. Чвэрць старога горада згарэла ў Другую сусветную, далёка не ўсе кварталы адноўлены, піша Bild.

Тамака амаль не бывае турыстаў. Мясцовыя ўлады запусцілі PR-кампанію для прыцягнення ўвагі да горада. Стаўку зрабілі на антырэкламу, размясціўшы на чыгуначным вакзале і вуліцах такія плакаты:

  • «На жаль, павінны табе паведаміць: ты ў Ройтлінгене»
  • «Ройтлінген не можа табе падабацца»
  • «Жывем там, куды ніхто не прыязджае ў адпачынак»
  • «Нішто так не сумна, як цікавы дзень у Ройтлінгене»
  • «Ён проста 10 з 10. Але ён з Ройтлінгена»

PR-спецыяліст Пітэр Грэгарыа з Мюнхена заявіў Bild, што такая кампанія «прыцягвае кароткатэрміновую ўвагу», але ўсё залежыць ад далейшых дзеянняў мэрыі. У найбліжэйшыя дні тая абяцае склікаць прэс-канферэнцыю і растлумачыць, што азначаюць гэтыя плакаты. На сайце Bild запушчана інтэрактыўнае апытанне пра акцыю. Дзве трэці рэспандэнтаў падтрымалі яе, бо яна абуджае цікавасць да горада.

Каментары1

  • Индеец
    13.06.2024
    Если вот то, что на фото - это сумна и непрыгожа, да еще со средней по 2000, тогда где или в чем живут памяркоуныя?

Цяпер чытаюць

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту22

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

Палітзняволены журналіст Кірыла Пазняк трапіў у шпіталь пры СІЗА4

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна27

Гэты горад у Еўропе пасадзіў галубоў на супрацьзачаткавыя сродкі7

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму1

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту22

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць